27-гадовага грамадзяніна Беларусі Віталя С. абвінавачваюць у працы на замежную выведку, рыхтаваньні дывэрсіі й сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксу Польшчы). Пра гэта з спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.
Беларуса затрымалі 13 жніўня ў Варшаве супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW).
Як заяўляе Нацыянальная пракуратура Польшчы, у ліпені 2025 году Віталь C. зьбіраў інфармацыю аб складзкім аб’екце ў Люблінскім ваяводзтве, здымаў яго на відэа і фатаграфаваў, перадаў гэтыя матэрыялы прадстаўнікам замежнай выведкі і зьбіраўся падпаліць склад. Беларус прызнаў віну і даў паказаньні.
Па хадайніцтве пракурора 14 жніўня суд у Любліне абраў для беларуса меру стрыманьня ў выглядзе арышту на тры месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
13 жніўня абвінавачаньні ў падпалах на заданьне замежных спэцслужбаў выставілі тром беларусам і тром палякам. Група, у якую ўваходзілі беларусы Сьцяпан К., Андрэй Б. і Яраслаў С., як сьцьвярджаецца, учыніла шэраг дывэрсій:
- падпаліла рэстаран у Гдыні ў 2023 годзе;
- спрабавала падпаліць склад у Гданьску ў сакавіку 2024 году;
- падпаліла склад з паддонамі ў Марках у красавіку 2024 году.
Усе падпалы, паводле абвінавачаньня, яны зрабілі з дапамогай «кактэйляў Молатава».
Паводле абвінаваўцаў, у Гданьску і Марках яны рабілі дывэрсіі на заданьне іншаземнай выведкі.
Форум