Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Думаю, Юра зрабіў гэта за грошы». Знаёмы Гараўскага перакананы, што інтэрвію пра зьніклых палітыкаў ня можа быць праўдай

Схема, на якой пазначаныя меркаваныя месцы забойства і пахаваньня<strong>&nbsp;</strong>Віктара Ганчара і&nbsp; Анатоля Красоўскага, паводле сьведчаньняў&nbsp;Юрыя Гараўскага
1/20 Схема, на якой пазначаныя меркаваныя месцы забойства і пахаваньня Віктара Ганчара і  Анатоля Красоўскага, паводле сьведчаньняў Юрыя Гараўскага
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Закансэрваваная вайсковая база за 5 кілямэтраў ад Бегамлі, дзе базаваўся СОБР.&nbsp;Там, паводле&nbsp;Юрыя Гараўскага, забілі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Там жа<strong>&nbsp;</strong>закапалі іх целы, а таксама іхны джып.&nbsp;Фота з дрону
2/20 Закансэрваваная вайсковая база за 5 кілямэтраў ад Бегамлі, дзе базаваўся СОБР. Там, паводле Юрыя Гараўскага, забілі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Там жа закапалі іх целы, а таксама іхны джып. Фота з дрону
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Як&nbsp;мы&nbsp;даведаліся, 5&nbsp;гадоў таму аб&lsquo;ект плошчай 2&nbsp;на 3&nbsp;кілямэтры выкупіў бізнэсовец Дзьмітры Пятровіч (прозьвішча ён&nbsp;адмовіўся называць)
3/20 Як мы даведаліся, 5 гадоў таму аб‘ект плошчай 2 на 3 кілямэтры выкупіў бізнэсовец Дзьмітры Пятровіч (прозьвішча ён адмовіўся называць)
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Уласьнік, які зьбіраецца запусьціць тут драўнінную вытворчасьць, сказаў Свабодзе, што на ягонай тэрыторыі няма аб&rsquo;ектаў, пра якія згадваецца ў сьведчаньнях Гараўскага. Аднак мапы, якія ён прадэманстраваў у відэа DW, сьведчаць пра адваротнае
4/20 Уласьнік, які зьбіраецца запусьціць тут драўнінную вытворчасьць, сказаў Свабодзе, што на ягонай тэрыторыі няма аб’ектаў, пра якія згадваецца ў сьведчаньнях Гараўскага. Аднак мапы, якія ён прадэманстраваў у відэа DW, сьведчаць пра адваротнае
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Карэспандэнты Свабоды дабраліся да былой базы СОБРА. Тэрыторыя агароджаная 2-мэтровым плотам, на старым КПП сядзіць ахоўнік
5/20 Карэспандэнты Свабоды дабраліся да былой базы СОБРА. Тэрыторыя агароджаная 2-мэтровым плотам, на старым КПП сядзіць ахоўнік
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
2-мэтровая агароджа вакол былой базы
6/20 2-мэтровая агароджа вакол былой базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Задні ўваход на тэрыторыю закансэрваванай вайсковай базы
7/20 Задні ўваход на тэрыторыю закансэрваванай вайсковай базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Усярэдзіну нашых журналістаў не прапусьцілі.&nbsp;Аднак у рэдакцыю Свабоды трапілі фота з тэрыторыі. На іх &mdash; дакладныя месцы, дзе, паводле Гараўскага, адбывалася меркаванае злачынства
8/20 Усярэдзіну нашых журналістаў не прапусьцілі. Аднак у рэдакцыю Свабоды трапілі фота з тэрыторыі. На іх — дакладныя месцы, дзе, паводле Гараўскага, адбывалася меркаванае злачынства
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
На тэрыторыі былой вайсковай базы
9/20 На тэрыторыі былой вайсковай базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Месца меркаванага забойства Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага&nbsp;
10/20 Месца меркаванага забойства Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага 
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Месца дзе спалілі іх рэчы
11/20 Месца дзе спалілі іх рэчы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Месца, дзе была меркаваная яма, куды закапалі целы забітых
12/20 Месца, дзе была меркаваная яма, куды закапалі целы забітых
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Закінуты будынак на тэрыторыі вайсковай базы
13/20 Закінуты будынак на тэрыторыі вайсковай базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
14/20

15/20

Унутры будынка
16/20 Унутры будынка
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
17/20

18/20

19/20

20/20

Previous slide
Next slide

Ігар Парэчын называе сябе памочнікам Дзьмітрыя Паўлічэнкі ў асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» і заяўляе, што даўно ведае Юрыя Гараўскага.

