У нядзелю 1 лістапада ў Менску праходзіць традыцыйная дэманстрацыя пратэсту – марш «Дзяды супраць тэрору» накіроўваецца ў Курапаты.
Найважнейшае за 1 лістапада
Наконт крытыкі шэсьця ў Курапаты («Ня трэба было ў Курапаты ісьці». «Мала народу, бо ў Курапаты», «Стварылі ўражаньне, што пратэсты зьдзьмуваюцца» і г. д.).
СМІ сёньня паведамілі, што каля «Макдональдсу» на скрыжаваньні з Лагойскім трактам нешта гучна выбухнула. На відэа, дасланым у Onliner чытачом, відаць выбух, які акурат зьняла здымачная група СТБ на чале з Грыгорыем Азаронкам.
«Для спыненьня выхаду на МКАД і на праспэкце Незалежнасьці была выкарыстаная несьмяротная зброя для стрэлаў у паветра», -— паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе ГУУС Менскага гарвыканкама.
У нядзелю, 1 лістапада, дзясятак чалавек традыцыйна сабраліся на Дзяды ля Крыжа памяці на праспэкце Дзьмітрава. Як патлумачылі арганізатары, памінальная імпрэза шырока не анансавалася, «каб на месцы жалобы па ахвярах бальшавіцкага і сталінскага тэрору не хапалі людзей».
Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на праспэкт Незалежнасьці 1 лістапада на традыцыйны нядзельны марш пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Нягледзечы на разгоны і затрыманьні па ўсім маршруце маршу ў Курапаты, выкарыстаньне сьвятлашумавых гранат, частка дэманстрантаў дайшла да Курапацкага мэмарыялу.
Схапілі адразу трох журналістаў газэты «Новы ыас», а таксама тэлеканалу «Белсат», агенцтва ТАСС.
1 лістапада ў Менску прайшоў дванаццаты нядзельны марш пратэсту, які супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі
1 лістапада праходзіць чарговы марш пратэсту. Гэтым разам людзі ідуць у Курапаты, на месца сталінскіх расстрэлаў. АМАП перашкаджае шэсьцю і праводзіць затрыманьні.
1 лістапада ў Менску а 14-й гадзіне распачаўся марш «Дзяды супраць тэрору» ў Курапаты. Першае шэсьце на Дзяды адбылося 32 гады таму. Тады ўпершыню на вулічнай акцыі ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.
У нядзелю 1 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Затрыманьні былі ў Віцебску, Гродне, Менску, Наваградку, Сьветлагорску.
29 кастрычніка шматдзетны бацька Андрэй Асіпенка прыйшоў да гімназіі № 4 з плякатам «Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі». У гімназіі вучыцца трое з чатырох яго дзяцей. На вачах у сына Андрэя і затрымалі і ўжо этапавалі ў Жодзіна, дзе ён будзе адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра затрыманьне мужа паведаміла ў сваім інстаграме Алена Валкановіч. Жанчына цяжарная шостым дзіцём. Зь яе словаў, мужа затрымалі падчас укладаньня рэчаў у радзільню.
Іна Зайцава — мянчанка, якая ўдзельнічала ў акцыях пратэсту ў вясельнай сукенцы з чырвонай паласой — была затрыманая ў Горадне. Пра гэта стала вядома яе мужу, інфармацыю пацьвердзілі ў міліцыі, паведамляе tut.by.
Падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі быў галоўным гісторыкам Міністэрства абароны. Апошнія гады выкладаў у Вайсковай акадэміі. На гэтым тыдні ён страціў працу.
Як паведаміла Тацяна Шапуцька, на Курапацкай варце затрымалі Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асаулу.
Удзень 31 кастрычніка ў Горадні каля аўтавакзалу сабраліся каля 150 чалавек. Людзей затрымалі.
Паводле Сьвятланы Ціханоўскай, гэты тыдзень паказаў, што беларускі народ гатовы жыць у новай краіне і браць адказнасьць за будучыню, у той час, як «памагатыя рэжыму ня здольныя на адказнасьць наогул».
Работнікаў Горацкіх ачышчальных збудаваньняў Валера Пасікава і Аляксандра Касуху фармальна звольнілі «паводле згоды бакоў». Самі яны лічаць, што прычынай стаў відэазварот у падтрымку суайчыньнікаў, якія бароняць свае правы, дамагаюцца правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў ды асуджаюць гвалт.
Нягледзячы на ціск з боку кіраўніцтва, рабочыя прадпрыемстваў працягваюць далучацца да страйку.
У Менску 31 кастрычніка прайшлі традыцыйныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Каля Чырвонага касьцёла зьбіраюцца людзі з інваліднасьцю, а каля «Фрунзенскай» станцыі — жанчыны. У Горадні людзі сабраліся на марш у падтрымку страйкоўцаў «Азоту».
Нібыта ў гэтым канале заклікалі раскідваць цьвікі і шрубы па дарогах, перакрываць рух.
Праект зьмененага Кодэкса аб адміністрацыйных парушэньнях трапіў у Tut.by. У ім зрабілі больш жорсткай адказнасьць для пратэстоўцаў і ўвялі асобны артыкул пра незарэгістраваныя сьцягі.
