Пратэстоўцы афіцыйна назвалі сваю акцыю няўдалай. Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што ўлады сочаць за тым, каб санкцыйныя тавары ня трапілі ў Расею ці Беларусь.
Каля 800 беларусаў трапілі ў ізалятары пры «хапуне» 27 лютага, у дзень рэфэрэндуму. Людзі ў асноўным атрымлівалі па 15 сутак. Цяпер яны выходзяць на свабоду.
Пасьля дывэрсіяў на чыгунцы каля Стоўпцаў у гэты раённы цэнтар Менскай вобласьці прыбылі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Другі тыдзень яны затрымліваюць са зброяй мясцовых і б’юць проста ў пастарунку міліцыі.
З раённай пракуратуры Фрунзенскага раёну сталіцы Касьянчык перавялі ў пракуратуру па Менску.
У Беларусі ў апошнія дні пераважна затрымліваюць за пратэсты супраць вайны Расеі супраць Украіны і магчымага ўступленьня беларускіх вайскоўцаў у баі на баку маскоўскага агрэсара.
Для Алеся Пушкіна 10 сакавіка пачынаецца ўжо трэці судовы працэс па крымінальным артыкуле. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў турмы.
Горад Мелітопаль Запароскай вобласьці, захоплены расейскімі войскамі, з 6 сакавіка цалкам застаўся без мабільнай сувязі.
У нядзелю, 6 сакавіка, на Херсоншчыне мясцовыя жыхары розных гарадоў пратэставалі ў падтрымку Ўкраіны і супраць агрэсіі расейскіх вайскоўцаў.
У менскім Сьвята-Духавым саборы сёньня адбывалася малітва за мір. Апроч жанчын, на малітву прыйшлі «ціхары» і АМАП. Некалькі жанчын затрымалі.
Беларусаў надалей перасьледуюць за іх грамадзянскую пазыцыю. Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядалі справу студэнта пятага курсу БНТУ Мікалая Антаневіча.
Пратэст быў прысьвечаны супраціву вайне ва Ўкраіне.
2 сакавіка суд Савецкага раёну Менску пачаў разгляд справы былога журналіста Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча. Яго абвінавачваюць у 3 эпізодах удзелу ў нібыта масавых беспарадках падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў 2020 году і гвалту.
У дзень рэфэрэндуму, 27 лютага, у Горадні каля ўчасткаў сілавікі затрымалі 90 чалавек, якія выступілі супраць вайны ва Украіне.
Беларусы сутыкаюцца з праблемамі пры пасадцы на цягнікі. Зьвесткі пасажыраў праваднікі перапісваюць уручную, некаторым выдаюць квіткі, запоўненыя ад рукі, піша «Наша ніва».
У Беларусі праходзяць суды над затрыманымі 27 лютага, калі людзі выйшлі на пратэсты супраць рэфэрэндуму аб зьмяненьнях у Канстытуцыю і супраць удзелу Беларусі ў расейскім нападзе на Ўкраіну.
27 лютага студэнт МДЛУ прыйшоў на выбарчы ўчастак для галасаваньня з украінскім сьцягам на плячах. На ўваходзе стаялі тры супрацоўнікі міліцыі: адзін быў у форме, двое ў цывільным. Затрымалі хлопца яшчэ да таго, як ён пасьпеў прагаласаваць.
Старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК) Павал Латушка выступіў з заклікам да беларусаў у час вайны Расеі з Украінай.
Сілавікі напісалі, што затрыманьні адбываліся за «парушэньне грамадзкага парадку».
Такой акцыяй мясцовая беларуская дыяспара выказала пратэст супраць адмовы ЦВК Беларусі адкрыць замежныя ўчасткі для галасаваньня.
Паводле ведамства, затрыманыя больш за 10 арганізатараў, якія нібыта заклікалі да экстрэмісцкіх дзеяньняў.
27 лютага ў Беларусі адбываецца рэфэрэндум аб зьменах у Канстытуцыю.
У Беларусі ў першы дзень поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, якую падтрымаў Лукашэнка, адбыліся як мінімум дзьве антываенныя акцыі.
18 лютага вызвалілі палітзьняволеную Натальлю Хершэ, грамадзянку Швайцарыі. Яна правяла ў турме 17 месяцаў. Што дапамагала ёй перажыць гэты час, чаму яна ня хоча адпомсьціць амапаўцу, які сьведчыў супраць яе, і як не зламацца ў турме — у інтэрвію Свабоды з Натальляй Хершэ.
Найважнейшае за 20 лютага.
У Беларусі не спыняецца ані на дзень перасьлед іншадумцаў, якія ў якой-небудзь сфэры выказваюць нязгоду з палітыкай рэжыму Лукашэнкі.
Падчас штогадовага маршу на Падляшшы зноў адбыліся сутычкі з паліцыяй. Шэраг людзей пратэстуе супраць ушанаваньня польскімі нацыяналістамі «Бурага», які забіваў мірных беларусаў.
