Нельга выключаць, што самі спэцслужбы рыхтуюць нешта, што дазволіць перавесьці сытуацыю ў зусім іншую плашчыню і заявіць, што прымяненьне баявой зброі (пра якое ўжо кажуць кіраўнікі МУС) было вымушаным крокам.
З розьніцай у некалькі гадзінаў Вікторыя Пальчыс і Дар’я Лосік зрабілі заявы пра сваіх мужоў — блогераў і адміністратараў тэлеграм-каналаў Эдуарда Пальчыса і Ігара Лосіка.
«Дарожныя мапы» інтэграцыі будуць пятлёй для незалежнасьці. Такая вось плата Лукашэнкі за сваё палітычнае існаваньне. І ня толькі палітычнае.
Можна зразумець, чым кіруецца Святлана Ціханоўская, калі кажа, што ў выпадку мірнага сыходу Лукашэнкі ён атрымае гарантыі бясьпекі.
Міліцыя і спэцслужбы аднавілі паляваньне на бел-чырвона-белы сьцяг, але цярпяць у гэтай напружанай барацьбе штохвілінную паразу.
З размовы, нібыта перахопленай беларускімі спэцслужбамі, пасьмяяліся, здаецца, усе. Але пасьля сьмеху з дыялёгу, ніжэйшага за ўзровень калгаснага драмгуртка, прыходзіш да сумных высноваў.
Кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве сілавых структураў сьведчаць пра ўзмацненьне рэпрэсіяў.
Яшчэ пазаўчора здавалася, што ў выпадку просьбы Лукашэнкі ўвесьці ў Беларусь войскі Пуцін зрабіў бы гэта ахвотна.
Ёсьць палітыкі, якія, хоць і знаходзяцца навідавоку, але пакідаюць сваёй дзейнасьцю шмат пытаньняў і недасказанасьцяў.
У 81 год памёр Уладзімер Заблоцкі, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, прэм’ер Ценявога кабінэту Апазыцыі БНФ.
Гістарычны пройгрыш — гэта параза ня толькі асобы, а, найперш параза ідэі.
Аляксандар Лукашэнка выявіў неўласьцівыя яму спагадлівасьць і міласэрнасьць, калі ў размове з кіраўнікамі КДБ і Сьледчага камітэту папрасіў ня быць жорсткімі з затрыманымі расейскімі баевікамі.
27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет 12-га скліканьня прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.
Палітыку і грамадзкаму дзеячу Генадзю Грушавому сёньня споўнілася б 70 гадоў.
Лукашэнка ізноў заявіў, што ў 1994 годзе «мы» былі «без штаноў» і «галодныя».
У 1994 годзе Цэнтральная выбарчая камісія паводле закону не павінна была рэгістраваць Аляксандра Лукашэнку кандыдатам у прэзыдэнты.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што з пандэміяй «мы справіліся».
Людзі, якія цяпер выходзяць зь менскіх турмаў, распавядаюць пра катаваньні і зьдзекі над «палітычнымі».
Беларусь на трэцім месцы ў Эўропе па колькасьці новых выяўленых выпадкаў COVID-19.
Старшыня камісіі адукацыі, культуры і навукі Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у адказе на пэтыцыю з патрабаваньнем забясьпечыць беларускамоўным грамадзянам роўны доступ да фінансавых паслугаў заявіў, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы.
Аляксандар Лукашэнка чарговы раз заявіў: «Мы стварылі незалежную дзяржаву». Пад «мы» ён, канечне, меў на ўвазе выключна сябе.
Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ў інтэрвію маскоўскаму «Коммерсанту» сказаў пра пажаданы нэўтралітэт Беларусі. І – у пэрспэктыве – пра выхад з АДКБ (Дамовы аб калектыўнай бясьпецы краінаў СНД).
Чэхія атрымае ад Эўразьвязу больш як 19 мільярдаў эўра.
На сустрэчы зь Сяргеем Ціханоўскім (якога называюць «народным блогерам») у Слуцку мясцовы жыхар сказаў карэспандэнту Свабоды: «Калі не цяпер, то калі яшчэ? Цяпер Сяргей усяліў нейкую надзею. Усе гэтыя 26 гадоў, што існуе апазыцыя, ніхто столькі не зрабіў, колькі Сяргей за год, адкрыў людзям вочы».
Пасьля таго, як кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка пакінуў сваю пасаду, узьнік адзін сюжэт, які зусім не заўважаны за напружанымі палітычнымі спрэчкамі.
Палата прадстаўнікоў уносіць зьмены ў выяву дзяржаўнага герба. Тым самым заканадаўства можа быць груба парушанае.