Праз суткі пасьля публікацыі інтэрвію Юрыя Гараўскага ў беларускія СМІ трапіў зварот, зроблены ад імя памочніка Дзьмітрыя Паўлічэнкі ў асацыяцыі вэтэранаў спэцпадразьдзяленьняў «Гонар» Ігара Парэчына.

Аўтар звароту просіць у Лукашэнкі дазволу правесьці прэс-канфэрэнцыю, на якой вэтэраны спэцпадразьдзяленьняў маглі б выказацца з нагоды заяваў Гараўскага. Неўзабаве пасьля публікацыі звароту ў асацыяцыі «Гонар» заявілі, што Ігар Парэчын не памочнік Паўлічэнкі.

«Я ня ведаю, хто гэта, памочнікам Дзьмітрыя Валеравіча зьяўляюся я», — сказаў у размове са Свабодай Сяргей Матвіенка, кантакты якога пазначаныя на афіцыйным сайце арганізацыі.

Свабода дазванілася да Парэчына, каб высьветліць гэты момант. У тэлефоннай размове ён ня стаў удакладняць свае пасады ў арганізацыі «Гонар», аднак заявіў, што даўно ведае Юрыя Гараўскага і перакананы, што яго інтэрвію зьявілася праз патрэбу апошняга ў грашах.

«Я даўно ведаю Юрыя Гараўскага, я сам бачыў, як ён да Дзьмітрыя Валеравіча (Паўлічэнкі. — РС) падыходзіў і прасіў грошы, — расказвае Ігар Парэчын. — Ведаю, што Юра выпіваў, і выпіваў сур’ёзна. Вы паглядзіце, як ён інтэрвію дае, які ён апухлы. Як ён апрануты.

Юры Гараўскі ў інтэрвію Deutsche Welle
Юры Гараўскі ў інтэрвію Deutsche Welle

Што мне не спадабалася ў ягонай заяве, дык гэта тое, што ён на памяці родных (родных зьніклых. — РС) робіць такія заявы. Гэта няправільна. Калі ты такі раскаяўся, дык прыйдзі і зрабі заяву адкрыта. Скажы — я ўдзельнічаў, было. Здымі грэх з душы. А то недзе там за мяжой напярэдадні выбараў пачынае расказваць, што і як адбывалася. І яшчэ гаворыць, што ён ня бачыў тых людзей, каго забівалі (у інтэрвію Гараўскі кажа, што бачыў твары Ганчара і Красоўскага. — РС). Што Захаранку пазнаў па форме. А Захаранка тады ўжо быў разжалаваны. Шмат нестыковак».

Чалавек, які назваўся Ігарам Парэчыным, таксама заявіў Свабодзе, што асабіста ведае ня толькі Гараўскага, але і Паўлічэнку. Словаў апошняга пра заявы аб датычнасьці да зьнікненьня апазыцыянэраў у канцы 90-х Парэчын камэнтаваць ня стаў.

«Словаў Дзьмітрыя Валеравіча пра тое, што ён ня ведае Гараўскага, я не магу камэнтаваць, — сказаў Ігар Парэчын. — Ён легендарная асоба. Колькі бандаў ён разваліў, колькі жыцьцяў выратаваў. Гэта ўсё рабіў «СОБР». Чаму пра гэта ніхто ня кажа? Камандзіра крытыкаваць я не магу, мне неяк сорамна. Я ня ведаю, што ён меў на ўвазе. У яго больш інфармацыі».

Да выказваньняў Гараўскага ў інтэрвію нямецкім журналістам суразмоўца ставіцца вельмі крытычна і лічыць, што яны ня могуць адпавядаць рэчаіснасьці.

«Я паддаю сумневу тое, што сказаў Гараўскі ў інтэрвію, — кажа Парэчын. — Некалі Шарамет ужо пра гэта расказваў, мапы былі створаныя. Кожныя 5 гадоў перад выбарамі гэта жуюць. Дастаюць гэтую брудную бялізну.

Я ведаю, што незалежная палітыка Аляксандра Лукашэнкі як костка ў горле. Таму ўсякімі шляхамі будуць спрабаваць нешта зрабіць. Вы ведаеце, рэч ня ў Юру. У Асацыяцыі 24 тысячы чалавек. Заўтра Іваноў, Пятроў... Людзі ламаюцца. Мне непрыемна, што Юра вось так на памяці зарабіў грошы. Навошта памяць чапаць, навошта людзям рабіць дрэнна».

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG