Трэцяга сакавіка суд Ленінскага раёну Менску агучыць рашэньне ў палітычна матываванай справе супраць кіраўніка «Вясны» і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, яго намесьніка і віцэ-прэзыдэнта FIDH Валянціна Стэфановіча і юрыста «Вясны» Ўладзімера Лабковіча.
У апошнім слове на судзе над «Вясной» нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі заклікаў да нацыянальнага прымірэньня. Каму адрасаваны гэты заклік? Што трэба для яго рэалізацыі? Хто гатовы, а хто не гатовы да гэтага?
Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе арганізаванай групай» (ч. 4 арт. 228 КК) і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (ч. 2 арт. 342 КК).
9 лютага адбыліся спрэчкі бакоў у справе «Вясны», пракурор Аляксандар Кароль запрасіў яе фігурантам вялікія тэрміны. Расказваем, што вядома пра гэтага пракурора.
Згодна з характарыстыкай зь СІЗА № 1 гораду Менску, «над Алесем Бяляцкім павінен быць кантроль супрацоўнікаў».
Пра гэта стала вядома падчас суду над вясноўцамі ў Менску.
Палітзьняволенага Віталя Брагінца абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
У судзе Ленінскага раёну Менску працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў-праваабаронцаў Уладзімера Лабковіча і Валянціна Стэфановіча.
«Надзвычай глыбокі грамадзка-палітычны крызіс, у вытоках якога — узурпацыя ўлады і яе засяроджваньне ў руках Аляксандра Лукашэнкі, вызначыў працяг і нарошчваньне рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў у 2022 годзе».
Аўтарытэтная праваабарончая ініцыятыва падвяла вынікі 2022 для Беларусі. Паляпшэньняў не знайшлі. Нягледзячы на пастановы і рэзалюцыі аўтарытэтных міжнародных арганізацый, улады дзяржавы на чале з Аляксандрам Лукашэнкам сыстэматычна ігнаруюць міжнароднае права і звароты да сябе.
Пачаць пазбаўляць грамадзянства плянуюць праз 6 месяцаў. Аднак прысуд паводле артыкулаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону, не азначае аўтаматычнага пазбаўленьня пашпарта. Фінальнае рашэньне будзе прымаць Лукашэнка.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch запатрабавала зьняць абвінавачаньні зь ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, іншых прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра «Вясна» і вызваліць усіх адвольна затрыманых.
Рэжым хоча зьнішчыць праваабарончы рух як інстытут. Таму праваабаронцаў прыраўноўваюць да тэрарыстаў.
У Менску адбываецца суд над старшынём Праваабарончага цэнтру «Вясна», ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім, ягоным намесьнікам Валянцінам Стэфановічам і каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімерам Лабковічам.
Здымкі з суду, дзе нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі знаходзяцца ў клетцы з кайданкамі на руках, выклікалі недаўменьне і абурэньне. Пагаварылі з адвакатамі пра тое, што за гэтым стаіць і ці бывала такое раней.
Праваабаронца і журналістка, якая супрацоўнічае з расейскай праваабарончай арганізацыяй «Мэмарыял», Кацярына Яньшына прыехала ў Беларусь на суд па «справе Вясны» як незалежная назіральніца.
Ленінскі суд Менску 5 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзя Лабковіч і завочна Зьмітра Салаўёва. Алесь Бяляцкі — гэта ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
Перад першым пасяджэньням суду над праваабаронцамі «Вясны» — нобэлеўскім ляўрэатам Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам — беларускія прапагандысты засыпалі пытаньнямі дыпляматаў.
Тэма Беларусі вярнулася ў топы сусьветных СМІ.
Суд над беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі — гэта «ганебнае інсцэнаваньне» правасудзьдзя, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Зьняволеным праваабаронцам пагражае да 12 гадоў калёніі.
Зьняволеным праваабаронцам пагражае да 12 гадоў калёніі. Падсудныя патрабавалі, каб працэс ішоў па-беларуску і каб зьнялі кайданкі. Ім адмовілі.
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў — супольная праграма Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT) і Міжнароднай фэдэрацыі па правах чалавека (FIDH) — выступіла з заявай напярэдадні пачатку суду над праваабаронцамі «Вясны» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.
