28 студзеня ў Гомлі адбылася прэм’ера фільму пра сталінскія рэпрэсіі на Гомельшчыне. Гэта першы гістарычны рэпартаж з цыклю, які плянуе зьняць журналістка Ларыса Шчыракова і яе каманда.
Сярод ушанаваных асобаў будуць Анджэй Пачобут, Анжаліка Борыс, Марыя Калесьнікава і Сяргей Ціханоўскі.
Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязьняў заклікаў беларускія ўлады Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.
Расейскі блогер і журналіст Юрый Дудзь зрабіў вялікі фільм пра масавую эміграцыю беларусаў пасьля пратэстаў 2020 году «Как жить, если лишают родины».
Міліцыянты, як выявілася, чакалі людзей непадалёк ад месца салюту і затрымалі іх.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю. Свабода штодня вядзе хроніку рэпрэсій.
У абмен на ключы шыфраваньня яны патрабуюць вызваліць 50 палітвязьняў.
У допісах праўладных тг-каналаў была мова варожасьці да апанэнтаў Лукашэнкі паводле іх сэксуальнай арыентацыі, полу і рэлігіі.
Кампанія JYSK вырашыла далучыцца да шэрагу іншых замежных кампаній, якія адмовіліся фінансаваць дзяржаўныя прапагандысцкія тэлеканалы.
Перасьлед беларусаў з боку ўлады працягваецца нават на выходных. Затрымліваюць за налепкі, крытыку Лукашэнкі, абарону прыроды.
Мужчыну асудзілі праз 2 месяцы на 10 сутак арышту за тое, што пазваніў па нумары «102» і сказаў «Верым, можам, пераможам. Жыве Беларусь».
Дапамогуць ці пашкодзяць Лукашэнку расейскія войскі ў Беларусі? Ці далучыцца Беларусь да магчымага нападу Расеі на Ўкраіну? І як доўга яшчэ будуць кіраваць Пуцін з Лукашэнкам? Пра гэта і пра іншае разважае дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра», доктар паліталёгіі Андрэй Казакевіч.
Пасьля 9 жніўня 2020 году за абразу Лукашэнкі асудзілі ўжо 119 чалавек.
«Праўладныя тэлеграм-каналы павярнулі сытуацыю так, што нібыта я, бессаромная хлусьлівая зладзейка, наўмысна падтрымала беларускую рэвалюцыю, каб выкруціцца з крымінальнага перасьледу».
У дакладзе аналізуецца менш сьмяротная і агнястрэльная зброя, якая выкарыстоўваецца беларускімі сіламі бясьпекі для задушэньня мірных пратэстаў, а таксама яе закупкі і прымяненьне.
У кватэры маці Яўгена Жураўскага правялі ператрус, хаця ён там нават не зарэгістраваны.
Судзьдзя Яўген Ерафееў вынес абвінаваўчы прысуд двум удзельнікаў акцый пратэсту ў горадзе на поўдні Беларусі.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году ў бабруйскай калёніі патрабавалі сыходу Лукашэнкі. Падрабязнасьцяў тады не было, і здавалася, што бунт прайшоў без наступстваў. Цяпер блог «Отражение» даведаўся, як праходзіў пратэст у бабруйскай калёніі і як пакаралі яго ўдзельнікаў.
Прычынай ўказу аб узмацненьні адказнасьці старшынь праўленьняў таварыстваў уласьнікаў жыльля стаў удзел ў пратэстах 2020 году.
Расейскі сатырык, пісьменьнік, публіцыст, паэт і драматург Віктар Шэндэровіч у інтэрвію Свабодзе расказаў пра прычыны адʼезду з Расеі і патлумачыў, чаму ня мае аптымізму наконт сытуацыі ў Беларусі ў бліжэйшыя гады.
Ініцыятыва просіць беларусаў прыслаць здымкі сілавікоў «для раскрыцьця злачынстваў рэжыму».
У Алматы за суткі затрымалі амаль 1700 чалавек – удзельнікаў пратэстаў. Канфіскавана 36 адзінак агнястрэльнай зброі і амаль паўтары тысячы боепрыпасаў. Пра гэта паведаміла камэндатура горада.
Вядомы музычны крытык Арцемій Троіцкі прайграў заклад і мае намер неўзабаве падстрыгчыся нагала.
«Кібэрпартызаны» апублікавалі чарговую тэлефонную размову паміж сілавікамі, як ціснуць на пратэстоўцаў з Новай Баравой у Менску.
У пералік эпізодаў увайшлі пашкоджаньні маёмасьці, падпалы і іншае.
