Іна Зайцава — прыгажуня, якая зьяўляецца на суботніх і нядзельных мірных акцыях пратэсту ў белай вясельнай сукенцы з намаляванай на ёй чырвонай паласой.
Увечары 26 верасьня на сайце Беларускай тэлерадыёкампаніі ў стрымавым вяшчаньні каналу «Беларусь 1» замест «Панарамы» гледачы ўбачылі нешта зусім іншае.
Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала суботні жаночы марш, які завяршыўся шматлікімі затрыманьнямі яго ўдзельніц, выпадковых мінакоў і журналістаў.
Падчас маршу 26 верасьня на падставе праверкі асобаў сілавікі затрымалі і зьвезьлі на сваіх неідэнтыфікаваных мікрааўтобусах шэраг журналістаў незалежных СМІ.
У часе затрыманьняў 26 верасьня некаторыя сілавікі аказваліся ў не зусім звыклым для іх становішчы.
У падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа затрымалі вулічных музыкаў.
26 верасьня ў Беларусі працягваюцца затрыманьні грамадзянаў. Праваабаронцы з цэнтру «Вясна» складаюць сьпіс затрыманых.
Жыхаркі Менску назвалі свой марш 26 верасьня «рэпэтыцыяй народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай. Сілавікі затрымалі некаторых удзельніц маршу.
Падчас «Жаночага маршу» сілавікі ў балаклавах хапаюць жанчын, а разам зь імі і журналістаў.
Свой суботні марш жыхаркі Менска назвалі рэпэтыцыяй «народнай інаўгурацыі» Сьвятланы Ціханоўскай.
Cьцяг будзе вісець да заўтрашняга вечаровага канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю», інфармуе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.
23 верасьня жыхары Жыткавічаў, як і многія беларусы, вырашылі «адзначыць» таемную інаўгурацыю Лукашэнкі. Прыйшлі 12 чалавек і 10 міліцыянтаў. Пасьля на лекарку-пэдыятра Ірыну Цішкоўскую міліцыя склала пратакол за удзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».
Менчукі начамі ўпарта аднаўляюць муралы з «дыджэямі пераменаў». Яны зьяўляюцца пад новымі адрасамі і зноў паўстаюць на старых месцах.
А палове на 11-ю ў менскім парку Дружбы народаў пачаўся дабрачынны легакаатлетычны забег.
17 жніўня супрацоўнікі Беларускага мэталюргічнага заводу абвясьцілі страйк і часова спынілі працу ўсіх трох доменных печаў. Такім чынам яны выказвалі пратэст супраць несправядлівых выбараў і гвалту сілавікоў.
Увечары 25 верасьня праваабаронцы Марфе Рабковай выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Санкцыйныя сьпісы, увядзеньне настрыфікацыі польскіх дыплёмаў, пагроза спыненьня выпуску TUT.BY, прысуд абаронцы Калесьнікавай. Найважнейшае за 25 верасьня
Сустаршыня страйкавага камітэту «Беларуськалію» Анатоль Бокун, асуджаны на 25 сутак адміністрацыйнага арышту, абвясьціў галадоўку, паведаміў страйкам «Беларуськалію» ў Тэлеграме.
У Магілёве супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю затрымалі мясцовага жыхара Аляксея Пахомава паводле абвінавачаньня ў арганізацыі ці ўдзеле ў масавых беспарадках 9 верасьня ў Менску.
Прэм’еру спэктакля вядомага беларускага драматурга Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь(сія)», пастаўленую ўкраінскім незалежным «Дзікім тэатрам», гледачы віталі воплескамі і выгукамі «Брава» і «Жыве Беларусь!».
Супрацоўнікі розных арганізацый і ўстановаў Беларусі працягваюць пісаць адкрытыя звароты з патрабаваньнямі да ўлады спыніць гвалт супраць мірных пратэстоўцаў і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары.
Рэальнасьць Беларусі пры кіраваньні Лукашэнкі і будучыня Расеі Пуціна пасьля абнуленьня? Абмяркоўваюць гісторык Андрэй Зубаў, журналісты Ігар Карней, Аляксандар Рыклін, Дзьмітрый Навоша і вядучы Міхаіл Сакалоў.
Як далей будзе разьвівацца палітычны працэс у Беларусі? Хто лідэр беларускіх пратэстаў? Як улады бачаць сабе вырашэньне крызісу? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць блогер Сяргей Лаўрыненка і палітычныя аналітыкі Арцём Шрайбман і Віталь Цыганкоў
І чаму беларускія пратэстоўцы ня вераць у афіцыйныя вынікі выбараў? У статыстычных анамаліях разьбіралася Ганна Шаманская з «Настоящего времени» ў сваім аўтарскім праекце ШАМАНСКАЯ ОБЪЯСНЯЕТ.
