Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у інтэрв’ю Tut.by сярод іншага выказаўся пра магчымасьць беларускай аўтакефаліі, розьніцу паміж расейцамі і беларусамі, а таксама пра законапраект аб хатнім гвалце, які ня быў прыняты летась.
З 28 сьнежня ў Грузіі ў сілу ўступіў законапраект, які робіць больш жорсткім пакараньне за гвалт у сямʼі.
Адна з найбольш гучных і яркіх ініцыятываў 2018 году — «Маршыруй, дзетка», якая ўзьнікла як імгненны адказ на рашэньне ўладаў адмовіцца ад распрацоўкі законапраекту аб папярэджаньні хатняга гвалту.
«Сумна напярэдадні Калядных сьвятаў бачыць такую рэакцыю каталіцкай царквы ў дачыненьні канцэпцыі закону аб папярэджаньні хатняга гвалту, і таго, чаго ў ёй не было», — сказала Свабодзе кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка.
Чым быў адметны 2018-ты год ў Беларусі і сьвеце? Якія найбольш вострыя гендэрныя пытаньні і праблемы найбольш дыскутаваліся? Ці можна лічыць паразай адмову ад распрацоўкі канцэпцыі аб папярэджаньні хатняга гвалту? Якія жанчыны найбольш паўплывалі на Беларусь і сьвет?
37-гадовая Сьвятлана ў дзяцінстве страціла слых у выніку хваробы. Гэта не перашкодзіла ёй стаць выдатніцай у школе, атрымаць вышэйшую адукацыю і працу ў Акадэміі навук. У жанчыны трое дзяцей. І былы муж, які па-ранейшаму кантралюе яе жыцьцё.
Нацыянальны сход Францыі падтрымаў у першым чытаньні законапраект, які забараняе бацькам ужываць сілу ў адносінах да дзяцей, паведамляе BBC.
У менскай галерэі «Ў» адкрылася выстава «Традыцыйныя каштоўнасьці» у рамках міжнароднай кампаніі «16 дзён актыўных дзеяньняў супраць гендэрнага гвалту».
25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Гэты дзень быў заснаваны Генэральнай Асамблеяй ААН у 1999 годзе.
У 23-гадовай Алены на целе шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава», а таксама камэнтар псыхоляга, чаму важна падзяляць канфлікт і гвалт у сям’і.
На сёньня ў Беларусі ёсьць два псыхолягі, якія прафэсійна працуюць з агрэсарамі ў карэкцыйных групах. Адзін зь іх — Раман Кручкоў, паводле якога ўсе мы і агрэсары, і ахвяры гвалту, і сьведкі гвалту ў розныя пэрыяды свайго жыцьця.
У 23-гадовай Алены шмат татуіровак — такім чынам яна спрабуе закрыць шрамы на сваім целе. Яшчэ адна споведзь жанчыны, якая атрымала дапамогу ў прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава».
25-гадовая Тацяна жыве ў «Радзіславе» амаль паўгода. Тацяна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць у інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця.
25-гадовая Тацяна жыве ў прытулку «Радзіславе» амаль паўгода. Яна разьвялася з мужам, які жорстка зьбіваў яе. Яе двое сыноў жывуць ў інтэрнаце для дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця. Жанчына перакананая, што з часам, калі яна знойдзе сталую працу і жытло, дзеці будуць жыць разам зь ёй.
«Я магу цябе забіць, і ніхто мяне ня спыніць» — так называецца даклад міжнароднай няўрадавай арганізацыі Human Rights Watch. У дакладзе арганізацыі гаворыцца, што наступствы адмены закону аб хатнім гвалце былі «выключна нэгатыўнымі»: сытуацыя ў Расеі значна пагоршылася.
Праблемы хатняга гвалту ў спэцвыпуску «Зоны Свабоды» абмяркоўваюць кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка і дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Не падобна, каб чыноўнікі зусім пахавалі ідэю законапраекту аб хатнім гвалце, супраць канцэпцыі якога выказаўся Лукашэнка.
Хутка мэдыйная хваля сыдзе, і размовы пра закон аб папярэджаньні хатняга гвалту зноўку вернуцца ў адносна вузкія актывісцкія колы. Але пакуль тэма на слыху, зноў і зноў узьнікаюць старыя матывы: розныя людзі спрабуюць выбудаваць герархію праблем у дзяржаве і вызначыць пасьлядоўнасьць іх вырашэньня.
Ці можна біць дзяцей? Ці дапушчальныя фізычныя пакараньні ў сям’і? Ці заўсёды такія спосабы выхаваньня перадаюцца з пакаленьняў пакаленьні? Чаму праціўнікі канцэпцыі закону аб хатнім гвалце настойваюць на тым, каб дзяржава ня ўмешвалася ў справы сямʼі?
У галерэі «Ў» у Менску ўдзельнікі суполкі ў «Фэйсбуку» «Маршыруй, дзетка!» абмеркавалі, як яны будуць змагацца за закон аб процідзеяньні хатняму гвалту.
Жанчыны, якія выступаюць за прыняцьце закону аб процідзеяньні хатняму гвалту, зьбяруцца ў галерэі «Ў», каб вызначыць агульныя дзеяньні.
