Увечары 23 верасьня падчас акцыі пратэсту ў Менску затрымалі актора Купалаўскага тэатру Андрэя Дробыша.
Незалежна ад хоць якіх крокаў Лукашэнкі, кшталту раптоўнай інаўгурацыі, у беларускім грамадзтве запушчаныя глыбінныя працэсы супрацьстаяньня «вэртыкалі ўлады», якая за 26 гадоў стала падмуркам аўтарытарнай сыстэмы.
Раніцай 24 верасьня зьяўляюцца паведамленьні аб блякаваньні дарожнага руху аўтамабілістамі Менску.
ЗША заявілі сёньня, што ня лічаць Аляксандра Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі пасьля таго, як ён быў таемна інаўгураваны па выніках спрэчных выбараў.
Былы амбасадар Беларусі ў Славаччыне Ігар Ляшчэня 23 верасьня выступіў з ініцыятывай стварэньня грамадзкага руху.
АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
Увечары 23 верасьня на праспэкце Пераможцаў у Менску пачалі зьяўляцца арганізаваныя групы людзей.
«Хуткую» для жанчыны выклікалі сябры
Яднаемся пад лёзунгам «Верым, можам, пераможам» і становімся побач у ланцугу салідарнасьці, пішуць польскія навукоўцы.
Наш грамадзка-палітычны крызіс, які пачаўся падчас прэзідэнцкай кампаніі, прымае новы абарот, лічыць вядомы беларускі праваабаронца.
Апоўдні 23 верасьня каля менскага Палацу Незалежнасьці затрымалі людзей, якія выйшлі на адзіночныя пікеты супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.
Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.
Журналістка Tut.by Адар’я Гуштын паведаміла пра ператрус у сувязі з публікацыяй, дзе «дыджэй перамен» Уладзіслаў Сакалоўскі кажа, што яго біў намесьнік кіраўніка МУС Аляксандар Барсукоў.
Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці: рота ганаровай варты, эскорт з матацыклістаў і сілавікі ў прылеглых раёнах. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адмаўляецца называць дакладную дату інаўгурацыі кіраўніка Беларусі.
Жаночы форум за Лукашэнку, які адбыўся на «Менск-Арэне» 17 верасьня, каштаваў 146,5 тысячы рублёў. Арганізацыя і правядзеньне мерапрыемства фінансаваліся за кошт бюджэтных сродкаў, піша Tut.by.
У доме 63-гадовага пэнсіянэра Юзафа Нямеры ў прыгарадзе Горадні ідзе ператрус.
22 верасьня студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш сьмелых людзей» на знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.
Свабода пагутарыла з палітыкам Віктарам Карніенкам, які знаёмы з Загорцавым некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Суд над Анатолем Бокунам адбыўся ў будынку Салігорскага РАУС а 18.00 21 верасьня.
Свабоднае аб’яднаньне спартоўцаў запісала відэазварот на адрас спартовых чыноўнікаў Беларусі, якія аказваюць ціск на спартоўцаў за іх грамадзянскую пазыцыю і подпісы спартовай грамадзкасьці. Зварот публікуе тэлеграм-канал Tribuna.com Беларусь.
Судовае пасяджэньне паводле скаргі праходзіла ў закрытым рэжыме.
Удзень 22 верасьня ў Менску затрымалі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перад гэтым студэнты зладзілі акцыю пратэсту.
Шматдзетныя маці запісалі відэазварот да людзей, якія знаходзяцца ва ўладзе, з заклікам спыніць ціск на бацькоў пагрозамі забраць дзяцей.
У разгар рэвалюцыі беларускіх жанчын зноў заклікаюць думаць найперш пра сям’ю. І хто гэта робіць? Прэс-сакратарка МУС! Жанчына з пасьпяховай кар’ерай у стэрэатыпна мужчынскай сфэры.
46-гадовага Леаніда Ш. схапілі падчас зачысткі праспэкта Незалежнасьці ў Менску пасьля нядзельнага маршу, паведамляе «Наша ніва».
Партал Tut.by 22 верасьня апублікаваў відэа, дзе былы кіраўнік Смалявіцкага райвыканкаму Міхаіл Загорцаў асуджае гвалт сілавікоў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
У Радзе Эўропы заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць парушаць правы чалавека, паколькі іх выкананьне — міжнароднае абавязаньне Беларусі.
10 верасьня Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру Беларусі з патрабаваньнем адрэагаваць на выкраданьні людзей невядомымі суб’ектамі ў балаклавах, ня ў форме і бяз знакаў адрозьненьня.
Заслужанага артыста Беларусі Сяргея Курыленку разам з жонкай, артысткай Валянцінай Харытонавай, затрымалі падчас пратэставых акцый у Горадні 20 верасьня
Ён разам з паплечнікамі выйшаў 12 жніўня з плякатам 5-гадовай дзяўчынкі, якая пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхніка
Але адчувае сябе нармальна, заявіў БелаПАН ягоны адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Берасьцейскія ўлады адмовіліся праводзіць мясцовы рэфэрэндум аб закрыцьці акумулятарнага заводу. Такі рэфэрэндум 22 чэрвеня абяцаў абвясьціць у Берасьці Аляксандар Лукашэнка. Меркавалася, што рэфэрэндум пройдзе пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
У Ялце прызначылі новага намесьніка кіраўніка расейскай адміністрацыі гораду. Ім стаў беларускі чыноўнік Міхаіл Загорцаў, піша «Крым. Реалии».
Найважнейшыя падзеі панядзелка 21 верасьня.
Выцеку пэрсанальных зьвестак супрацоўнікаў органаў унутраных спраў не было, заявіла ў эфіры тэлеканалу «Расея-24» прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава, перадае ТАСС.
20 верасьня па ўсёй Беларусі прайшлі «Маршы справядлівасьці»: акцыі пратэсту былі ў Берасьці, Гомлі, Горадні, Салігорску, Жодзіне і іншых гарадах. Усяго ў іх прынялі ўдзел каля 300 тысяч чалавек.
Жыхар Менску распавёў аб згвалтаваньні супрацоўнікам АМАПу. Адбылося гэта 11 жніўня. Тады сілавікі масава затрымлівалі жыхароў Менску па абвінавачваньнях ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.
Стаматоляг Вольга Рыбакова зь Берасьця, якая заступілася за людзей і атрымала раненьне ад амапаўцаў, сёньня выйшла на працу.
У атачэньні міліцыі шасьцёра дзяўчат у Гомлі ўсклалі кветкі на саракавы дзень пасьля сьмерці 25-гадовага Аляксандра Віхора.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заявіў пра сваю гатоўнасьць выступіць у Дзяржаўнай думе Расеі, каб патлумачыць там пазыцыю рады.
Чаму Рада кіраўнікоў МЗС дзяржаваў ЭЗ не прыняла рашэньня пра санкцыі адносна Беларусі? Ці знойдуцца міжнародныя пасярэднікі, якія захочуць і змогуць наладзіць дыялёг паміж Лукашэнкам і Каардынацыйнай радай? Як будзе рэагаваць Эўразьвяз, калі Менск адмовіцца ад шматвэктарнай зьнешняй палітыкі?
Вядомы расейскі журналіст і публіцыст Аляксандар Няўзораў адказаў на рэпліку папулярнага расейскага спартовага камэнтатара і блогера Васіля Уткіна пра пратэсты ў Беларусі.
Эўразьвяз перанёс пытаньне пра беларускія санкцыі, бо міністры замежных спраў сёньня ня здолелі дамовіцца.
Тры дзяўчыны расказалі Свабодзе, што адбывалася зь імі падчас затрыманьня і як да іх ставіліся сілавікі.
На аднаго зь лідэраў страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна склалі пратакол за несанкцыянаванае мерапрапрыемства, яго будуць судзіць. З астатнімі правялі гутаркі і выпусьцілі.
Паводле карэспандэнта Свабоды ў Брусэлі, Кіпр па-ранейшаму блякуе санкцыі, а Швэцыя і Фінляндыя супраць таго, каб уключаць ў санкцыйны сьпіс Лукашэнку.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джын Шарп, якога на постсавецкай прасторы часта называюць ідэолягам «каляровых рэвалюцый», і ці ёсьць пад такімі тытуламі рэальная глеба.
Магчыма, кагосьці адпусьцяць, цяпер разьбіраюцца, сказалі Свабодзе ў міліцыі Менскай вобласьці.
Аб дзеяньнях беларускіх сілавікоў і аб працы на пратэстах «Настоящее время» пагаварыла з прадстаўнікамі праваахоўных органаў Украіны, Расеі, Грузіі і Кіргізстану
У суботу дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што менчук меў намер выкарыстоўваць атрутныя рэчывы супраць міліцыі.
Загрузіць яшчэ