Амэрыканская адміністрацыя выкарыстоўвае перамовы з Лукашэнкам як дадатковы канал сувязі з Крамлём. Вашынгтон таксама разглядае Лукашэнку як адмыслоўца, экспэрта па Пуціну. А вызваленьне беларускіх палітвязьняў дадае прэстыжу адміністрацыі ЗША.
Аляксандр Лукашэнка «уручную» вучыць чыноўнікаў, як будаваць масты і араць палі — і нават прапускае свой любімы чэмпіянат па колцы дроў.
Міжнароднае прызнаньне Каардынацыйнай рады, крызіс з выхадам чальцоў зь яе складу, абвінавачаньні ў ў аўтарытарызьме прадстаўнікоў каманды Паўла Латушкі — тэмы гутаркі Юрыя Дракахруста з старшынём арганізацыі Арцёмам Бруханом.
Джэк Раўш, амэрыканскі дасьледнік, які працуе ў Лёнданскай школе эканомікі, адказаў на пытаньні Іранскай службы Радыё Свабода і расказаў пра супрацу паміж кіраўніцтвам Ірану і Беларусі.
Украінскі экспэрт Ігар Семівалос, дырэктар Цэнтру блізкаўсходніх дасьледаваньняў, аналізуе матывы шматлікіх беларуска-іранскіх афіцыйных сустрэчаў і прагназуе рэакцыю Кіева, калі вырабленыя ў Беларусі «шахеды» паляцяць у бок Украіны.
Балёны з кантрабандай зь Беларусі масава прылятаюць у Літву з пачатку 2024 году, колькасьць прылётаў у кастрычніку не была рэкорднай сёлета. Чаму Вільня вырашыла адказаць на гэты выклік менавіта цяпер?
Інфармацыя пра арышты, затрыманьні ў Беларусі даўно ператварылася ў руціну, паўсядзённасьць, нейкі звыклы фон. На падставе таго, за кім цяпер прыйшлі, можна разважаць пра трэнды грамадзка-палітычнага жыцьця. Паводле такіх законаў і правілаў функцыянуе паліцэйскі рэжым.
Што будзе зь перамоўным працэсам Беларусі й ЗША, незразумела. Амэрыканцы сутыкнуліся зь беларускай рэальнасьцю. І яна ім не спадабалася. А гісторыя з балёнамі на літоўскай мяжы паказвае, што тактыка «мір церазь сілу» — прывілея вялікіх дзяржаваў. Спроба лукашэнкаўскага рэжыму ўжыць яе дала збой.
Выхад са складу Каардынацыйнай рады васьмі дэлегатаў цягам кастрычніка — паказьнік працягу крызісу ў дэмакратычных сілах.
Літва закрыла мяжу з Беларусьсю на месяц — у адказ на паветраныя балёны з цыгарэтамі й іншымі кантрабанднымі таварамі, якія залятаюць з тэрыторыі Беларусі.
Ці гаворачы пра «вялікую ўгоду» з Захадам, Лукашэнка гатовы на сыстэмныя саступкі? Што стаіць за намерам Польшчы аднавіць працу закрытых раней памежных пераходаў зь Беларусьсю? І на чым грунтуецца рашэньне Літвы зрабіць адваротны крок?
Заява прэм’ера Польшчы Туска аб адкрыцьці памежных зь Беларусьсю пераходаў была б палітычна немагчымай, калі б паток нелегальнай міграцыі рос. Але ён у параўнаньні зь верасьнем зьнізіўся, і вельмі імаверна, што гэта было вынікам дзеяньняў уладаў Беларусі.
Апытаньне дзяржаўнага Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў можа сьведчыць пра намер уладаў зьмякчыць палітычны курс на паседжаньні Ўсебеларускага народнага сходу ў сьнежні, піша палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юры Дракахруст.
Месяц таму ўрад Польшчы прыняў рашэньне адкрыць мяжу зь Беларусьсю. За 22 дні кастрычніка паток нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў Польшчу зьменшыўся ў параўнаньні з адпаведным пэрыядам верасьня.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе пэрспэктывы магчымай (ці не) дээскаляцыі адносінаў афіцыйнага Менску і Эўразьвязу, заяўляе, што вялікая ўгода ня можа абысьціся без Эўропы, і крытычна ацэньвае «плян Шрайбмана».
Прапановы чатырох беларускіх экспэртаў Эўразьвязу — «дарожная мапа» палітычнага «спыненьня агню», сэрыі ўзаемных саступак — тлумачыць адзін з аўтараў прапановаў Зьміцер Крук.
Нармалізацыі адносінаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам спрыяюць некалькі фактараў: прыклад палітыкі Трампа на беларускім накірунку, магчымы ціск ЗША на краіны Эўропы, галасы за перагляд ранейшай палітыкі ўнутры ЭЗ і ў шэрагах беларускай апазыцыі, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Лукашэнка можа абвесьціць на пасяджэньні Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) у сьнежні пра новую, менш рэпрэсіўную, унутраную палітыку ў рэчышчы «вялікай угоды» з Трампам, прагназуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Лукашэнка нечакана склікаў нараду па міжнародных адносінах – упершыню за пяць гадоў рэжым загаварыў пра «разрадку» з Захадам.
Эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале выданьня «Белорусы и рынок», тлумачыць, ці можа беларускі бэнзін закрыць расейскія патрэбы, канстатуе рост колькасьці стратных прадпрыемстваў і стратэгічную няўстойлівасьць беларускай эканомікі.
У праграме «ПіК Свабоды» сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і палітоляг, экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў вялі дыскусію пра палітыку ЗША і Эўразьвязу адносна Беларусі.
Аналіз штомесячнай дынамікі нелегальнай міграцыі зь Беларусі ў суседнія краіны і календару прыняцьця пакетаў санкцыяў Эўразьвязу дазваляе зрабіць выснову, што беларускія ўлады рэгулююць міграцыйную плынь, павялічваючы яе ў адказ на чарговыя новыя санкцыі.
Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні. Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай. Лукашэнка прыняў султана Амана і чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
Верасьнёўскае сацыялягічнае апытаньне, праведзенае экспэртнай сеткай iSANS, паказала, што доля прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй зьнізілася, а колькасьць грамадзян, якія лічаць сябе патрыётамі Беларусі, вырасла ў параўнаньні з 2014 годам.
Літоўскія ўлады вырашылі зьменшыць узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода спытала ў літоўскіх экспэртаў, што стаіць за такім рашэньнем і ці ня спыніць Літва падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і палітычных эмігрантаў.
Праваабарончая супольнасьць распрацавала «дарожную мапу» пакрокавага зьмяншэньня рэпрэсіяў у Беларусі. Яе прэзэнтавалі заходнім дзеячам, якія могуць уплываць на рашэньні. Пра гэта расказала Свабодзе прадстаўніца Беларускага Хэльсынскага камітэту Кацярына Дзяйкала.
Рыжанкоў у ААН вінаваціць Захад, а Лукашэнка хоча скарыстаць статус «прыфрантавой дзяржавы» і прапануе сустрэчу Зяленскаму.
Якія мэты перасьледуе адміністрацыя Дональда Трампа праз аднаўленьне кантактаў з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і пры чым тут вызваленьне палітвязьняў? Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Беларускія ўлады дасьпелі да таго, каб стварыць нейкі сурагат нацыянальнага Пантэона — у выглядзе барэльефаў на фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музэя. Аб чым гэта сьведчыць?
30 верасьня спаўняецца 100 дзён з моманту выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. Што ён набыў і страціў за гэты час? Як зьмяніўся Ціханоўскі за гэтыя дні, наколькі ягоны цяперашні вобраз адрозьніваецца ад вобразу 2020 года?
Пасьля пяцігадзінных перамоваў з Уладзімірам Пуціным Аляксандар Лукашэнка чарговым разам выказаў свой намер быць міратворцам, пасярэднікам ва ўрэгуляваньні ваеннага канфлікту між Расеяй і Ўкраінай. Пры гэтым ён прэзэнтуе сябе як паплечніка Дональда Трампа ў гэтым пытаньні.
