Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азараў заявіў пра закрыцьцё пляну «Перамога»


Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў, архіўнае фота
Кіраўнік «Байпола» Аляксандр Азараў, архіўнае фота

Раней у ByPol паведамлялі, што ў чат-боце пляна «Перамога» засталіся «дзясяткі і дзясяткі тысяч неабыякавых беларусаў».

Кіраўнік «Байпола» і руху «Закон і правапарадак» Аляксандр Азараў апублікаваў заяву, у якой паведаміў, што плян «Перамога» закрываецца, а ўсіх яго ўдзельнікаў «пераводзяць у рэзэрв».

«У мэтах забесьпячэньня бясьпекі ўдзельнікаў пляна „Перамога“, у сувязі са стратай доступу да чат-бота пляна „Перамога“ ў траўні 2024 года і адмовай Сьвятланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі вярнуць яго, абвяшчаем пра закрыцьцё пляна „Перамога“ да асаблівага распараджэньня. Усе ўдзельнікі пляна пераведзеныя ў рэзэрв», — піша Азараў.

Ён паведаміў, што прызначаныя адказнымі за «рэзэрв спэцыяльнага, хуткага і апэратыўнага прызначэньня» Сяргей Макар, адказным за «рэзэрв назіраньня, дакументаваньня і расследаваньня» Станіслаў Лупаносаў, за «рэзэрв аналітыкі, камунікацый і сувязяў з грамадскасцю, а таксама агульнае кіраўніцтва» Аляксандар Азараў.

Паведамляецца, што рашэньне было ўхваленае па выніках сустрэчы аб’яднаньня былых сілавікоў ByPol і руху «Закон і правапарадак».

Тыя, хто жадае выдаліцца з чат-бота пляна Перамога могуць зрабіць гэта бясьпечна паводле інструкцыі Кібэрпартызан.

Раней у абʼяднаньні апублікавалі інструкцыю для тых, хто хоча бясьпечна выдаліць чат-бот пляну «Перамога».

  • Плян «Перамога» быў створаны ў канцы траўня 2021 году колішнімі супрацоўнікамі беларускіх спэцслужбаў, якія адмовіліся падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку пасьля фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткага разгону акцый пратэсту ў 2020 годзе. Плян прадугледжваў мабілізацыю грамадзян, каб папярэдзіць правакацыі і дапамогу нелегітымнай уладзе Лукашэнкі з боку суседніх дзяржаў і не дапусьціць разьвязаньня ўнутранага канфлікту ў Беларусі. Азараў раней казаў, што ў чат-бот пляну «Перамога» зьвярнулася каля 200 тысяч чалавек.
  • Выбары ў Каардынацыйную раду 3-га скліканьня пройдуць 25–27 траўня 2024 году. Ужо зьявілася спэцыяльная мабільная праграма для выбараў, яна будзе даступная толькі за мяжой.
  • Тым часам Сьледчы камітэт Беларусі завёў крымінальную справу на ўсіх 257 удзельнікаў выбараў у Каардынацыйную раду. Іх абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў, у тым ліку ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG