Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі зварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з палітычных матываў.
У Польшчы ўрад адклаў выкананьне рашэньня Канстытуцыйнага суду аб забароне абортаў па мэдычных паказаньнях на фоне масавых пратэстаў.
Грамадзянская кампанія дапамогі рэпрэсаваным у Беларусі BY_Help за 10 дзён выплаціла 400 тысяч рублёў.
Канцэрт адбываўся за універсамам «Рыга» і затрымлівалі менавіта людзей з музычнымі інструмэнтамі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед сотняў дэманстрантаў, якіх затрымалі 1 лістапада на маршы супраць тэрору.
Героі Лявона Вольскага дзеляцца ўражаньнямі пра жыцьцё, у якім «ціхары» зрабіліся часткай краявіду, а «хапуны» — штодзённай справай.
На горадзенскім прадпрыемстве «Азот» стварылі спэцыяльны аддзел бясьпекі, людзей забіраюць на гутаркі, на зьменах не хапае работнікаў, людзі працуюць у стрэсе.
Настаўніца, пісьменьніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец, аўтарка вершу «Страляй у мяне, але думай пра Колю» — пра тое, што вершы цяпер не ўзьдзейнічаюць, пра «ўзяцьце курапацкай вышыні» ў нядзелю, законы рою ці мурашніку на цяперашніх маршах.
Уладзімер Астапенка вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аргентыне ў сувязі з учынкам, які несумяшчальны са знаходжаньнем на дыпляматычнай службе, інфармуе БЕЛТА.
Стаматолягі заклікаюць сусьветную мэдычную супольнасьць абмежаваць кантакты з рэктарам Сяргеем Рубніковічам, а таксама байкатаваць ягоныя прыватныя мэдцэнтры
Якую справаздачу Беларусі абмяркоўвала Рада ААН у правах чалавека? Тое, што 51 краіна ацаніла гэтую справаздачу ўхвальна, а 41 краіна — скрытыкавала, ці азначае гэта, што Рада большасьцю ўхваліла палітыку беларускіх уладаў?
Супрацоўнікі заводу расказалі Свабодзе, што цяпер адбываецца на прадпрыемстве, дзе людзі выходзілі з плякатамі супраць гвалту.
З горадзенскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшла Іна Зайцава. Яе аштрафавалі на 675 рублёў, бел-чырвона-белую вясельную сукенку забралі і не аддаюць.
2 лістапада позьнім вечарам невядомыя затрымалі выкладчыцу Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў Тацяну Галузу
«Адмова ад дыялёгу, агрэсіўныя заявы, масавыя арышты і выкарыстаньне зброі супраць беларусаў, якія рэалізуюць права на страйк і мірны пратэст, яшчэ раз дэманструюць адсутнасьць легітымнасьці Лукашэнкі».
1 лістапада футбаліста затрымалі на Лагойскім тракце ў Менску падчас маршу ў Курапаты.
Чыноўнікі, якія ціснуць на рабочых заводаў, студэнтаў у ВНУ, рызыкуюць трапіць у пашыраны санкцыйны сьпіс
Футбалістаў пакаралі за подпісы пад зваротам спартоўцаў з патрабаваньнямі новых выбараў прэзыдэнта і вызваленьня палітвязьняў.
Пятага лістапада афіцыйна скончыцца пяты прэзыдэнцкі тэрмін Аляксандра Лукашэнкі — ягоная інаўгурацыя адбылася 5 лістапада 2015 году.
3 лістапада ўначы пасьля чарговых «сутак» выпусьцілі з ізалятара праваабаронцу і аднаго зь лідэраў пратэставага руху ў Магілёве Валадара Цурпанава. За кратамі ён гэтым разам правёў 21 дзень. Агулам жа ў няволі пасьля выбараў ён адбыў 43 дні, зь якіх 10 трымаў сухую галадоўку.
Драматычныя лета і восень 2020 году ня толькі трагічны час для беларусаў, але і шчасьлівы. Нацыянальная эвалюцыя не спыняецца ні на дзень. Мы сьведкі велізарнага гістарычнага скачка беларускага народу. Тыдзень ідзе за год, месяц — за дзесяцігодзьдзе.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў Ёрг Форбрыг, дырэктар па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе нямецкага фонду Маршала.
«Парушэньні правоў чалавека ў краіне дасягнулі нябачных дагэтуль маштабаў. Такога ў гісторыі Беларусі не было са сталінскіх часоў», — піша старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі
Дзьмітрый Мазура, студэнт 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), выйшаў на волю з турмы ў Жодзіне.
