Дачка зьніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі Алена Захаранка тлумачыць, чаму ня лічыць рашэньне швайцарскага суду справядлівым, як зьмяніўся Гараўскі пасьля размовы зь ёю ў 2019 годзе, якімі былі для яе сям’і 24 гады бяз бацькі і чаму немагчыма распарадзіцца сямейнай кватэрай у Менску.
Швайцарскі суд не прызнаў вінаватым экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі.
У Швайцарыі ў крымінальным судзе ў Санкт-Галене вынесьлі прысуд экс-байцу беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР), які ў 2019 годзе публічна заявіў пра сваю датычнасьць да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі.
У швайцарскім судзе ў канцы верасьня абвесьцяць прысуд Юрыю Гараўскаму, які прызнаўся ў выкраданьні палітыкаў, зьніклых у канцы 90-х гадоў.
У Швайцарыі ў крымінальным судзе у Санкт-Галене пачаўся суд над экс-байцом беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) Юрыем Гараўскім, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў у Беларусі.
19 верасьня ў Швайцарыі пачаўся суд над былым байцом спэцпадразьдзяленьня ўнутраных войскаў Беларусі Юрыем Гараўскім, які прызнаўся ў саўдзеле ў выкраданьні і забойстве палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, паведамляе агенцтва dpa.
Юрыя Гараўскага пачынаюць судзіць 19 верасьня у рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі — яго абвінавачваюць паводле артыкулу аб зьнікненьні людзей. Суд стане прэцэдэнтам.
Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаз», а цяпер прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал», расказаў, як даваў паказаньні ў Кіеве ў справе аб забойстве Паўла Шарамета ў сувязі з публікацыяй гуказапісу 2012 году, у якім фігуруюць беларускія спэцслужбы.
Палкоўнік у адстаўцы Ўладзімер Барадач, былы камандзір 5-й асобнай брыгады спэцназу ў Мар’інай Горцы, ацэньвае дзейнасьць спэцпадразьдзяленьняў падчас мірных пратэстаў, расказвае пра сваё расьсьледаваньне справаў зьніклых і называе сапраўдным аўдыёзапіс 2012 году.
Расейскі апазыцыйны палітык і блогер Уладзімер Мілоў — пра памылкі Лукашэнкі і Пуціна, навагоднія звароты Ціханоўскай і Навальнага, урокі беларускай мірнай рэвалюцыі для дэмакратычнай апазыцыі Расеі, новы тып дыктатуры і санкцыі, якія могуць дапамагчы.
Былы начальнік СІЗА № 1 Алег Алкаеў, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда», расказаў Свабодзе пра тое, што ў 2012 годзе паліцыя Бэрліна атрымала інфармацыю аб плянах ліквідаваць яго і прапанавала ахову.
Выпускніца Акадэміі міліцыі Алена Захаранка, дачка зьніклага былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая жыве ў Нямеччыне як палітычная ўцякачка, расказала Свабодзе, як яшчэ пры канцы 1990-х міліцыянтаў вучылі зьбіваць пратэстоўцаў.
Дачка зьніклага 21 год таму бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, дыетоляг і грамадзкая дзяячка Валерыя Красоўская — пра будучы суд над замоўнікамі і выканаўцамі злачынства, пра прызнаньні былога собраўца Гараўскага.
Руку не працягнула, нумар тэлефону не ўзяла. Пасьля 2-гадзіннай размовы з былым байцом СОБРу Юрыем Гараўскім у Цюрыху Алена Захаранка ня мае ніякіх сумневаў, што ён 20 гадоў таму удзельнічаў у выкраданьні і забойстве яе бацькі, былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.
Гараўскі раней прызнаваўся ў саўдзеле ў забойстве Захаранкі, цяпер сустрэўся з дачкой зьніклага палітыка.
Сьледчы камітэт працягнуў яшчэ на месяц, да 18 лютага, тэрмін папярэдняга расьсьледаваньня зьнікненьня былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Паведамленьне пра гэта атрымаў праваабаронца Алег Воўчак.
Дачка былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі Алена зьехала ў Нямеччыну, калі ёй было былі 24 гады. У мінулым засталіся вучоба ў Акадэміі МУС, праца інспэктарам у справах непаўналетніх, шчасьлівая сям’я.
Сьледчы камітэт аднавіў крымінальную справу аб зьнікненьні ў 1999 годзе палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Гэта стала магчымым пасьля прызнаньня былога байца СОБР Юрыя Гараўскага.
«Ніхто зьверху, апроч прэзыдэнта, ня можа даць такую каманду»
Экс-баец спэцатраду МУС Беларусі, які прызнаўся ў саўдзеле ў забойствах крытыкаў Лукашэнка, расказаў DW, як зьмянілася ягонае жыцьцё пасьля інтэрвію, і адказаў на словы Паўлічэнкі, што ён нібыта піў і сядзеў у турме.
Расейская абрэвіятура «СОБР» па-беларуску расшыфроўваецца як «спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня» Ўнутраных войскаў МУС. Першыя «СОБРы» ўзьніклі яшчэ ў канцы 1970-х гадоў ва ўнутраных войсках СССР.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
Яўген Міхайлоўскі праходзіў разам з Юрыем Гараўскім тэрміновую службу ў менскай вайсковай частцы 3214. Ён кажа, што інтэрвію былога саслужыўца выклікала хвалю абмеркаваньняў.
У сеціве зьявілася архіўны відэасюжэт пра беларускі спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР), у кадрах якога фігуруе Юры Гараўскі, які днямі ў інтэрвію Deutsche Welle расказаў пра выкраданьні і забойствы праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму і свой удзел у іх.
У сеціве зьявілася архіўнае відэа, адзін зь першых фільмаў пра беларускі спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (СОБР), у кадрах якога зьяўляецца Юры Гараўскі.
Расейскія мэдыя адрэагавалі на рэзанансныя заявы экс-байца спэцпадразьдзяленьня СОБР Юры Гараўскага, які прызнаўся ў датычнасьці да выкраданьня і забойства ў канцы 1999 году апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Мяркуючы па ўсім, палітычнае кіраўніцтва краіны знаходзіцца цяпер у разгубленасьці з нагоды інфармацыі пра палітычныя забойствы, выкладзенай Юрыем Гараўскім. Яно ня ведае, як рэагаваць. Добрага выйсьця з гэтай сытуацыі яно ня мае.
Свабода паглядзела, што зьвязвае паміж сабой людзей, якіх былы спэцназавец Юры Гараўскі абвінавачвае ў забойствах Ганчара, Захаранкі і Красоўскага.
Дзьмітры Петрушкевіч — былы сьледчы пракуратуры, які расьсьледаваў справы аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Хто быў падазраваным, хто расьсьледаваў, хто сьведчыў у справе зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зьмітра Завадзкага. Свабода склала сьпіс ключавых асобаў, зьвязаных з гэтым расьсьледаваньнем.
На пытаньне «Каму выгадна?» у гэтым выпадку можа быць адказ — яму, Юрыю Гараўскаму, выгадна, яго сумленьню, яго душы. Ну а каму бліжэй вэрсія пра «расейскі сьлед» — вольнаму волю. Зьняпраўдзіць усе яе варыянты, напэўна, немагчыма. Як і даказаць.
Памочнік старшыні асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» Дзьмітрыя Паўлічэнкі Сяргей Матвіенка заявіў Свабодзе, што ягоная арганізацыя не зьвярталася да Лукашэнкі з нагоды інтэрвію Юрыя Гараўскага.
Ігар Парэчын называе сябе памочнікам Дзьмітрыя Паўлічэнкі ў асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» і заяўляе, што даўно ведае Юрыя Гараўскага.
Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў прызнаньні Юрыя Гараўскага, які сказаў, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Deutsche Welle апублікавала фільм, у якім 41-гадовы Юры Гараўскі расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе. На пытаньні Свабоды адказвае адзін са сцэнарыстаў фільму, журналіст расейскай службы DW Ўладзімер Дорахаў.
Былы лідэр спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край» Вадзім Кабанчук расказаў Свабодзе, як 18 гадоў таму быў знойдзены аўтамабіль бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, на якім яго разам зь Віктарам Ганчаром даставілі на месца забойства.
Свабода сабрала рэакцыя экспэртаў і зацікаўленых людзей.
Але сёньня ж былы баец СОБРу сказаў, што служыў з Гараўскім.
Мы спыталі ў менчукоў, што яны думаюць пра прызнаньне экс-байца, і ці ведаць пра зьніклых у 1999 годзе палітыкаў.
Карэспандэнты Свабоды паглядзелі, як цяпер выглядае гэта месца.
Паводле Гараўскага, гэта ён ўбачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць ў яме.
Былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак у 1999 годзе ўзначальваў грамадзкую камісію расьсьледаваньня зьнікненьня экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, апазыцыянэра Віктара Ганчара і ягонага сябра Анатоля Красоўскага
Кіраўнік унутраных войскаў у 1999-2000 гадах Юрый Сівакоў назваў інтэрвію экс-байца «СОБРу» аб зьніклых палітыках укідам перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна 20 сьнежня
Свабода пераказвае зьмест асноўных прызнаньняў Юрыя Гараўскага.
Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як яны паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.
Deutsche Welle (Нямецкая хваля) апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.