Мы паглядзелі, як чыноўнікі раяць выкладаць прадмет на падставе апублікаваных мэтадычных рэкамэндацый.
2 жніўня Аляксандра Ярашука дапыталі ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю. У інтэрвію карэспандэнту Свабоды Ярашук паведаміў, што ён даў паказаньні, падпісаў іх і на гэтым «пакуль пастаўлена кропка».
Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра крымінальныя справы, заведзеныя супраць кіраўнікоў незалежнага прафсаюзу Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка па ч. 2 арт. 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Алесь Бяляцкі ў лістападзе 2011 году быў асуджаны паводле таго ж артыкула на 4,5 года калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Мікалай Статкевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў ініцыятыву Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу аб правядзеньні ў Менску 8 верасьня акцыі папярэджаньня.
Украінскі палітоляг Тарас Беразавец мяркуе, што галоўнай мэтай візыту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў было займець падтрымку на выпадак адмовы Расеі вывесьці войскі зь беларускай тэрыторыі пасьля супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2017».
Сёньня ў Менску знаходзяцца адразу 4 дэлегацыі з Эўразьвязу. 18 ліпеня пачаў трохдзённы візыт у Беларусь міністар замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, сустрэчы з уладамі і апазыцыяй праводзіць дэлегацыя Эўрапарлямэнту, таксама гэтымі днямі Беларусь наведваюць дэлегацыі міністэрстваў замежных справаў Францыі й Нямеччыны.
Міністар эканомікі Беларусі Ўладзімер Зіноўскі заявіў, што ўпэўнены ў магчымасьці зьнізіць інфляцыю да 5%. Тым часам Міжнародны валютны фонд прагназаваў Беларусі інфляцыю за 2017 год спачатку ў 12%, потым у 9,3%.
Расейская дэлегацыя была адзінай, што выступіла супраць прыняцьця рэзалюцыі «Ўмацаваньне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне АБСЭ». У ёй, сярод іншага, прызнаецца, што «пэўныя раёны Данецкай і Луганскай абласьцей» знаходзяцца пад кантролем «расейскіх гібрыдных сіл».
Беларускі палітоляг Андрэй Казакевіч камэнтуе сёньняшні выступ прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў Варшаве.
Аляксандар Алесін: «Калі паглядзець на асноўныя паказчыкі, такія, як абʼём экспарту, прыбытак ды іншыя, дык Гурулёва ёсьць за што пахваліць. Таму ягоная адстаўка выглядае досыць нечакана».
«Тысячы габрэйскіх старых Беларусі — атрымальнікаў гуманітарнай дапамогі ад амэрыканскай арганізацыі «Джойнт» — нядаўна атрымалі паведамленьні аб неабходнасьці заплаціць падаходны падатак з кошту дабрачынных паслугаў, якія ім аказалі па лініі «Хэсэдаў» — рэгіянальных аддзяленьняў «Джойнт» у справе аказаньня дапамогі, у якой маюць патрэбу габрэі, якія перажылі Галакост».
Чарнякевіч, Касатая, Краўцэвіч — Радыё Свабода запытала ў аўтарытэтных экспэртаў, як яны ацэньваюць словы нобэлеўскай ляўрэаткі пра магчымасьць канфліктаў паміж каталікамі і праваслаўнымі.
Да 2015 года Малдова лічылася пасьпяховым прыкладам таго, як постсавецкая краіна інтэгруецца з Эўразьвязам. Але карупцыйны скандал з кіроўнай праэўрапейскай партыяй дазволіў прыйсьці да ўлады прарасейскаму палітыку Ігару Дадону. На думку экспэртаў, сам Эўразьвяз вінаваты ў тым, што Малдова цяпер мяняе курс на ўсход.
Вынікі сэзону — у «Зоне Свабоды», штотыднёвай аналітычнай перадачы на тэлеканале Белсат.
Старшыня Вярхоўнага Савета 12 скліканьня, прафэсар Станіслаў Шушкевіч асабіста сустракаўся са Зьбігневам Бжэзінскім некалькі разоў. Яны свабодна кантактаваў па-польску — абодва дасканала ведаюць польскую мову. Апошні раз яны сустракаліся ў Вашынгтоне ў сьнежні 2016 года на канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-годзьдзю Белавескіх пагадненьняў.
Чарговы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай заплянаваны на 13–16 траўня, кіраўнік Беларусі чарговым разам сустрэнецца са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і возьме ўдзел у форуме «Адзін пояс, адзін шлях», прысьвечаным праекту эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Чым Кітаю цікавая Беларусь, Свабодзе тлумачыць эканаміст Леанід Заіка.
У перадачы «Толькі жанчыны» паспрабуем ацаніць «канкурэнтаздольнасьць» беларускай вышэйшай адукацыі і пагаворым пра плюсы і мінусы адукацыі за мяжой.
Пракуратура Менску разгледзела зварот старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча адносна будаўніцтва офіснага цэнтру ў межах ахоўнай зоны Курапатаў.
«Беларускі народ фактычна не ўплывае на рашэньні кіраўніцтва краіны. А гэты рэжым усё адно будзе трымацца за Маскву, таму будзе гуляць у гэтыя інтэграцыйныя гульні і далей». Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам Мытнага кодэксу Эўразійскага эканамічнга саюзу.
Ці насамрэч пытаньне пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскіх вайсковых баз ніколі не стаяла на парадку дня? На гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды адказаў вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін.
У перадачы «Толькі жанчыны» пра справядлівасьць і салідарнасьць вядучая Ганна Соўсь гутарыць з блізкімі затрыманых па так званай справе «Белага легіёну» былой жонкай Міраслава Лазоўскага Нінай Шыдлоўскай, нявестай затрыманага Віктара Данілава Юлія Бурштановіч і жонкай лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча Настай Дашкевіч.
У Міністэрстве культуры Свабодзе паведамілі, што склад журы конкурсу на мэмарыял у Курапатах яшчэ ня вызначаны.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец у кампаніі зь іншымі праваабаронцамі сустрэўся з Андрэа Рыгоні — дакладчыкам Камісіі па палітычных пытаньнях і дэмакратыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.
Лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу і аргкамітэту «Маршу абураных беларусаў» Мікола Статкевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды рашэньне партыйнага аргкамітэту
Адзін з заяўнікаў шэсьця на Дзень волі ў Менску Дзяніс Садоўскі пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву Міколы Статкевіча
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая пракамэнтавала карэспандэнту Свабоды заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт дэкрэту № 3, які ён «не адмяняў і нават не прыпыняў».
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды заяву Аляксандра Лукашэнкі пра дэкрэт № 3, ад якога кіраўнік краіны не адступіцца і якога «не адмяняў і нават не прыпыняў».
Былы палітвязень ня верыць Аляксандру Лукашэнку, які сказаў 21 сакавіка ў Магілёве, што ўжо «некалькі дзясяткаў затрымалі (ня тых, што ў аўтобусах, анархістаў з маскамі), якія трэніраваліся ў лягерах са зброяй».
Ці зьяўляецца блогер журналістам і ці можа ён разьлічваць на недатыкальнасьць з боку міліцыі падчас працы на масавых акцыях? Адказвае старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец.
Сакратарыят Саюзу беларускіх пісьменьнікаў(СБП) зьвярнуўся ў камісію па этыцы Беларускай Асацыяцыі журналістаў наконт матэрыялу Марыны Коктыш пра зьезд СБП.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыгразіў вярнуць у турму арганізатараў вулічных пратэстаў.
Напярэдадні сёньняшняга мітынгу ў абарону Курапатаў Радыё Свабода пагутарыла з чалавекам, які адным зь першых адкрыў сьвету жудасную праўду пра «канвэер сьмерці» пад Менскам. Гэта Зянон Пазьняк, які ў 1988 годзе ў суаўтарстве зь Яўгенам Шмыгалёвым надрукаваў на старонках газэты «Літаратура і мастацтва» артыкул-дасьледаваньне «Курапаты: дарога сьмерці».
