Жыхарка мястэчка Крашын спадарыня Ганна ў 1939-м годзе была ў сьпісах НКВД на вываз. Але лёс да гэтай сям’і аказаўся літасьцівы. Пасьля верасьня 39-га году пачалося закрыцьцё касьцёлаў і цэркваў. Пра лёс касьцёлу ў Дзеркаўшчыне Глыбоцкага раёну распавядае ахмістрыня, спадарыня Юзэфа.
Жыхар вёскі Градалі, што на Падляшшы, распавядае пра забойства ў 1939-м годзе савецкімі афіцэрамі свайго ж салдата. Краязнаўца зь вёскі Завараты Глыбоцкага раёну Зьміцер Лупач распавядае гісторыю, якая ў Заваратах ўжо пераўтварылася ў гістарычны анэкдот.
Соф’я Кабарыха зь вёскі Паланэчка Баранавіцкага раёну магла быць высланая разам з бацькамі. Бо бацька быў настаўнікам. Але сям’ю адстаялі сяляне. Другі жыхар Паланэчкі памятае, як рабаваўся ў 39-м паланэцкі палац Радзівілаў.
Зінаіда Казлоўская, жыхарка гораду Дзісна часта бачыла жыхароў Савецкай Беларусі за працай. Мяжа праходзіла па той бок Дзьвіны.
Вера Лавор зь вёскі Плябань Маладзечанскага раёну распавядае, да якіх хітрыкаў прыбягалі заможныя сяляне, ратуючыся ад высылкі. Вікторыя Савосьціна з гораду Косава ў 39-м адчула. Што такое сапраўдны страх.
Успаміны відавочцаў пра верасень 1939 году. Штодня да 17 верасьня на сайце і ў эфіры "Свабоды".