Ніка Ракіціна 10 гадоў жыве «безь дзяржавы». У 2009 годзе яна разьвіталася з афіцыйнай працай, каб пісаць фэнтэзі. Выдала 7 кніг. «Рэалістычныя тэксты мне не цікавыя. Рэал — ён вакол, навошта пра яго яшчэ і пісаць». Але «рэал», не пакінуў яе без увагі. Улады абвясьцілі пісьменьніцу «дармаедкай».