Жыцьцё ў мінулым. Бабця-плакальшчыца. Чар старых фатаграфій. Паштальён як ідэал прафэсійнай дзейнасьці. Пра Смаргонь трэба пісаць па-беларуску. Адзінокія пачынаюць гаварыць адразу. Прэзэнтацыя ў Дзень касманаўтыкі. Жалезнае горла.
Вёска, якая носіць імя бога. Цягнікі спыняюцца, але ня кожны. Дом з першай паловы 19-га стагодзьдзя. Некамэрцыйная гаспадарка. Паляваньне як традыцыйны чэскі занятак. Дзікам трэба падзяліцца зь іншымі. Як беларусу інтэгравацца з чэхамі?
«Званочкі» як фактар дэрусіфікацыі Беларусі. Чаму людзі ў Беларусі не адракаюцца ад расейскай мовы? Што рабіць у Дзісьне жанчыне, якая ня любіць сядзець без занятку? Свабода і грошы. Цюльпаны з Галяндыі. Кошка, якая ходзіць сама па сабе.
Пэнсіянэр-памешчык у вёсцы, празь якую баяўся праходзіць Напалеон. Белая жаночая энэргія на Замкавым узгорку не слабейшая, чым у Грынвічы. Подых цемры вісіць над нашым сьветам. «Гайдук» у Ахоцкім моры пад бел-чырвона-белым сьцягам. Раман дапішацца ў Баўгарыі.
Ян Максімюк гутарыць зь Сяргеем Шупам пра ролю, якую ў іхным жыцьці адыгралі радыёпраграмы і радыёпрымачы. Першая перадача з новага цыклу Радыё Свабода «Радасьці жыцьця»