15 сьнежня 2019 году зьявілася відэа, у якім чалавек, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.
Мы спыталі ў менчукоў, што яны думаюць пра прызнаньне экс-байца, і ці ведаць пра зьніклых у 1999 годзе палітыкаў.
У рэпартажы Deutsche Welle Юры Гараўскі паказаў на мапе, дзе, паводле ягоных успамінаў, былі забітыя і закапаныя былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябар-бізнэсовец Анатоль Красоўскі. Свабода супаставіла месца, паказанае на мапах Гараўскім, са здымкамі з закінутай базы за 5 кілямэтраў ад Бегамлі.