Гісторыя пра тое, як лёгка заразіць і самому заразіцца. Усё пачынаецца з простага кашлю...
Як засьцерагчыся ад хваробы, як быць з працай, як захаваць спакой і раўнавагу? Вось адказы на многія пытаньні, што ўзьнікаюць падчас пандэміі.
Героі праекту «Партрэты» — людзі з псыхічнымі разладамі. Яны дзеляцца сваімі гісторыямі, перажываньнямі і стаўленьнем да стыгмы псыхічных праблемаў у беларускім грамадзтве. Падчас інтэрвію кожнага героя праекту малявалі мастакі.
Паводле апытаньняў Gallup, беларускія мігранты ў іншых краінах — сярод тых, хто найменш хацеў бы вярнуцца ў сваю краіну паходжаньня.
Свабода сабрала ў адну карцінку 7 міжнародных рэйтынгаў, апублікаваных сёлета.
Узровень жыцьця — шматграннае паняцьце, яно ўключае ў сябе ня толькі матэрыяльны дабрабыт, але і стан здароўя насельніцтва, ступень няроўнасьці, цяжар дзяржаўных выдаткаў і шмат што іншае. Прапануем вам параўнаньне некаторых з гэтых аспэктаў у Беларусі і Расеі.
Толькі Беларусь пасьля вайны ня толькі не пашырылася, а наадварот, страціла 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці – усяго 14 300 квадратных кілямэтраў тэрыторыі з насельніцтвам каля 640 тысяч чалавек. Як і чаму гэта адбылося?
12 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адказваюць на 10 гарачых пытаньняў. Што думае пра гей-парады Андрэй Дзьмітрыеў, як ставіцца да сьмяротнага пакараньня Алег Гайдукевіч, чаму Валер Варанецкі выступае за беларускую мову? Даведайцеся больш пра тых, хто хоча кіраваць гэтай краінай.
За час свайго прэзыдэнцтва Аляксандар Лукашэнка пабываў у 102 з 118 раёнаў Беларусі. На падставе адкрытых зьвестак Свабода падлічыла ягоныя рабочыя паездкі па краіне і стварыла мапу.
Заўзятары былых «Крумкачоў» абвясьцілі байкот рэінкарнаванаму НФК
Сотні беларусаў з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у 1990 годзе выправіліся ў Маскву да кіраўніцтва Савецкага Саюзу дамагацца праўды пра трагедыю. (Ілюстрацыйнае відэа да матэрыялу «Марш за выжываньне». Як беларускія чарнобыльцы ў 1990 годзе штурмавалі Крэмль»).
«Чорны дождж». Як радыяцыйныя хмары асадзілі на Беларусь. Як беларускіх дзяцей не абаранілі ад раку. Факты пра выбух і радыяцыю, хлусьня ўладаў, прырода і чалавек пасьля катастрофы – на адмысловым сайце Радыё Свабода.
Сьпіс палітычных «братоў» і сяброў Аляксандра Лукашэнкі, адзін зь якіх «найвялікшы».
Вянок зь церняў, туніка Людовіка IX, званы... Што пашкоджана, а што ўратавалася.
Старшыня Канстытуцыйнага суду Пётар Міклашэвіч прапанаваў унесьці зьмены ў Канстытуцыю — прапісаць у ёй прававы статус Вярхоўнага суду. Глядзім, што яшчэ ў апошнія гады хацелі зьмяніць у Канстытуцыі.
8 красавіка ў Польшчы пачаўся страйк настаўнікаў, якія патрабуюць ад ураду павышэньня месячнай зарплаты настаўніка з нарматыўнай пэдагагічнай нагрузкай у сярэднім на 30%. Глядзім, якая нагрузка ў беларускіх настаўнікаў і колькі яны зарабляюць.
4 сакавіка рабочыя на загад улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. У гэты дзень на тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. Прадстаўнікі розных канфэсій і грамадзтва рэзка асудзілі такія дзеяньні ўлады. Глядзім, што наконт гэтага сказалі афіцыйныя прадстаўнікі ўлады.
Самымі шпаркімі тэмпамі насельніцтва скарачаецца ў Віцебскай вобласьці — мінус 6,8 тысячы за год. Свабода паглядзела, у якіх беларускіх гарадах жыхароў усё ж становіцца больш.
31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
У Беларусі сярэднестатыстычная карова дае пяць тонаў малака на год. Але ці шмат гэта ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Афіцыйная статыстыка па надоях малака з каровы на год такая
У 2018 годзе Беларусь не прадала ў Расею ніводнай крэвэткі, вынікае са статыстыкі Белстату. Але прадавала ласося, тунца і нават каракаціц. Свабода сабрала інфармацыю пра марскі бізнэс Беларусі.
Сьвежая статыстыка паказвае, што ў сталіцы сытуацыя са стратнымі прадпрыемствамі такая ж, як у Шаркаўшчынскім раёне.
Радыё Свабода палічыла ўдзельнікаў вулічных акцыяў на Дзень Волі ў 2000-2018 гадах і затрыманых падчас іх.
