Зянон Пазьняк нагадаў, што Вярхоўны Савет не ідзе на стварэньне ўласнага войска, паўнавартаснай грашовай адзінкі, замаруджваюцца эканамічныя рэформы. Пазьняк паведаміў, што ў такіх умовах Апазыцыя БНФ ініцыюе рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах.
Не жадаючы будаваць незалежную беларускую дзяржаву, посткамуністычныя кіраўнікі спрытна ўзяліся за стварэньне ўласных фірмаў, пераводзячы ў іх дзяржаўную маёмасьць. Сёньняшнія «алігархічныя» капіталы ў значнай частцы грунтуюцца на той намэнклятурнай прыватызацыі пачатку 90-х.
Чым адметны першы поўны год беларускай незалежнасьці? Ці справядліва лічыць пачатак 90-х гадамі дэмакратыі і свабоды? Чаму Вярхоўны Савет праігнараваў волю 446 тысяч грамадзянаў, якія паставілі подпісы за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах?
Драматычная гісторыя барацьбы за рэфэрэндум аб новых выбарах, калі камуністычная намэнклятура перакрэсьліла 446 тысячаў подпісаў грамадзянаў.