Польшча адкрыла мяжу пасля закрыцьця, а Лукашэнка паехаў у Маскву абмяркоўваць будаўніцтва другой АЭС, што можа зьмяніць сытуацыю ў рэгіёне. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
Будаўніцтва другой АЭС — гэта страхоўка захаваньня лукашэнкаўскай мадэлі на гады наперад. Разьлік на тое, што Расея будзе падтрымліваць рэжым у краіне і пасьля Аляксандра Лукашэнкі. Крэдыт на другую АЭС гарантуе, што Масква ня кіне Беларусь.
Інтэнсіўнасьць плыні нелегальных мігрантаў зь Беларусі ў Польшчу зьнізілася напачатку верасьня ў параўнаньні зь летам. Але падчас вучэньняў «Захад-2025» і закрыцьця Польшчай мяжы гэтыя паказчыкі зноў вырасьлі.
Блякада польска-беларускай мяжы трывала два тыдні. У ноч на 25 верасьня Польшча адкрые свае памежныя пераходы. Якія ўрокі і высновы можна зрабіць з гэтай гісторыі? Сем тэзісаў ад палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
Кітай у крызісе на беларуска-польскай мяжы не вызначаў вінаватых, а імкнуўся вырашыць яго сродкамі дыпляматыі, лічаць экспэрты Цемур Умараў і Мэрхат Шарыпжан.
Выбар буйнога бізнэсу на карысьць Расеі тлумачыцца пераважна эканамічнымі чыньнікамі, а не палітычным ціскам Лукашэнкі, мяркуе галоўная рэдактарка выданьня «План В» Вольга Лойка.
Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітая.
Амэрыканскія вайскоўцы ў Беларусі, закрытая мяжа з Польшчай і ўчынак Міколы Статкевіча. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
Польшча, перакрываючы мяжу зь Беларусьсю, сыходзіла з прыярытэту бясьпекі. Эўропа падтрымлівае гэты крок, яна адышла ад формулы «зьмены праз гандаль», мяркуе дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс.
Польшча не зьбіраецца аднаўляць рух на мяжы зь Беларусьсю, прыпынены з нагоды вучэньняў «Захад-2025». Каб вырашыць мігранцкі крызіс на мяжы зь Беларусьсю, Варшава спрабуе націснуць на Менск пры дапамозе Кітаю.
Захад хацеў пакараць Лукашэнку санкцыямі і дапамагчы такім чынам беларусам. Але нешта пайшло не так. Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, куды беларусы цяпер езьдзяць адпачываць.
Кітай ня здолеў пераканаць Польшчу адкрыць транзыт на мяжы з Беларусьсю. Ня выключана, што Пэкін цяпер будзе ціснуць на Аляксандра Лукашэнку, дамагаючыся саступак Варшаве. Так мяркуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі, вядоўца праграмы «Оптымум» на YouTube-канале выданьня «Беларусы і рынак».
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магдакаментуе сутрэчу Аляксандра Лукашэнкі зь кіраўніком акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласьці і прагнузуе далейшую рэакцыю афіцыйнага Кіева.
Адмовай пакідаць Беларусь вызвалены з калёніі Мікола Статкевіч ня проста вярнуўся ў беларускую палітыку — ён увайшоў у беларускую гісторыю. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Што стаіць за вызваленьнем палітычных вязьняў у Беларусі, і як Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе асноўныя палітычныя вынікі тыдня.
Дэпартуюць тых, чыйго вызваленьня дамагаліся амэрыканцы. Лукашэнка лічыць ЗША арганізатарамі пратэстаў 2020 году і дэпартацыю вызваленых палітвязьняў трактуе як вяртаньне амэрыканскіх агентаў іх «заакіянскім лялькаводам», мяркуе Юры Дракахруст.
5 верасьня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў, што многія з 1400-1500 беларускіх палітвязьняў неўзабаве будуць вызваленыя. Часткова гэтыя прадказаньні збыліся. Вызваленыя 52 палітвязьні. Невялікія нататкі па гарачых сьлядах.
Пасьля амаль дзесяці гадоў «вайны з дармаедамі» у Беларусі ўступаюць у сілу новыя правілы. Беспрацоўных чакаюць яшчэ большыя выдаткі. Якія і навошта тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
Пасьля закрыцьця мяжы і зьяўленьня ў паветранай прасторы Польшчы расейскіх дронаў беларускае кіраўніцтва знаходзіцца ў пэўнай разгубленасьці.
Загрузіць яшчэ