Свабода сабрала яскравыя падзеі, ініцыятывы і людзей Беларусі 2022 году, якімі можа ганарыцца кожны.
Партрэт ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага намалююць насупраць амбасады Беларусі: беларускі праваабаронца будзе «глядзець» на яе з фасаду прагімназіі імя Сымона Даўкантаса.
Натальля Пінчук, жонка палітзьняволенага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, расказала ў эфіры Свабоды Premium пра тое, як рыхтавалася нобэлеўская лекцыя.
Праект міжнароднай падтрымкі #FreeAllWords пераклаў творы беларускага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага «Карычневы сшытак» і «Мары» на восем моваў — на ангельскую, вугорскую, літоўскую, фінскую, францускую, гішпанскую, румынскую і дацкую мовы.
Назіраючы за нобэлеўскімі днямі асабіста ў Осла, каторы раз пераканаўся, наколькі няпоўнай, скажонай і адарванай ад рэальнасьці можа быць мэдыйная карцінка.
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
У 1980-я мы сьпявалі. У «Майстроўні» і «Талацэ», у вандроўках па Беларусі, на археалягічных раскопках — словам, паўсюль, дзе зьбіралася грамада беларускай моладзі, сьпявалі народныя песьні. Была ў тых вандроўках свая песьня і ў Алеся Бяляцкага.
Уладзімір Яворскі працуе ва ўкраінскім Цэнтры грамадзянскіх свабодаў, адным з трох сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. У 2021 годзе ўлады Беларусі выгналі яго з краіны, дзе ён пражыў амаль восем гадоў, і забаранілі прыяжджаць цягам 10 гадоў.
Цырымонія ўшанаваньня ў Осла Нобэлеўскай прэміяй міру 2022 году беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага, праваабаронцаў з украінскай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і расейскай арганізацыі «Мэмарыял».
10 сьнежня ў Осла праходзіць урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. У гэтым годзе яе атрымалі кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтар грамадзянскіх свабодаў» і расейскі «Мэмарыял».
Жывая трансьляцыя з Осла, з цырымоніі ўшанаваньня Нобэлеўскай прэміяй міру 2022 году беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага, украінскіх і расейскіх праваабаронцаў.
Чаму ўлады не пайшлі насустрач Бяляцкаму, каб атрымаць палітычныя дывідэнды. Куды пойдуць грошы ад прэміі. І ці справядліва ўручаць яе беларусам, калі яны не перамаглі дыктатуру. На пытаньні Радыё Свабода адказвае ўдзельнік беларускай «нобэлеўскай дэлегацыі», праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч.
Дыктатары таксама людзі. Ніхто зь іх не пазбаўлены імкненьня быць лепшым за іншых. (За іншых дыктатараў, маю на ўвазе).
Натальля Пінчук прыбыла ў сталіцу Нарвэгіі для ўдзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру яе мужу Алесю Бяляцкаму, які застаецца за кратамі ў Беларусі.
Натальля Пінчук прыбыла ў сталіцу Нарвэгіі для ўдзелу ў цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму, які застаецца за кратамі ў Беларусі.
10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з праваабарончага цэнтру «Вясна».
10 сьнежня ў Осла адбудзецца ўручэньне Нобэлеўскай прэміі міру. На цырымоніі ня будзе аднаго зь ляўрэатаў — Алесь Бяляцкі вось ужо 17 месяцаў за кратамі, разам з сваімі паплечнікамі з Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Пісаць успаміны пра Алеся Бяляцкага рана ды й не да месца. Чалавек у росквіце гадоў, на піку міжнароднага прызнаньня і зь яснаю пэрспэктываю плённай і актыўнай дзейнасьці ў вольнай Беларусі, дарма што пакуль у турме.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон сустрэўся з дэлегатамі Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кангрэс якой гэтымі днямі праходзіў у Парыжы, паведамляе «Вясна».
Зьняволены расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны перадаў віншаваньні «ўсяму беларускаму народу, замкнёнаму сваёй уладай у адно вялізнае ШЫЗА».
У ААН нагадалі беларускім уладам аб іх абавязках па выкананьні правоў чалавека і заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх праваабаронцаў, затрыманых па палітычных матывах.
Загрузіць яшчэ