Чатыры адвакаты палітвязьня Максіма Знака, які ўжо тыдзень трымае галадоўку пратэсту ў СІЗА, запісалі відэазварот.
Абаронцы Знака Дзьмітры Лаеўскі, Надзея Знак, Яўген Пыльчанка і Сяргей Зікрацкі перакананыя, што галадаваньне адваката ў СІЗА, — беспрэцэдэнты выпадак.
Вядомы беларускі адвакат, кандыдат юрыдычных навук Максім Знак летам гэтага году надаваў юрыдычную дапамогу Віктару Бабарыку і Сьвятлане Ціханоўскай. Ён падаваў заяву ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам ад імя Віктара Бабарыкі, калі той ужо быў зьнявоолены, ён падаваў у Вярхоўны суд аб непрызнаньні вынікаў выбараў 9 жніўня ад імя Сьвятланы Ціханоўскай.
Максіма Знака затрымалі 9 верасьня, ён знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску. 18 верасьня яму выставілі абвінавачваньне паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэксу. У знак нязгоды з абвінавачаньнямі адвакат абвясьціў галадоўку.