У грамадзтве, дзе няма маральных аўтарытэтаў, ніякі закон ня будзе працаваць адэкватна.
Сябра Нацыянальнай рады ў гендэрнай палітыцы Ірына Альхоўка, якая ў складзе працоўнай групы ўдзельнічала ў распрацоўцы Міністэрствам унутраных справаў канцэпцыі закону аб прадухіленьні хатняга гвалту, адказвае сустаршыню БХД Віталю Рышашэўскаму.
Пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў канцэпцыю закону аб папярэджаньні хатняга гвалту і прызнаўся, што біў свайго старэйшага сына Віктара, мы запыталіся двух былых кіраўнікоў Беларусі, ці білі яны сваіх дзяцей і ці лічаць патрэбным закон аб хатнім гвалце.
«Дзяцей гвалцяць гадамі, на падставе бацькоўскага клопату і любові, прыпякаюць прасамі і цыгарэтамі, бо „дрэнна сябе паводзілі“, ня кормяць і выкідваюць на вуліцу. Вось гэта традыцыйныя каштоўнасьці, гэта норма для нашых вялікіх беларускіх сямейных каштоўнасьцяў».
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі тлумачыць, чаму ён выступаў супраць прыняцьця закону аб папярэджаньні хатняга гвалту, канцэпцыя якога выклікала гарачыя абмеркаваньні ў грамадзтве.
150 краінаў сьвету маюць спэцыялізаванае заканадаўства пра гвалт у сямʼі. Беларусь ідзе да прыняцьця такога закону амаль 20 гадоў.
Нязгоду Аляксандра Лукашэнкі з законам аб хатнім гвалце камэнтуюць кіраўніца прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, сябра Нацыянальнай рады гендэрнай палітыкі Ірына Альхоўка і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Што ня так у законапраекце, распрацаваным Міністэрствам унутраных справаў, Лукашэнка не растлумачыў.
У прытулак «Радзіслава» для жанчын, пацярпелых ад хатняга гвалту, журналістам трапіць складана, асабліва складна атрымаць дазвол на відэаздымкі. З амаль трыццаці жанчын, якія цяпер жывуць у прытулку, пагадзіліся распавесьці сваю гісторыю гвалту ў сям’і толькі тры жанчыны.
Палітык, філёзаф, пісьменьніца і былая дэпутатка парлямэнту Беларусі Вольга Абрамава крытычна пракамэнтавала заяву дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Ігара Марзалюка пра тое, што «законапраект супраць хатняга гвалту "супярэчыць традыцыйным каштоўнасьцям"»
У Расеі некалькі гадоў таму былі дэкрыміналізаваныя пабоі ў сям’і. Цяпер за хатні гвалт прадугледжаная пераважна адміністрацыйная адказнасьць, і за пабоі гвалтаўнік плаціць штраф каля 75 даляраў, якія бярэ звычайна зь сямейнага бюджэту.
Як дзейнічаюць ахоўныя ордэры, якія суд выпісвае для гвалтаўнікоў? Чаму важна, каб вядомыя жанчыны не пабаяліся распавесьці, што яны сталі ахвярамі гвалту ў сям’і? Чаму дзеці, якія бачаць гвалт у сямʼі, прызнаюцца пацярпелымі?
Сорамна прызнацца, што муж зьбівае. Страшна і цяжка сысьці. Але наступае час, калі цярпець немагчыма.
Чаму і ў каго выклікае засьцярогі распрацаваны МУС закон «Аб папярэджаньні гвалту ў сямʼі»? Ці можа зварот Каардынацыйнай Рады грамадзкіх прасямейных сілаў Беларусі да кіраўніка краіны паўплываць на прыняцьце альбо істотныя зьмены ў будучым законе? Якія галоўныя аргумэнты прыхільнікаў і праціўнікаў закону?
За сем месяцаў гэтага года пачатыя 142 крымінальныя справы прэвэнтыўнай накіраванасьці ў сфэры сямейна-бытавых стасункаў. Да адміністрацыйнай адказансьці за правапарушэньні ў быце прыцягнута 4900 чалавек і аб’яўлены 463 ахоўныя прадпісаньні.
Законапраект, які распрацавала Міністэрства ўнутраных спраў, ужо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі.
Яе накіравалі ў Савет міністраў.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рыхтуе канцэпцыю закону аб прафіляктыцы гвалту ў сям’і.
Якія маштабы і формы мае хатні гвалт у Беларусі? Як функцыянуе прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту?
Ці мае права міністар Шуневіч змагацца з хатнім гвалтам? У чым карані хатняга гвалту ў Беларусі? Ці павінны законы адпавядаць звычаям? Гвалт за зачыненымі дзьвярыма — каму верыць?
Паводле распрацоўшчыкаў закону, у ім зьявяцца такія паняцьці, як «дамаганьне» і «эканамічны гвалт», а таксама будзе ўведзена забарона біць дзяцей. Але хіба цяпер біць дзяцей закон дазваляе?
Вельмі часта жанчына ў грамадзтве становіцца ахвярай агрэсіі, гвалту, але ёсьць і адваротны бок мэдаля, калі жанчыны дэманструюць і сьвядома ўжываюць агрэсію.