Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны ;-)
Заплечнік у гаворках азначае ‘кошык, кораб, мяшок за плячыма’. Важны турыстычны рыштунак па-беларуску з 1980-х гадоў называем словам заплечнік, якое выціснула слова пляцак (з польскай). Кáйстра — традыцыйная торба за сьпінай. А расейскі „рюкзак“ — „пазычаньне з памылкай“. Па-нямецку der Rucksack (праз U, ня Ü) правільна было б перадаць як „рукзак“.
Не, саколка — гэта наагул адзеньне, майка. Важны турыстычны рыштунак па-беларуску з 1980-х гадоў называем словам заплечнік. А расейскі „рюкзак“ — „пазычаньне з памылкай“. Па-нямецку der Rucksack (праз U, ня Ü) правільна было б перадаць як „рукзак“.
Не, кайстра — гэта традыцыйная народная торба за сьпінай. Заплечнік назваць „кайстрай“ можна толькі ў пераносным сэнсе. А расейскі „рюкзак“ — „пазычаньне з памылкай“. Па-нямецку der Rucksack (праз U, ня Ü) правільна было б перадаць як „рукзак“.
Не. Сьцізорык — ножык-складанчык (рас. перочинный). Ад лацінскага слова scissor, якім рымляне называлі і нажніцы, і краўца, і нават глядыятара, які расьсякае суперніка лязом.
Не. Сьцізорык — усяго толькі ножык-складанчык (рас. перочинный). Ад лацінскага слова scissor, якім рымляне называлі і нажніцы, і краўца, і нават глядыятара, які расьсякае суперніка лязом.
Так. Сьцізорык — складны ножык (рас. перочинный). Ад лацінскага слова scissor, якім рымляне называлі і нажніцы, і краўца, і нават глядыятара, які расьсякае суперніка лязом.
Не. Сьцізорык — ножык-складанчык (рас. перочинный). Ад лацінскага слова scissor, якім рымляне называлі і нажніцы, і краўца, і нават глядыятара, які расьсякае суперніка лязом.
Так. Дровы ў вогнішчы запальваем запальнíчкай. Можам і запалкамі. А пасьля гасім пажар гасільнікам.
Не. Дровы ў вогнішчы запальваем запальнíчкай. Можам і запалкамі. А энэргічная пэдагагіня — завадатарка.
Не. Дровы ў вогнішчы запальваем запальнíчкай. Можам і запалкамі. А пасьля гасім пажар гасільнікам.
Не. Культ вýду — ня наш мэтад. Вýда (рас. „удочка“) — найпрасьцейшая рыбалоўная прылада: да вудзíльна мацуецца лёска (жылка), на ёй плавок, патапéц і кручок.
Не. Каб граць шатляндзкую і беларускую маршавую музыку, бяруць дудý. А вýда (рас. „удочка“) — найпрасьцейшая рыбалоўная прылада: да вудзíльна мацуецца лёска (жылка), на ёй плавок, патапéц і кручок.
Так. Вýда (рас. „удочка“) — найпрасьцейшая рыбалоўная прылада: да вудзíльна мацуецца лёска (жылка), на ёй плавок, патапéц і кручок. А культ вýду — ня наш мэтад.
Так. Намёт быў яшчэ ў ВКЛ: войска разьбівала (ставіла) намёты ў полі. Слова „палатка“ ў беларускай мове не было, гэта русізм XX стагодзьдзя. Сучасны намёт камфортны. Але дзеля экстрыму можна заначаваць у буданé (рас. „шалаш“). Народная мудрасьць вымагае кампэнсацыі за нязручнасьці: „Хоць у будане жыць, абы з каханым быць“.
Пакуль што не. Гэта намёт і будан. Намёт быў яшчэ ў ВКЛ: войска разьбівала (ставіла) намёты ў полі. Слова „палатка“ ў беларускай мове не было, гэта русізм XX стагодзьдзя. Сучасны намёт камфортны. Але дзеля экстрыму можна заначаваць у буданé (рас. „шалаш“). Народная мудрасьць вымагае кампэнсацыі за нязручнасьці: „Хоць у будане жыць, абы з каханым быць“.
Наадварот — намёт і будан. Намёт быў яшчэ ў ВКЛ: войска разьбівала (ставіла) намёты ў полі. Слова „палатка“ ў беларускай мове не было, гэта русізм XX стагодзьдзя. Сучасны намёт камфортны. Але дзеля экстрыму можна заначаваць у буданé (рас. „шалаш“). Народная мудрасьць вымагае кампэнсацыі за нязручнасьці: „Хоць у будане жыць, абы з каханым быць“.
Так. Бадзяга — як бы вандроўнік, але спэцыфічны: бадзяецца, ня маючы мэты і жытла. Бадзягу падсаджваюць у камэру да палітычных, каб ціснуць на іх дыскамфортам або каб падслухоўваў.