Зьняволены адвакат Максім Знак жыве ў віцебскай калёніі «Віцьба» больш за месяц. Ён перахварэў на ангіну, схуднеў, пагаліўся як Брус Уіліс, абразае ніткі з «барбухаек», выйграе ў інтэлектуальныя гульні і па-ранейшаму піша жартаўлівыя пасланьні бяз скаргаў на жыцьцё.
З БДУ хочуць звольніць Натальлю Абрашыну-Жадаеву, якая ў студзені выклала на сваёй старонцы ў Facebook эмацыйны зварот у падтрымку калегі Максіма Шундалава.
Сытуацыя вакол сухой галадоўкі беларускага філёзафа Ўладзімера Мацкевіча, які сёмы месяц знаходзіцца ў турме на вуліцы Валадарскага ў Менску, выклікае ўсё большую занепакоенасьць сусьветнай грамадзкасьці.
Акцыя адбылася раніцай 17 лютага.
На гэты момант праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі 1050 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі пацярпелым ад рэжыму Лукашэнкі паведамляюць, што колькасьць палітвязьняў значна большая. Пры гэтым беларусаў далей працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
14 лютага ў падтрымку Вольгі Гарбуновай і іншых палітвязьняў ва Ўкраіне, Літве, Польшчы, Нямеччыне і іншых краінах сьвету прайшоў флэшмоб «#RiseForOlga».
У Казахстане 13 лютага ўспомнілі ахвяр масавых пратэстаў, якія пракаціліся па краіне ў студзені.
Палітвязень, філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч праз галадоўку пратэсту, абвешчаную 4 лютага, дамагаецца зьмены меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, завяршэньня сьледчых дзеяньняў і прызначэньня даты суду.
Прайшло паўтара года пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку мірных пратэстаў, аднак улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю. Свабода працягвае весьці хроніку рэпрэсій.
Сьвятлана Ціханоўская выступіла на саміце ў справе дэмакратыі ў Дэнвэры з удзелам былой кіраўніцы Дзярждэпартамэнту ЗША Мадлен Олбрайт, нобэлеўскай ляўрэаткі Марыі Рэсы, амэрыканскіх і сусьветных палітычных і грамадзкіх дзеячоў, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.
Супрацоўнікі ГУБАЗіК у Гомелі затрымалі бізнэсоўца Паўла Бабчанку, уладальніка сеткі крамаў касмэтыкі «Красуня». Пра гэта паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы, інфармацыю пацьвердзіла і «Гомельская вясна».
Прайшло паўтара года пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку мірных пратэстаў, аднак улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю.
Ізраільская журналістка і дакумэнталістка, былая дэпутатка Кнэсэту Ксенія Сьвятлова расказвае ў эфіры Свабоды Premium пра свой дакумэнтальны фільм «Жанчыны з кветкамі» пра падзеі ў Беларусі, прэм’ера якога адбудзецца 11 лютага ў Тэль-Авіве.
Сьцяг зь імёнамі беларускіх палітвязьняў прадаюць на eBay. Грошы ад продажу пойдуць на дапамогу сем’ям палітзьняволеных.
У Беларусі і праз паўтара года пасьля пачатку пратэстаў супраць фальсыфікацый і гвалту з боку сілавікоў Лукашэнкі не спыняецца перасьлед ягоных апанэнтаў. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.
Пра беларускія пратэсты ўжо напісаныя кнігі прозы і вершаў, п’есы, пастаўленыя спэктаклі, зьнятыя фільмы. Распачатая нядаўна праца над сэрыялам «Акрэсьціна» выклікала гарачыя дыскусіі і неадназначную рэакцыю.
Паводле Лукашэнкі, Аляксандра Тарайкоўскага забілі пасьля таго, як ён «падхапіў сьвятлашумавую гранату».
Трэцяга лютага Беларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленьні афармленьня электронных квіткоў на цягнікі гарадзкіх і рэгіянальных ліній.
Сьвятлана Ціханоўская заклікала дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны паспрыяць спыненьню супрацы ўкраінскіх праваахоўных органаў зь беларускімі «карнымі» службамі.
Улады Казахстана прызналі «магчымае» прымяненьне празьмернай сілы ў студзені і заявілі аб гатоўнасьці расьсьледаваць скаргі на катаваньні і незаконныя затрыманьні.
Грамадзкі дзеяч, былы бізнэсовец Вадзім Пракопʼеў расказвае пра тое, як здымаецца «Радыё Гаага», калі ён перастане быць «салдатам інфармацыйнай вайны», празь які ракурс варта аналізаваць казахскі кейс беларусам і які пагрозы і шанцы для Беларусі можа мець магчымая вайна Расеі супраць Украіны.
Працэс ліквідацыі пачалі 22 лютага 2021 года. Амаль праз год ліквідацыю скончылі.
Загрузіць яшчэ