Студэнтаў 5-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Карыну Чакур і Аляксандра Данілкіна адлічылі за ўдзел у «масавых мерапрыемствах» у акадэміі.
2 лістапада на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі ўдзельнікаў шэсьця лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Затрыманыя сем мэдыкаў, сярод іх дзьве жанчыны.
Чаму нядзельны марш на Курапаты аказаўся адносна нешматлікім? У чым яшчэ былі асаблівасьці нядзельнага маршу? Як яны паўплываюць на далейшую дынаміку пратэсту?
Вынікам праверак стала закрыцьцё прыватных кавярняў, рэстаранаў і прадпрыемстваў Гомля, якія не працавалі 26 кастрычніка — у першы дзень страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай.
Супрацоўнік менскага палку АМАП Андрэй Бекіш лічыць, што «Наша Ніва» распаўсюдзіла непраўдзівыя зьвесткі, якія ганьбяць ягоны гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
«Мы ўпэўненыя, што пляны асобных правакатараў і экстрэмістаў на тое, што ААТ „Гродна Азот“ спыніцца і працоўныя застануцца без заробку, ня будуць рэалізаваныя»
Суд Савецкага раёну аштрафаваў на 30 базавых велічыняў дырыгентку Галіну Казіміроўскую, жонку вядомага барда Зьмітра Вайцюшкевіча.
Гішпанская паэтка Анхэля Эсьпіноса Руіс напісала верш «Усе мы» пра беларускае змаганьне, а гурт Atesta запісаў на гэтыя словы песьню.
Натальля і Аляксандар Крушавыя настаўнічаюць у школе аграгарадка Добрая Горацкага раёну. 26 кастрычніка яны падтрымалі агульнанацыянальны страйк, да якога заклікала Сьвятлана Ціханоўская, і не выходзілі дзень на працу.
«Адзінкавыя пропускі ставіліся студэнтам настолькі пасьпешліва, што прыпалі на тыя заняткі, дзе яны прысутнічалі»
У размове са Свабодай Анатоль Бокун расказвае пра ўмовы ўтрыманьня за кратамі і далейшыя пляны.
Удзельніца ўсіх маршаў пэнсіянэраў і старшыня ініцыятывы «Наша пакаленьне» Тацяна Зялко адказвае на пытаньні «чаго вам не хапае», «хочаце як ва Ўкраіне», расказвае пра сутыкненьні з АМАПам і рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў.
Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што падазраваным паводле артыкулу 342 КК стаў 231 чалавек. Артыкул 342 Крымінальнага кодэксу гаворыць аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак.
Суд Ленінскага раёну Менску арыштаваў на 14 сутак звольненую дацэнтку МДЛУ Натальлю Дуліну. Справу вяла судзьдзя Тацяна Шоцік.
Падзеі ў Беларусі застаюцца ўнутранай справай гэтай краіны, а выхадам з крызісу зьяўляецца правядзеньне канстытуцыйнай рэформы. Пра гэта 2 лістапада заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка.
Усе бары і кавярні закрылі да ліквідацыі парушэньняў
2 лістапада людзі пэнсійнага веку выйшлі ў цэнтры Менску на штопанядзелкавы пратэст. Ад Чырвонага касьцёла яны пайшлі маршам па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Сёньня да пэнсіянэраў далучыліся мэдыкі. Міліцыя не перашкаджае маршу.
У Гомлі на 135 рублёў аштрафавалі грамадзяніна Беларусі віетнамскага паходжаньня за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. Міліцыя заўважыла на камэрах назіраньня чалавека, падобнага на Хуанга Куок Віета, і склала на яго пратакол.
«Паважаная адміністрацыя, памятайце, што прэзыдэнты прыходзяць і сыходзяць, а народ застаецца», — гаворыцца ў заяве.
Сэнс выхадаў на маршы ў тым, каб паказаць, што пратэст ня спыніцца да адстаўкі Лукашэнкі
Святлана Ціханоўская заклікала эўрапейскія краіны аказваць больш актыўную падтрымку беларускай апазыцыі і ўзмацніць ціск на Менск.
Такое рашэньне прыняла 2 лістапада судзьдзя Партызанскага раённага суду Менска Натальля Дзядкова.
„Не магу маўчаць“ – словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Прэсавая сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што 1 лістапада ў краіне было зафіксавана 13 пратэставых акцый.
Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку.
Загрузіць яшчэ