Незалежныя экспэрты мяркуюць, што колькасьць сьмерцяў у Беларусі заніжаная ў параўнаньні зь іншымі краінамі.
17 траўня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэньня першага Генэральнага пракурора незалежнай Беларусі Мікалая Ігнатовіча (1940-1992).
Лукашэнка дамогся свайго. Ягонае фота ў форме генэралісімуса абышло вядучыя інфармацыйныя рэсурсы сьвету. Пра парад на Дзень Перамогі паведамілі ўсе.
Ініцыятыва Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі і ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мае некалькі прычынаў.
Нядаўна Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім чыноўнікам кантраляваць, куды і на што ідзе замежная дапамога. Але перш чым разьбірацца з далярамі, эўрамі, фунтамі, няблага было б прасачыць — куды зьнікаюць беларускія рублі.
У Магілёва асудзілі журналіста Алеся Асіпцова на 10 сутак — ён здымаў акцыю праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Васіль Быкаў называў перамогу над нацызмам галоўным бясспрэчным дасягненьнем свайго пакаленьня, але лічыў яе няпоўнай.
Абсалютная большасьць тых, хто ўваходзіць у Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў, ня маюць ніякага дачыненьня да Другой сусьветнай вайны.
Адмову маскоўскіх палітыкаў прыехаць на парад Аляксандар Рыгоравіч можа кампэнсаваць асобай, якая па сваёй мэдыйнай вядомасьці перакрывае і Жырыноўскага, і Зюганава, і самога Лукашэнку, і, магчыма, нават Пуціна.
Лукашэнка назваў «прыдуркаватай» апазыцыю, якая дамагалася (і дамаглася) высяленьня дзясяткаў тысяч людзей з чарнобыльскіх раёнаў.
Ужо цяпер мэдыкі кажуць пра рост ліку інфікаваных пасьля нядаўніх рэлігійных сьвятаў. Што ж будзе пасьля суботніку? А пасьля параду?
Пракуратура патрабуе з мэдыкаў справаздачы за тое, што ім перадаюць валянтэры.
У кіраўніцтва Беларусі ў сытуацыі пандэміі было два варыянты дзеяньняў: інфармаваць людзей і ўвесьці карантын або рабіць, як у час Чарнобылю, калі камуністычныя ўлады не асабліва, мякка кажучы, дзяліліся інфармацыяй.
Відэазвароты некаторых апазыцыйных палітыкаў і блогераў набіраюць сотні тысяч праглядаў — а гэта ўжо электаральныя лічбы.
Беларускія вэтэраны ня маюць адзінства ў стаўленьні да мэтазгоднасьці параду на Дзень перамогі.
«Наша Ніва» надрукавала артыкул Яўгена Прэйгермана «Беларуская дзяржаўнасьць стаіць перад сур’ёзным выпрабаваньнем», які закранае тэму ўзаемаадносінаў улады і апазыцыі і, шырэй, існаваньня Беларусі як незалежнай дзяржавы.
Абяцаньнем, што ў Беларусі ад каранавірусу ніхто не памрэ, Лукашэнка паставіў кіраўнікоў Міністэрства аховы здароўя, а ўсьлед за імі і мэдыкаў у клініках — перад вельмі складаным для іх выбарам.
Рэкамэндацыя САЗ для Беларусі гучыць проста: адмова ад масавых мерапрыемстваў, масавага скапленьня людзей. У тым ліку і ад параду.
Абвяргаць наяўнасьць віруса як небясьпекі нумар адзін — значыць, знаходзіцца ў нейкім адарваным ад жыцьця ілюзорным, інфэрнальным, нерэальным сьвеце.
Сёньня, калі мы чуем абвінавачваньні незалежных журналістаў у панічных настроях, мы адчуваем за гэтым імкненьне схаваць рэальную карціну.
Швейны цэх кампаніі Symbal.by спыніў традыцыйную вытворчасьць і перайшоў на пашыў масак. Раней гэты цэх шыў пераважна адзеньне з нацыянальнай сымболікай, т у тым ліку зь бел-чырвона-белым сьцягам і «Пагоняй».
І Лукашэнка, і ягоная прэс-сакратарка, і кіраўнікі міністэрства аховы здароў’я, і рэгіянальныя кіраўнікі настойліва пераконваюць, што афіцыйная інфармацыя пра каранавірус у Беларусі — праўдзівая.
Лукашэнка запрашае ў Беларусь экспэртаў Усясьветнай Арганізацыі здароўя — каб пацьвердзілі, што з каранавірусам усё окей.
Беларусь зьвярнулася па міжнародную дапамогу, а ў Вашынгтоне чытаюць, што Лукашэнка назваў каранавірус «псыхозам».
Загрузіць яшчэ