Белстат апублікаваў статыстыку турызму ў Беларусі за 2018 год.
Летась колькасьць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу, склала 850,7 тысячы чалавек, а прыехала ў Беларусь у 2,3 раза менш — 365,5 тысячы чалавек.
Найбольш беларусаў езьдзяць у Эгіпет
З агульнага ліку беларусаў, якія выяжджалі за мяжу ў 2018 годзе, у краіны Эўразьвязу кіраваліся 28%, у СНД — 20%, у іншыя краіны сьвету — 52%.
Найбольш наведванымі краінамі ў 2018 годзе для беларусаў сталі: Эгіпет, Турэччына, Украіна, Баўгарыя, Расея, Гішпанія, Польшча, Грэцыя, Грузія, Чарнагорыя, Чэхія, Літва, Італія. На долю гэтых краінаў прыпала 88,1% ад агульнай колькасьці турыстаў і экскурсантаў, якія выехалі за мяжу.
У сярэднім, замежныя турысты знаходзяцца ў Беларусі 5 дзён
Найбольш у Беларусь летась прыехала жыхароў Расеі — 57% ад усіх турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Беларусь. Сярод тых, хто прыехаў у Беларусь у 2018 годзе, 37% — жыхары краін Эўразьвязу.
Бязьвізавым уездам у Беларусь летась скарысталіся 100 тысяч чалавек.
- Найчасьцей па «бязьвізе» прыяжджалі жыхары Літвы і Польшчы — 55% і 39% ад усіх бязьвізавых турыстаў.
- Найменш — жыхары Аўстраліі і Мэксыкі: іх у Беларусь прыехала толькі па 10 чалавек.