Беларуская доктарка Анастасія, якая каля паўгода жыве і працуе ў Алматы, падзялілася са Свабодай сваім дзёньнікам, які вяла падчас падзеяў у Казахстане з 4 па 10 студзеня.
Чарговага ўдзельніка пратэстаў выдалі беларускім уладам з Расеі. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
Незалежны вайсковы аналітык пасьля выхаду рэпартажу пра працу беларускага кантынгенту АДКБ у Казахстане зьвярнуў увагу на форму вайскоўцаў.
Мужчына прыляцеў у Казахстан на гастролі, а яго затрымалі мясцовыя сілавікі і пасьля пабіцьця прымусілі сказаць на камэру, што ён удзельнічаў у беспарадках.
Перадысьлякацыя прайшла ў «штатным рэжыме», заявілі ў беларускім ведамстве.
У Бішкеку ля будынку Пасольства Казахстану ў Кіргізстане прайшоў мітынг у падтрымку музыканта Вікрама Рузахунава, які апынуўся сярод затрыманых у Казахстане па падазрэньні ў беспарадках.
Пасьля пратэстаў у Казахстане сілавікі завялі 125 крымінальных спраў, у органы паліцыі даставілі 5,8 тыс. чалавек, сярод іх шмат іншаземцаў, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта краіны Касыма-Жамарта Такаева.
Пра гэта паведаміў у Інстаграме кіраўнік фонду дапамогі рэпрэсаваным BySol Андрэй Стрыжак.
Наколькі ўстойлівы рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Пры якіх умовах Лукашэнка можа сысьці? Навошта Пуціну Беларусь і Ўкраіна? Што для лідэраў Расеі і Беларусі азначаюць падзеі ў Казахстане?
Аляксандар Лукашэнка ў часе выступленьня ў менскім храме з нагоды Раства заявіў, што ўзяў больш жорсткі курс на захаваньне незалежнасьці Беларусі.
Улады Байкануру ў Казахстане забаранілі перасоўвацца па горадзе групамі больш за тры чалавекі. Выключэньне зроблена толькі для сем’яў.
Кіраваць дзеяньнямі сіл АДКБ (Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы) у Казахстане будзе камандуючы ПДВ Расеі генэрал-палкоўнік Андрэй Сердзюкоў.
7 студзеня Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану паведаміла, што падчас так званай «зачысткі» ў самым буйным горадзе краіны, Алматы, загінулі 26 «узброеных злачынцаў», яшчэ 18 атрымалі раненьні, паведамляе дзяржаўны тэлеканал «Хабар 24».
Знаўца цэнтральнаазіяцкага рэгіёну, журналістка і дакумэнталістка Шахіда Туляганава зь Лёндану гаворыць пра спробу дзяржаўнага перавароту, кланавую барацьбу за ўладу, фактар ісламістаў і магчымае ўмяшаньне звонку ў падзеі ў Казахстане.
Сабралі асноўныя лічбы па казаскіх пратэстах на 6 студзеня.
Амбасада Беларусі ў Казахстане дапаможа выехаць з краіны чатыром беларусам.
Беларусь выступіла з афіцыйнай заявай, абгрунтаваўшы рашэньне накіраваць сваіх вайскоўцаў у Казахстан.
Пасольства Беларусі ў Казахстане прапанавала беларусам у краіне з прычыны пратэстаў не выходзіць на вуліцы, не панікаваць, у экстраных выпадках тэлефанаваць па нумарах гарачай лініі.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў папрасіў Арганізацыю дамовы калектыўнай бясьпекі дапамагчы ў задушэньні пратэстаў у краіне, ён назваў пратэстоўцаў «тэрарыстычнымі групамі».
Расея адмяніла вечаровы рэйс у эпіцэнтар казаскіх пратэстаў — горад Алматы.
У беларускім замежнапалітычным ведамстве пракамэнтавалі падзеі ў Казахстане, дзе пратэстоўцы захапілі некалькі акіматаў, зброю і ўварваліся ў студыю тэлеканалу «Мир».
Фонд мэдыцынскай салідарнасьці перадаў у СААЗ інфармацыю аб звальненьні сама меней 200 мэдыкаў з палітычных матываў.
У Казахстане актыўная фаза пратэстаў. Дзяржаўныя СМІ Беларусі пішуць з гэтай нагоды, што пратэсты нібыта «падагрэтыя Захадам».
У горадзе Алматы падчас пратэстаў па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 190 чалавек, 7 асобаў знаходзяцца ў рэанімацыі.
Загрузіць яшчэ