З горадзенскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшла Іна Зайцава. Яе аштрафавалі на 675 рублёў, бел-чырвона-белую вясельную сукенку забралі і не аддаюць.
Выязны суд Кастрычніцкага раёну Горадні палічыў, што дзяўчына ўдзельнічала ў адзіночным пікеце каля «Гродна Азот».
Як расказала Свабодзе Іна Зайцава, вясельную сукенку далучылі да справы як рэчавы доказ. Дзяўчына зьбіраецца абскарджваць прысуд, толькі каб вярнуць сукенку. Адразу па вызваленьні з ізалятара дзяўчына зьбіраецца шукаць новую сукенку.
У суботу, 31 кастрычніка, Іна Зайцава адправілася ў Горадню зь Менску, каб выказаць падтрымку тым работнікам прадпрыемства «Гродна Азот», якія бяруць удзел у страйку. Аднак пазьней яе мужу Андрэю стала вядома, што дзяўчыну затрымалі. Іна паведаміла мужу, што яе пакідаюць у ізалятары да суду.