Не. У слова бадзяга некалькі значэньняў. Губку бадзягу сушаць на лекі, а не ўжываюць як вяхотку. А яшчэ бадзяга — вандроўнік, але спэцыфічны: бадзяецца, ня маючы мэты і жытла. Бадзягу падсаджваюць у камэру да палітычных, каб ціснуць на іх дыскамфортам або каб падслухоўваў
Не. Выраз „разводить бодягу“ — з расейскага крымінальнага жаргону. А ў нас бадзяга — вандроўнік, але спэцыфічны: бадзяецца, ня маючы мэты і жытла. Бадзягу падсаджваюць у камэру да палітычных, каб ціснуць на іх дыскамфортам або каб падслухоўваў.
Так. Мясістыя лісты трыпутніку Plantago major (рас. подорожник) традыцыйна прыкладаюць да ранаў, бо гэтая лекавая расьліна гоіць раны і спыняе запаленьне. Назва старадаўняя, ад разгалінаваньня шляхоў, пры якім ён мае расьці.
Не. Калі заклён (рас. заклятие) не абараніў ад раны, то і не загоіць. А традыцыйна прыкладаюць да ранаў мясістыя лісты трыпутніку Plantago major (рас. подорожник), бо гэтая лекавая расьліна гоіць раны і спыняе запаленьне. Назва старадаўняя, ад разгалінаваньня шляхоў, пры якім ён мае расьці.
Не. Хіба што гэты чалавек, які пайшоў у падарожжа, лекар або парамэдык. Традыцыйна прыкладаюць да ранаў мясістыя лісты трыпутніку Plantago major (рас. подорожник), бо гэтая лекавая расьліна гоіць раны і спыняе запаленьне. Назва старадаўняя, ад разгалінаваньня шляхоў, пры якім ён мае расьці.
Не. Апона — тое самае, што шына. Так яе завуць у гаворках (ад слова апінаць). Пад ёю камэра (або кíшка, ці нават кíха — роварнае слова ў гаворках Заходняй Беларусі).
Не. Апона — тое самае, што шына. Так яе завуць у гаворках (ад слова апінаць). Пад ёю камэра (або кíшка, ці нават кíха — роварнае слова ў гаворках Заходняй Беларусі). А ў турыстычнага ішака на сьпіне гунька.
Так. Апона — тое самае, што шына. Так яе завуць у гаворках (ад слова апінаць). Пад ёю камэра (або кíшка, ці нават кíха — роварнае слова ў гаворках Заходняй Беларусі).
Не. Хоць калісьці на ростанях стаялі корчмы, але слова ростань — пра месца, дзе дарогі разыходзяцца і людзі расстаюцца ці выбіраюць шлях. „На ростанях“ — трылёгія Якуба Коласа.
Не. Ростань — дзе дарогі разыходзяцца і людзі расстаюцца ці выбіраюць шлях. „На ростанях“ — трылёгія Якуба Коласа. Калісьці на ростанях стаялі корчмы, таму ў Менску так назвалі былі кавярню, ёсьць такія і цяпер у розных месцах Беларусі.
Так. Ростань — дзе дарогі разыходзяцца і людзі расстаюцца ці выбіраюць шлях. „На ростанях“ — трылёгія Якуба Коласа. Калісьці на ростанях стаялі корчмы, таму ў Менску так назвалі былі кавярню, ёсьць такія і цяпер у розных месцах Беларусі.
Не. Рýшыць па-беларуску — „тронуться (в путь)“ па-расейску. Рушым! — тое самае, што Хадзем! А тронак тут ні да чога, гэта палка, на якую надзяюць рыдлёўку ці граблі.
Так. Рýшыць па-беларуску — „тронуться (в путь)“ па-расейску. Рушым! — тое самае, што Хадзем!
Не. Рýшыць па-беларуску — „тронуться (в путь)“ па-расейску. Рушым! — тое самае, што Хадзем!
Не. „Праварýч“ — гэта з правага боку ад кагосьці. Аўтанавігатар мусіць вам сказаць Павярніце направа!
Так, павярніце направа. І ня слухайце аўтанавігатара, у мэханічныя мазгі якога нехта памылкова запісаў „пагарніце“: няма такога слова ў беларускай мове. А „праварýч“ значыць з правага боку ад кагосьці.
Ня слухайце аўтанавігатара, у мэханічныя мазгі якога нехта памылкова запісаў „пагарніце“: няма такога слова ў беларускай мове! Толькі павярніце направа. І А „праварýч“ значыць з правага боку ад кагосьці.
Так, прычым ня проста агаладаць, але стаміўшыся ад энэргічнай дзейнасьці — пешага паходу. У некаторых гаворках слова азначае проста „стаміцца пасьля працы“.
Не. Вы́мерхацца — гэта агаладаць, стаміўшыся ад энэргічнай дзейнасьці — пешага паходу. У некаторых гаворках слова азначае проста „стаміцца пасьля працы“.
Не. Вы́мерхацца — гэта агаладаць, стаміўшыся ад энэргічнай дзейнасьці — пешага паходу. У некаторых гаворках слова азначае проста „стаміцца пасьля працы“.