Украінскі бок катэгарычна адкідае «інсынуацыі намесьніка міністра замежных спраў Расеі Алега Сырамалотава, што нібыта з тэрыторыі Ўкраіны «кіравалі дэстабілізацыяй у Беларусі».
Зьезьдзілі на памежны пераход «Брузгі-Кузьніца» і паглядзелі, што там адбываецца пасьля закрыцьця мяжы. Выехаць зь Беларусі не рызыкавалі — на мяжы не далі гарантыяў, што пусьцяць дадому.
Суд над звольненай зь Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальляй Дулінай адбудзецца 2 лістапада, выхадныя яна правядзе ў зняволенні, паведамляе БелаПАН са спасылкай на калег выкладчыцы.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілія Ўласава ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождь» расказала пра падрабязнасьці сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ і пра ўмовы зьняволеньня.
Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля турмы на Акрэсціна затрымалі група актывістаў анархісцкага руху, паведамляе сайт «Вясны».
Працяг страйку, звальненьні на знак пратэсту і за пратэст, пагрозы Лукашэнкі «палонных ня браць». Найважнейшае за 30 кастрычніка
Адразу некалькі вядомых журналістак заявілі ў сацыяльных сетках пра свой сыход з «„Комсомольской правды“ в Беларуси». Сярод іх Эвіка Ота, Вольга Івашанка, Іна Качаткова, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Беларускі фонд мэдычнай салідарнасьці дапаможа лекарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Фонд ставіць на мэце бараніць правы мэдыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій уладаў, і разьвіваць міжнароднае супрацоўніцтва па прафэсійнай лініі.
30 кастрычніка ў 17.00 берасьцейскія лекары Руслан Брынчук і Віктар Клімовіч выйшлі з плякатам «Звальняючы лекараў, скарачаеце жыцьці» да скрыжаваньня праспэкту Машэрава і бульвара Касманаўтаў.
Адвакаты Віктара Бабарыкі абскардзілі чарговае падаўжэньне тэрміну ўтрыманьня пад вартай па 18 сьнежня. Дата судовага паседжаньня па скарзе абароны пакуль не вядомая.
Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні 2020 году.
Замена работнікам, якія страйкуюць на найбуйнейшым горадзенскім хімічным прадпрыемстве, мае прыехаць на завод з 2 лістапада. Пра гэта паведамляе страйкам «Азоту».
Парадак увядзеньня надзвычайнага становішча ў Беларусі рэгулюе асобны закон, які так і называецца — «Аб надзвычайным становішчы».
Каля менскай гімназіі № 4 прайшоў сход бацькоў, якія запатрабавалі ад дырэктара тлумачэньняў, чаму ў гімназію выклікаюць міліцыю, якая палохае дзяцей.
Больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў, у тым ліку прарэктар па вучэбнай рабоце Алена Бохан, запатрабавалі аднавіць студэнтаў, адлічаных з ВНУ.
29 кастрычніка апэратар трубапракатнага цэху БМЗ Сяргей Анісімаў абвясьціў пра страйк. 30 кастрычніка да страйку далучыўся таксама сьлесар-рамонтнік БМЗ, 25-гадовы Аляксей Аўдзееў.
Са сталічнага мэдунівэрсытэту выключылі 22 студэнты. Стараста патоку пэдыятрычнага факультэта БДМУ ня можа стрымаць сьлёз: «Адлічылі самых лепшых — двух старастаў груп, якія ня толькі добра вучацца, але і працуюць у дзіцячых шпіталях». Свабода пагаварыла з адлічанымі студэнтамі-мэдыкамі.
Арганізатары Сусьветнага кангрэсу беларусаў Арцём Лядоўскі з Аўстраліі і Сяргей Мазгавы з Канады і сакратар супольнасьці свабодных дыяспараў «Беларусы замежжа» Аляксей Ерахавец зь Літвы расказваюць пра галоўных выступоўцаў, мэты і адметнасьць Кангрэсу, які мае адбыцца 31 кастрычніка ў рэжыме онлайн.
Ва ўрочышчы Курапаты прайшла Ноч расстраляных паэтаў. Сёлета гэтае традыцыйнае ўшанаваньне памяці ахвяраў адбывалася ва ўмовах масавых пратэстаў беларусаў супраць фальсыфікацыі выбараў і жорсткіх рэпрэсіяў з боку ўладаў.
Чаканага дыялёгу студэнтаў-мэдыкаў з адміністрацыяй БДМУ у чацьвер не адбылося. Рэктар да студэнтаў ня выйшаў. Але студэнты дамагліся, каб у прапанаваную прарэктарам ініцыятыўную групу для дыялёгу з кіраўніцтвам уключылі двух выкладчыкаў і двух студэнтаў.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні выказаў гатовасьць прыняць на навучаньне студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ.
Адна з самых вядомых беларускіх опэрных сьпявачак Маргарыта Ляўчук ладзіць у Вільні канцэрт салідарнасьці #ЖывеБеларусь. Выступ разам зь вядомым літоўскім піяністам Юстасам Чапонісам адбудзецца ўжо сёньня, 29 кастрычніка, у 20.00 (паводле менскага часу) у касьцёле Сьвятой Кацярыны.
Загрузіць яшчэ