Беларускі міліцыянт Сяргей Курачкін звольніўся з органаў унутраных спраў 20 жніўня 2020 году — у разгар пратэстаў. Ён згадзіўся расказаць «Настоящему времени», як прыняў рашэньне звольніцца, чым яму дапамаглі валянтэры і што ён робіць цяпер, пасьля падачы рапарту.
«Не магу маўчаць» — словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Больш за 200 беларускіх брэндаў трапілі ў «чорны сьпіс» каманды Blacklist 2020. Яго стваральнікі заклікаюць да эканамічнага супраціву рэжыму Лукашэнкі і падтрымкі сумленнага бізнэсу.
Нядаўна ў Горадні на акцыі пратэсту затрымалі цяжарную, але намесьніка прэм’ера Ігара Петрышэнку хвалюе не беспадстаўная жорсткасьць сілавікоў, а тое, што жанчыны самі абіраюць, як распараджацца часам у дэкрэтным адпачынку.
Праз студэнцкія тэлеграм-каналы быў абвешчаны сядзячы пратэст, студэнты слухалі музыку, сьпявалі песьні.
Аляксандра Дзікан, жонка аднаго з затрыманых топ-мэнэджараў ІТ-кампаніі PandaDoс Віктара Куўшынава, разам з сынам паехала ва Ўкраіну, бо атрымала папярэджаньне аб магчымым перасьледзе.
Пакуль яна знаходзіцца на Акрэсьціна. Ці зможа вярнуцца хутка дадому, невядома
Горадзенскі драматычны тэатар з 25 верасьня спыняе паказы спэктакляў і пераходзіць у рэжым рэпэтыцый, хоць на бліжэйшыя дні раскупілі амаль усе білеты.
У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня — мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзялення міліцыі ў Смалявічах.
Як паведаміла Адар’я Гуштын, жонка зьняволенага галоўнага рэдактара «Нашай нівы», яе мужу прыслалі позву ў суд.
Адвакат Максім Знак зьняволены, ён тыдзень трымае галадоўку. З гэтай нагоды абаронцы Максіма запісалі відэазварот.
Першы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заявіў расейскаму выданьню «Подъём», што ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі.
«Так, пляную займацца па прафсаюзнай лініі — дапамогай работнікам усіх сфэраў дзейнасьці ў працоўных пытаньнях».
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, палітык Вольга Кавалькова расказвае пра сваю цяперашнюю ролю ў радзе, пра абставіны гвалтоўнага ад’езду зь Беларусі і ранейшае супрацоўніцтва з Ганнай Канапацкай.
Анатоль Котаў аддаў дзяржаўнай службе амаль 20 гадоў. 18 жніўня ён звольніўся з пасады намесьніка начальніка аддзелу фінансаваньня дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі.
З ізалятару Горак, што на Магілёўшчыне, выпусьцілі мясцовую прыхільніцу пераменаў Ларысу Самсонаву. 59-гадовая пэнсіянэрка 12 дзён галадавала супраць незаконнага зьняволеньня.
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак; прадстаўніца фэм-групы Каардынацыйнай рады, гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч і журналістка Наста Захарэвіч – пра фэномэн беларускага жаночага супраціву, скрадзеныя ўладай фарматы «жаночых форумаў» і сілу крэатыву супраць дубінкі.
На сайце Мінстэрства ўнутраных справаў зьявілася паведамленьне пра нібыта сотні званкоў у міліцыю жыхароў у Менску, незадаволеных дзеяньнямі ўдзельнікаў масавых акцыяў.
23 верасьня супраць дэманстрантаў на праспэкце Пераможцаў ужылі вадамёты, але вада зь іх мела яркі памаранчавы колер. Свабода разабралася, што гэта за вадкасьць.
Студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва Патрыцыя Сьвіціна адмовілася ад стыпэндыі Спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі для падтрымкі таленавітай моладзі.
Аляксандар Лукашэнка 24 верасьня на сустрэчы з амбасадарам Кітаю ў Беларусі Цуй Цімінам пракамэнтаваў папрокі ў таемнай інаўгурацыі з боку замежных дзяржаў, піша БелТА.
Як сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў, 23 верасьня ў Беларусі «зафіксавалі» 59 пратэставых акцыяў, у якіх удзельнічалі ўсяго 5 тысяч чалавек, зь якіх 3000 — у Менску на праспэктах Пераможцаў і Машэрава.
23 верасьня ў розных месцах Беларусі зафіксавана 59 пратэставых акцый з удзелам каля 5 тысяч чалавек, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
Загрузіць яшчэ