У гэтым выпадку наступныя старонкі кнігі былі б напісаныя па-іншаму – як, магчыма, іншымі былі б для Беларусі і наступныя дзесяцігодзьдзі.
Мы бачылі найбольшую небясьпеку ў непрыманьні афіцэрамі і генэралітэтам ідэі беларускай дзяржаўнасьці. Цягам усяго 1992 году афіцэры не прыводзіліся да прысягі на вернасьць беларускаму народу, беларускай дзяржаве.
Зянон Пазьняк нагадаў, што Вярхоўны Савет не ідзе на стварэньне ўласнага войска, паўнавартаснай грашовай адзінкі, замаруджваюцца эканамічныя рэформы. Пазьняк паведаміў, што ў такіх умовах Апазыцыя БНФ ініцыюе рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах.
Не жадаючы будаваць незалежную беларускую дзяржаву, посткамуністычныя кіраўнікі спрытна ўзяліся за стварэньне ўласных фірмаў, пераводзячы ў іх дзяржаўную маёмасьць. Сёньняшнія «алігархічныя» капіталы ў значнай частцы грунтуюцца на той намэнклятурнай прыватызацыі пачатку 90-х.
Чым адметны першы поўны год беларускай незалежнасьці? Ці справядліва лічыць пачатак 90-х гадамі дэмакратыі і свабоды? Чаму Вярхоўны Савет праігнараваў волю 446 тысяч грамадзянаў, якія паставілі подпісы за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах?
Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў.