Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыходзіш, радыё, з доўгай (а таксама сярэдняй і кароткай) хвалі


Амплітудная мадуляцыя ў Беларусі выйшла з моды. Бабуліна радыёкропка была фактарам нацыянальнага высьпяваньня. «Акіян» трымаў хвалю вельмі добра. За Крымскімі горамі адкрыўся іншы сьвет. Музычнае акно ў Эўропу адчыніла Польшча з Казахстану.

Ян Максімюк гутарыць зь Сяргеем Шупам пра ролю, якую ў іхным жыцьці адыгралі радыёпраграмы і радыёпрымачы. Першая перадача з новага цыклу Радыё Свабода «Радасьці жыцьця».

Савецкі транзістарны прымач «Акіян 205» (пачатак 1970-х)
Савецкі транзістарны прымач «Акіян 205» (пачатак 1970-х)

Сяргей Шупа: ...Польскае радыё для Беларусі ў савецкі час адыгрывала асобную ролю. Магчыма, тут ня варта гаварыць пра ўсю Беларусь. Я гаварыў зь некаторымі калегамі, якія жылі, скажам, у Віцебску, і яны ўвогуле пра гэта ня чулі. Мабыць, Віцебск знаходзіцца ў іншай сфэры культурна-цывілізацыйных уплываў: Віцебск — гэта ўжо амаль Пецярбург, ужо амаль Масква. А Менск — я ўжо не кажу пра Горадню і Берасьце — вельмі часта слухаў польскае радыё, і гэта было не мясцовае савецкае радыё, і не заходнія галасы. Гэта было нешта паміж... Гэта неяк і адукоўвала, і інфармавала, і набліжала да польскага сьвету. Я, мабыць, зь сярэдзіны 1970-х больш ведаю нейкай польскай папсы, чым савецкай. Таму што слухаць савецкае ў нас — не было cool. Нешта нармальнае, нейкі рок яшчэ толькі зьяўляўся, а з усякіх Самацьветаў, што гралі ў тэлевізары, мы проста сьмяяліся. А польская музыка — магчыма, з такой самай польскай нішы — успрымалася нармальна...

Польская радыёла «Ballada» (канец 1960-х)
Польская радыёла «Ballada» (канец 1960-х)

Ян Максімюк: ...Калі я слухаў радыёпраграмы на сваім першым прамачы, які сілкаваўся яшчэ акумулятарам, у ім было такое зялёнае вочка, якое сьвяцілася, калі пасьля трох-чатырох хвілін пасьля ўключэньня нагрэліся лямпачкі. Я часам заглядаў у гэтае вочка і думаў: Як файна было б убачыць усіх тых людзей, якія гавораць у радыёперадачы. Потым прыйшло тэлебачаньне, і я пра гэтую сваю мару і пра такое жаданьне як быццам забыўся. А потым прыйшла цяперашняя эпоха, калі радыё — гэта, фактычна, крышку і тэлебачаньне, і ўсё іншае. І гэтыя інавацыі ня сталі ўжо моцна цікавымі і пажаданымі. Мне крышку шкада такіх рэчаў, якія давала толькі радыё. Ты вось сказаў пра тэатар пры мікрафоне — у нас гэта называлася радыёп’есамі — калі ты слухаў нейкую цікавую гісторыю, якая перадавалася выключна гукам. Тут, можна сказаць, працавалі адмысловыя часткі мозгу, каб зразумець і ўхапіць, што адбываецца. Гэта было вельмі цікавае. Крышку шкада, што такі жанр — як тут сказаць? — такое радыёмастацтва прападае...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG