Лукашэнка сказаў, што «мы сёньня фактычна заканчваем некалькі пускавых установак», і што ракеты спатрэбяцца «ад старэйшага брата». Ён дадаў, што ракетаў «Арэшнік» у Беларусі пакуль што няма.
26 студзеня ў часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што расейскія ракеты «Арэшнік» прыбудуць у Беларусь «з дня на дзень» і, хутчэй за ўсё, будуць разьмешчаныя ў Воршы
«Арэшнік» — расейскі ракетны комплекс і аднайменная балістычная ракета сярэдняй далёкасьці. Упершыню пра «Арэшнік» публічна згадаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 21 лістапада 2024 году пасьля ракетнага ўдару па ўкраінскім Дняпры.
13 сакавіка Аляксандар Лукашэнка зь першым пасьля выбараў афіцыйным візытам прыляцеў у Маскву — без інаўгурацыі
Прэсавая служба Лукашэнкі анансавала падпісаньне ў выніку перамоваў пакету дакумэнтаў, а таксама «шэраг іншых захадаў, прадугледжаных яго афіцыйным статусам». У якім статусе Лукашэнка наведвае Маскву, невядома.
Згодна з артыкулам 83 абноўленай Канстытуцыі Беларусі пераможца выбараў павінен скласьці прысягу «ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасьці чальцоў Прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савету Рэспублікі, судзьдзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазьней, чым цягам двух месяцаў з дня абраньня».
ЦВК Беларусі абвясьціла афіцыйныя вынікі выбараў 3 лютага. Яны прайшлі 26 студзеня ў атмасфэры запалохваньня. У сьвеце не прызналі выбараў і, адпаведна, Лукашэнку як легітымнага кіраўніка дзяржавы.