20 лютага ў Менскім гарадзкім судзе пачалі разглядаць справу Ўладзіслава Казакевіча, які 8 кастрычніка 2016 году напаў з бэнзапілой на людзей у гандлёвым цэнтры «Новая Эўропа».
Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч 20 лютага накіраваў у Генэральную пракуратуру скаргу, у якой просіць спыніць будоўлю на пляцоўцы, якая прымыкае да жылога дома № 49 па вуліцы Мірашнічэнкі, бо яна ўваходзіць у зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсіяў» ва ўрочышчы Курапаты.
Палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі лічыць, што ўлада можа пагадзіцца на правядзеньне агульнанацыянальнага круглага стала, але няма падстаў меркаваць, што гэта прывядзе да трансфармацыі палітычнага рэжыму ў Беларусі.
Кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў Свабодзе сёньняшнюю заяву Фэдэральнай службы бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі. ФСБ патлумачыла сёньня, што не плянуе ўводзіць кантроль на мяжы зь Беларусьсю.
Вытворчасьць аўтамабіляў кітайскага брэнду Geely ў Барысаве прыпынена сама меней на паўгода. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў адміністрацыі сумеснага прадпрыемства.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі пра неабходнасьць скарачэньня міліцыі пракамэнтаваў былы сьледчы, цяпер палітоляг і кіраўнік праекту Belarus security blog Андрэй Паротнікаў.
Шэраг апазыцыйных структур распачалі ўласныя кампаніі супраць «падатку на дармаедаў». Экспэрты мяркуюць, што гэтыя ініцыятывы наўрад ці прывядуць да нейкіх адчувальных наступстваў.
Навукоўцы ўжо некалькі гадоў назіраюць за тым, што ў чарнобыльскую зону вяртаюцца дзікія жывёлы, паведамляе «Newsweek Polska». Выданьне выказвае думку, што жывёлы адчуваюць сябе ў зоне бясьпечней, чым раней.
Беларускае кіраўніцтва разумее, што дэкрэт № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» быў няўдалым, але ня можа прызнаць сваю памылку і цалкам адмяніць гэты нарматыўны акт.
Зварот дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, у якім яна патрабуе адмены дэкрэту пра дармаедзтва, бурна абмяркоўваўся ў сацсетках. Пра рэакцыю на гэты зварот Ганна Канапацкая расказала ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды.
Эканаміст Яраслаў Раманчук лічыць непадпісаньне Беларусьсю Мытнага кодэксу своеасаблівым дэмаршам: «Лукашэнка экспэрымэнтуе. Экспэрымэнтуе з Мытным кодэксам, магчыма, будзе экспэрымэнтаваць з праваслаўнай царквой».
Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгуляваньня Беларусі распрацавала зьмены і дапаўненьні ў Закон аб правах спажыўцоў.
Да чаго можа прывесьці санкцыйная «вайна» паміж ЗША і Расеяй? Ці падтрымае санкцыі прэзыдэнта Абамы новы лідэр ЗША Дональд Трамп? Як пагаршэньне стасункаў паміж Расеяй і ЗША адабʼецца на Беларусі?
«Леанід Рашэтнікаў, які кажа пра несамастойнасьць беларускай дзяржавы і штучнасьць беларускай мовы, артыкулюе тое, што ўлоўлівае ў калякрамлёўскай атмасфэры», — мяркуе палітоляг Дзьмітрый Арэшкін.
Кіраўнік аналітычнага праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў у інтэрвію карэспандэнту Свабоды сказаў, што гэтыя затрыманьні не выглядаюць раптоўнымі.
Чаго чакаць ад новага міністра адукацыі? Чаму Лукашэнка абраў для гэтай пасады менавіта Ігара Карпенку?
7 сьнежня ў Галерэі Tut.by першая запрошаная нобэлеўскай ляўрэаткай госьця — Вольга Седакова — прачытала лекцыю пра асаблівасьці стаўленьня да зла ў расейскай традыцыі.
Загрузіць яшчэ