Deutsche Welle апублікавала відэа, ў якім 41-гадовы Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом беларускага «эскадрону сьмерці», распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе.
Тады ў Беларусі зьніклі былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка, былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі.
Гараўскі сьцьвярджае, што іх выкралі і забілі байцы спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (СОБР) Унутраных войскаў МУС Беларусі пад камандаваньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі. У іх ліку нібыта быў і сам Гараўскі. Мужчына, які знаходзіцца ў альпійскім рэгіёне адной зь нямецкамоўных краінаў, сказаў, што можа паказаць месцы іх пахаваньняў на мапе. Ён таксама кажа, што забіваў асабіста Паўлічэнка.
Былая база СОБРА, дзе меркавана забілі Красоўскага і Ганчара. ФОТАГАЛЕРЭЯ
1/20Схема, на якой пазначаныя меркаваныя месцы забойства і пахаваньняВіктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, паводле сьведчаньняў Юрыя Гараўскага
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
2/20Закансэрваваная вайсковая база за 5 кілямэтраў ад Бегамлі, дзе базаваўся СОБР. Там, паводле Юрыя Гараўскага, забілі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Там жазакапалі іх целы, а таксама іхны джып. Фота з дрону
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
3/20Як мы даведаліся, 5 гадоў таму аб‘ект плошчай 2 на 3 кілямэтры выкупіў бізнэсовец Дзьмітры Пятровіч (прозьвішча ён адмовіўся называць)
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
4/20Уласьнік, які зьбіраецца запусьціць тут драўнінную вытворчасьць, сказаў Свабодзе, што на ягонай тэрыторыі няма аб’ектаў, пра якія згадваецца ў сьведчаньнях Гараўскага. Аднак мапы, якія ён прадэманстраваў у відэа DW, сьведчаць пра адваротнае
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
5/20Карэспандэнты Свабоды дабраліся да былой базы СОБРА. Тэрыторыя агароджаная 2-мэтровым плотам, на старым КПП сядзіць ахоўнік
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
6/202-мэтровая агароджа вакол былой базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
7/20Задні ўваход на тэрыторыю закансэрваванай вайсковай базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
8/20Усярэдзіну нашых журналістаў не прапусьцілі. Аднак у рэдакцыю Свабоды трапілі фота з тэрыторыі. На іх — дакладныя месцы, дзе, паводле Гараўскага, адбывалася меркаванае злачынства
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
9/20На тэрыторыі былой вайсковай базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
10/20Месца меркаванага забойства Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
11/20Месца дзе спалілі іх рэчы

12/20Месца, дзе была меркаваная яма, куды закапалі целы забітых
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
13/20Закінуты будынак на тэрыторыі вайсковай базы
Юры Гараўскі, які назваў сябе байцом «эскадрону сьмерці», апісаў месца меркаванага забойства былога віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара і ягонага сябра бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Глядзіце, як выглядае гэтае месца цяпер.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
14/20

15/20

16/20Унутры будынка

17/20

18/20

19/20

20/20

Previous slide
Next slide
У DW адзначылі, што іх журналісты праверылі зьвесткі, выкладзеныя Гараўскім, наколькі гэта было магчыма.
Экс-камандзір СОБРу Дзьмітры Паўлічэнка адхіліў абвінавачаньні ў выкраданьні і забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Паводле Паўлічэнкі, Гараўскі ў 1999 годзе «сядзеў». Пры гэтым можа быць, хтосьці [з байцоў СОБРу] там чымсьці гэтым займаўся.
Свабода пераказвае зьмест асноўных прызнаньняў Юрыя Гараўскага.
Нядаўна ён трапіў у аўтамабільную аварыю ў Беларусі. Ён ўпэўнены, што гэта быў замах, таму ўцёк зь Беларусі ў кастрычніку 2018 году і папрасіў палітычнага прыстанішча.
Ён асабіста ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах, калі служыў у спэцыяльным атрадзе хуткага рэагаваньня Ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Ён кажа, што служыў пасьля войска, з 1999 па 2003 год, быў намесьнікам камандзіра групы.
Гэта адбывалася на вусны загад. Ніякіх пісьмовых дакумэнтаў не было.
7 траўня 1999 году байцы спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Ўнутраных войскаў МУС Беларусі выкралі ў цэнтры Менску былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранку.
Перад выкраданьнем за Захаранкам прыблізна паўтара тыдні сачыла група з васьмі чалавек на вусны загад Паўлічэнкі.
«Мы селі ў дзьве машыны — BMW 525 чырвонага колеру і Opel Оmega цёмнага колеру — і рушылі ў раён вуліцы Варанянскага. Мы ведалі, дзе Захаранка паставіць сваю машыну і колькі мэтраў яму ісьці ад стаянкі дахаты».
Чатыры байцы атраду спынілі яго па дарозе дадому, назваўшыся супрацоўнікамі міліцыі. Захаранка быў без аховы, адзін.
«Я з Паўлічэнкам быў у машыне, плюс яшчэ сядзелі Барадач Юра і Шкіндзераў Сяргей. У другой машыне — Карповіч Дзіма, Наваторскі, Кажэўнікаў, Панкоў і Румянцаў Лёша. Румянцаў і Карповіч сталі ў пачатку і канцы дома. Я і Шкіндзераў — мы былі вышэйшыя — калі даведаліся, што Захаранка прыпаркаваўся і пайшоў у бок дому, пайшлі за ім. А Кажэўнікаў і Панкоў пайшлі яму насустрач».
Захаранка не супраціўляўся. Ён нібыта толькі сказаў выкрадальнікам у машыне: «Зрабіце так, каб не было балюча».
Захаранку прывезьлі на вучэбную базу ўнутраных войскаў ў раёне Валоўшчыны пад Менскам. Яго забілі са спэцыяльнага пісталета з глушыльнікам для выкананьня сьмяротных прысудаў у Беларусі. Мадэль пісталета ў відэа не называецца. У тэкставым інтэрвію Гараўскі кажа, што страляў асабіста Паўлічэнка, было два стрэлы ў раён сэрца, Захаранку яшчэ ў машыне надзелі на галаву «балдахін», які закрываў вочы.
Перад сьмерцю Захаранку не катавалі.
Пасьля забойства цела Захаранкі адвезьлі ў Менск. На Менскай кальцавой аўтамабільнай дарозе машына завярнула ў бок Паўночных могілак. Камандзір атраду Дзьмітры Паўлічэнка завёз цела ў крэматорый. Што адбылося зь целам далей — невядома.
«Байцы — мы выканаўцы, мы затрымлівалі. Ня мы націскалі на спускавы кручок. Ня мы выконвалі загад аб ліквідацыі. Гэта рабіў Паўлічэнка. Ён націскаў на спускавыя кручкі».
Былого віцэ-сьпікера парлямэнту Віктара Ганчара трэба было зьліквідаваць, бо ў яго быў кампрамат на Лукашэнку.
Ганчара і ягонага сябра, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, выкралі 16 верасьня 1999 году каля лазьні на вуліцы Фабрычнай у Менску. Іх забілі у лесе каля базы «СОБРу» паміж Бегамляй і Докшыцамі.
Усяго нас было восем чалавек. Я і Панкоў працавалі з Ганчаром, а Барадач і Кажэўнікаў — з Красоўскім. Я дастаў з бардачка спэцыяльна узяты мэталічны ланцуг — сантымэтраў 50 даўжынёй. Кажу: «Паныч, калі будзеш за дзьверы тузаць — пачакай, я разаб’ю шкло, і потым ты тарганеш дзьверы»
«Ганчар і Красоўскі апошнімі выйшлі з лазьні, селі ў машыну. Вуліца цёмная, там ліхтароў няма, людзей не было — мы кантралявалі. І калі пайшоў рух іх машыны, мы перакрылі дарогу. Я зрабіў літаральна два крокі, разьбіў шыбу і ланцугом пацэліў у губу і пераносьсе Ганчару. Панкоў адчыняе дзьверы, я гэтым ланцугом бяру Ганчара на задушку, дастаю яго з машыны, кладу на зямлю».
У тэкставым інтэрвію Гараўскі кажа, што і Ганчара, і Красоўскага забіў асабіста Паўлічэнка, зрабіўшы па два стрэлы ў сэрца.
Іхныя рэчы спалілі і пахавалі разьдзетыя целы ў загадзя падрыхтаванай яме. Яма была глыбокая, 4-5 мэтраў. У Ганчара на адной назе не хапала двух пальцаў.
За выкраданьне і забойства Ганчара і Красоўскага байцам далі па 1000 даляраў.
Джып, на якім Ганчар і Красоўскі зьяжджалі з лазьні, раздушылі БТРам і закапалі.
Дзьмітры Паўлічэнка, адзін з галоўных падазраваных у выкраданьнях і забойствах
Гараўскі кажа, што ня меў выбару. «Калі малады чалавек, калі аддаецца загад, ці ты ў сыстэме, ці ты па-за сыстэмай. Я здаваў сабе справу, што калі я іду да канца — я іду да канца. Калі я недзе спатыкнуся, я гэтак жа магу апынуцца на месцы Захаранкі».
«Я спачуваю, бо я ўдзельнік забойства. Прашу прабачэньня ў іх і магу паказаць месцы іх пахаваньня на мапе. А далей усё залежыць ад іх [сваякоў зьніклых] і ад беларускай праваахоўнай сыстэмы».
Кадры з фільму Deutsche Welle: схема ўдзельнікаў выкраданьняў і забойстваў, якую намаляваў Юры Гараўскі
Былы спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па Беларусі Хрыстас Пургурыдэс:
Крымінальную справу аб зьнікненьні палітыкаў ніколі не закрывалі. Справу закрыюць пасьля належнага расьсьледаваньня, калі стане вядома, што адбылося са зьніклымі людзьмі. Немагчыма, каб гэтыя выкраданьні і забойствы адбыліся бяз згоды высокапастаўленых чыноўнікаў — і калі я кажу пра высокапастаўленых, я думаю пра прэзыдэнта Беларусі.
«„Эскадрон сьмерці“ паводзіць сябе так, быццам дзейнічае на ўказаньне дзяржавы. Менавіта таму яны выкарыстоўвалі афіцыйны расстрэльны пісталет, каб усё выглядала як афіцыйнае пакараньне».
«Мне здаецца, што дэмакратычныя краіны ў Эўропе ня прымуць Беларусь [у Раду Эўропы], пакуль яна не разьбярэцца са зьнікненьнямі і ня вырашыць іншыя праблемы, бо гэта не адзіная. Гэта толькі вяршыня айсбэргу — яна ўсім бачная, а большая частка хаваецца пад вадой».
Deutsche Welle: Мы ня можам праверыць зьвесткі, выкладзеныя Гараўскім.
Алена Захаранка, дачка Юрыя Захаранкі, пра Гараўскага: «Гэта ня ён, гэта ў ягонай асобе ўся сыстэма. Яму сказаць нічога немагчыма. Людзі залежныя ад гэтай сыстэмы, яна прымушае выконваць іх крывавыя злачынствы».
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Андрэ Гатален: «Грамадзтва ня можа жыць у дабрабыце, ня ведаючы, што адбылося. Мы можам асуджаць пэўныя факты, але для пачатку мы павінны дакладна ведаць, хто за гэта адказны. Гвалтоўныя дзеяньні, якія прывялі да зьнікненьня людзей, — гэта спосаб схаваць праўду».