Рассельгаснагляд хоча «разгледзець транзыт садавіны з іншых краін празь Беларусь у Расею». Праблема ў тым, што праз тэрыторыю Беларусі туды трапляюць «санкцыйныя» прадукты з Эўропы. Свабода паглядзела, якую садавіну і дзе мы набываем і што прадаём у Расею.
За шэсьць гадоў Беларусь пазычыла ў Расеі $9,7 мільярда, аддала — $4,2 мільярда. Яшчэ 6 мільярдаў даляраў пазычылі эўразійскія фонды, туды вярнулі 1,6 мільярда. На фоне апошніх дыпляматычных разнагалосьсяў Свабода паглядзела, колькі грошай Беларусь пазычала ў Расеі і колькі вярнула.
Чым можна даехаць зь Менску ў Горадню адсьвяткаваць 101-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Калоскім парку 23 сакавіка.
31 раён Беларусі старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч называе «адсталымі ў пляне сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця». Свабода паглядзела, што гэта за раёны, і вызначыла 7 з самымі вялікімі стратамі і нізкімі заробкамі.
Пра разьвіцьцё гарадоў-спадарожнікаў каля Менску Аляксандар Лукашэнка гаворыць ужо 10 гадоў, 8 гадоў дзейнічае ўрадавая праграма па разьвіцьці гэтых гарадоў. Свабода паглядзела, ці памянялі беларусы сталіцу на гарады-спадарожнікі.
Свабода падлічыла, колькі жанчын працуюць у Беларусі на высокіх пасадах, вызначыла іх прадстаўніцтва ва ўладных структурах.
Белстат апублікаваў статыстыку турызму ў Беларусі за 2018 год.
Свабода ўжо параўноўвала багацьце беларусаў і расейцаў з дапамогай афіцыйнай статыстыкі і «рэйтынгу бігмака». Параўнаем беларусаў з украінцамі.
Дна Дня абаронцы Айчыны, які ў Беларусі ўсё яшчэ сьвяткуюць па савецкай завядзёнцы, Свабода сабрала нечаканыя лічбы пра сучаснае беларускае войска.
Паводле статыстыкі Белстату, беларускі экспарт каменнага вугалю ў суседнюю Ўкраіну вырас за год у 980 разоў, антрацыту — у 340 разоў. Свабода паспрабавала разабрацца, як такое магчыма, калі ў Беларусі няма радовішчаў гэтых карысных выкапняў.
Свабода ўважліва паглядзела фатаздымкі зь нефармальнай сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі на лыжнай трасе ў Сочы. Вось што мы на іх пабачылі.
Свабода сабрала нечаканыя зьвесткі да дня сьвятога Валянціна.
11 лютага вучань стаўпецкай школы напаў на настаўніцу і вучняў, двое загінулі. Яшчэ два параненыя падлеткі застаюцца ў лякарні. Хто вінаваты — галоўнае пытаньне. Вось як на яго адказваюць чыноўнікі і прадстаўнікі духавенства.
Свабода падлічыла тэлефонныя размовы Аляксандра Лукашэнкі за 10 гадоў па інфармацыі з ягонага афіцыйнага сайту. У лідэрах — Расея, Украіна і Казахстан.
Пад Магілёвам шкодныя выкіды з заводу ў 40 разоў вышэйшыя за норму, але «ідзе падрыхтоўка да яго перазапуску». Свабода сабрала 10 экалягічных канфліктаў апошняга дзесяцігодзьдзя ў Беларусі і паглядзела, чым яны скончыліся.
Завод, які зьбіраліся запусьціць у жніўні, будуюць далей. Пратэсты супраць яго не спыняюцца.
Каб Белстат рабіў стаўкі, то ставіў бы на 470 даляраў у студзені.
На фоне масавых пратэстаў у Вэнэсуэле супраць дзейнага прэзыдэнта Нікаляса Мадура Свабода прыгадала, як складаліся гандлёвыя стасункі паміж афіцыйным Менскам і Каракасам апошнія 10 гадоў.
Спойлер: найвышэйшыя заробкі ў айцішнікаў і менчукоў, але вы гэта і так ведалі.
Беларусь зьняла абмежаваньні на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў у Менску, паведаміў часопіс Foreign Policy са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы. Свабода паглядзела, як Беларусь гандлявала з ЗША.
У Беларусі ўсё кепска з рэйтынгамі, дзе фігуруе слова «свабода». Ня надта добра са шчасьцем і дабрабытам. Затое параўнальна някепска з гендэрнай роўнасьцю.
Беларускія юнакі глядзяць тэлевізар менш за расейскіх і ўкраінскіх аднагодкаў, часьцей вандруюць і пры гэтым хочуць эміграваць, бо за мяжой лепшая адукацыя. У той жа час яны менш за расейцаў і ўкраінцаў гатовыя да зьмены ўлады, упэўнена глядзяць на ўласную будучыню.
Пазытыву — як у Іраку. 4 з 10 апытаных у Беларусі ня мелі цягам дня ні пазытыўных, ні нэгатыўных эмоцыяў. Такая ж сытуацыя ў Азэрбайджане і Емэне.
Радыё Свабода паглядзела, колькі беларусаў кураць і чаму.