Увечары 25 верасьня праваабаронцы Марфе Рабковай выставілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаваньне такой дзейнасьці), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Рабкова застаецца пад вартай у СІЗА № 1 Менска, зm яе адваката ўзятая падпіска пра неразгалошаньне матэрыялаў справы.