Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэрсанальныя санкцыі, пагроза спыненьня выпуску TUT.BY, прысуд абаронцы Калесьнікавай. Найважнейшае за 25 верасьня


Сядзячая акцыя пратэсту студэнтаў БДУІР, Менск, 25 верасьня
Сядзячая акцыя пратэсту студэнтаў БДУІР, Менск, 25 верасьня

Краіны Балтыі пашырылі санкцыі адносна Беларусі, пагроза спыненьня выпуску TUT.BY, прысуд абаронцы Калесьнікавай. Найважнейшае за 25 верасьня

Аляксандар Лукашэнка перад магчымым увядзеньнем санкцый Эўразьвязу за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і гвалт сілавікоў выступіў са сваімі прапановамі зьмен у адносінах з краінамі Захаду

Міністэрства інфармацыі зьвярнулася ў суд з пазовам аб спыненьні выпуску інтэрнэт-выданьня TUT.BY

Беларуская асацыяцыя журналістаў сыстэматызавала факты перасьледу і рэпрэсій у адносінах да супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі ў 2020 годзе

Адвакатку Людмілу Казак, якая абараняе сябра Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, пакаралі штрафам у 675 рублёў за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП)

У Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 36-гадовы Сяргей Радчэня — мужчына, які падпаліў сябе на ганку аддзяленьня міліцыі ў Смалявічах

У Беларусі аднавіўся рост колькасьці хворых на каранавірус: за мінулыя суткі 306 выпадкаў інфэкцыі, 5 чалавек памерлі

Латвія, Літва і Эстонія агучылі пашыраныя сьпісы пэрсанальных санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў

Крэмль асудзіў заявы шэрагу дзяржаваў аб тым, што Лукашэнка не зьяўляецца легітымным прэзыдэнтам Беларусі

Першы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў прывітаў пратэсты ў Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG