Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні за антываенныя акцыі судзілі больш за 70 чалавек


Пратэсты ў Беларусі супраць вайны
Пратэсты ў Беларусі супраць вайны

У дзень рэфэрэндуму, 27 лютага, у Горадні каля ўчасткаў сілавікі затрымалі 90 чалавек, якія выступілі супраць вайны ва Украіне.

Пра суды паведамляе «Белсат».

Такога ў горадзе не было з часу пратэстаў пасьля выбараў прэзыдэнта ў 2020 году.

Большаць затрыманых (каля 70 чалавек) трымалі ў горадзенскім СІЗА. Сярод іх — сталыя жанчыны.

Судзілі грамадзян 1 і 2 сакавіка паводле арт. 24.23 КаАП («парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»).

Практычна ўсе гарадзенцы пакараныя штрафамі ў 50-70 базавых велічыняў.

Паводле «Белсату», 2 сакавіка судзілі тых, хто адмовіўся ці ня змог разблякаваць свой мабільны тэлефон падчас затрыманьня. Сілавікоў цікавілі падпіскі ў Telegram.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG