Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вясна»: У Баранавічах і Дзяржынску ператрусы і затрыманьні, канфіскуюць тэхніку, людзей вязуць на допыты


Антываеннае графіці, сакавік 2022 году
Антываеннае графіці, сакавік 2022 году

Пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што ў горадзе ідзе новая хваля рэпрэсій.

Паводле пярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, ператрусы праводзяць супрацоўнікі КДБ. Ёсьць інфармацыя, што людзей вязуць праходзіць паліграф.

Таксама пацьвердзілася інфармацыя пра тое, што тым, хто быў раней затрыманы альбо асуджаны па палітычных артыкулах, «прапануюць» здаць «біяматэрыял» — калі адмовісься, просяць прыйсьці ў міліцыю і напісаць заяву на адмову ад узяцьця біяматэрыялаў. Паводле словаў тых, хто хадзіў, — там ім пагражалі зрабіць падазраванымі па любой крымінальнай справе ці пасадзіць на суткі за супраціў.

Пра колькасьць інцыдэнтаў «Вясна» не паведаміла.

Апрача таго, праваабаронцам стала вядома, што 18 сакавіка ў Дзяржынску (Менская вобласьць) у сям’ю Зубовічаў прыйшлі з пастановай на ператрус з прычыны распаўсюджваньня ўлётак. Адзначаецца, што ў сілавікоў «былі прэтэнзіі да старэйшай дачкі, але пасьля ператрусу ў мясцовае РАУС забралі яшчэ яе бацькоў». «Старэйшую дачку апыталі і адпусьцілі, таму што яна цяжарная. А яе бацькоў — Яўгена і Натальлю — затрымалі. Іх дваіх да гэтага часу трымаюць у Дзяржынскім ІЧУ, нягледзячы на тое, што дома ў іх засталося непаўнагадовае дзіця», — адзначылі ў «Вясьне».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на Зубовічаў склалі пратаколы паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Варта адзначыць, што, паводле заканадаўства, у рамках адміністрацыйнага працэсу маці непаўналетняга дзіцяці маюць права затрымліваць ня больш, чым на тры гадзіны.

У Дзяржынску быў затрыманы яшчэ як мінімум адзін чалавек, сьцьвярджаецца, што яго зьбілі пры затрыманьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG