Трэба перавесьці такія злачынствы як «пагроза забойствам» і «згвалтаваньне» ў зону публічнага абвінавачваньня.
Дзяржава паказвае, што псыхалягічны камфорт жывога чалавека — нішто ў параўнаньні з неабходнасьцю прытрымлівацца традыцыі.
14 лістапада ў Менску адкрыўся шосты форум усерасейскай праграмы «Сьвятасьць мацярынства». Так, вы ўсё правільна прачыталі: Менск і ўсерасейскі форум.
Дасьледаваньне паказала, што жанчыны, якім адмовілі ў перарываньні цяжарнасьці, пакутуюць болей, чым тыя, якія зрабілі аборт.
Ці шмат вы бачылі інтэрвію з пасьпяховымі ў сваёй прафэсіі мужчынамі, дзе б у іх запытваліся, як яны сумяшчаюць працу і сямейныя клопаты?
«Сапраўдны мужчына» — гэта такі мітычны пэрсанаж, які часта ўзгадваюць, калі рэальныя ўчынкі рэальных мужчын падаюцца няправільнымі ці нязручнымі для кагосьці.
Адна мая знаёмая ладзіць для жанчын так званую школу мам «Кіслародная маска». Яна не вучыць іх быць яшчэ лепшымі мамамі, а паказвае, што яны ўжо добрыя, і нагадвае, што кіслародную маску трэба спачатку насоўваць на сябе, і толькі потым на дзіця.
Хутка мэдыйная хваля сыдзе, і размовы пра закон аб папярэджаньні хатняга гвалту зноўку вернуцца ў адносна вузкія актывісцкія колы. Але пакуль тэма на слыху, зноў і зноў узьнікаюць старыя матывы: розныя людзі спрабуюць выбудаваць герархію праблем у дзяржаве і вызначыць пасьлядоўнасьць іх вырашэньня.
Калі гаворка ідзе пра фэйкі ў мэдычных, фізычных альбо астранамічных дасьледаваньнях, наяўнасьць ілжэдасьледаваньняў не спрабуюць выдаць за «разьвенчваньне ілжэнавукі».
Прадаваць і набываць дзяцей у Беларусі нельга, але калі вельмі хочацца і ёсьць адпаведныя дыягназы, дык можна.
Аглядальнік дзяржаўнай газэты «Беларусь сегодня» Максім Восіпаў нядаўна задаўся пытаньнем, ці маюць маральнае права заводзіць дзяцей людзі, у якіх няма свайго аўтамабіля.
Важна, якія каштоўнасьці дэманструюць дарослыя, а не які камплект геніталій яны маюць.
Цяперашні флэшмоб моцна адрозьніваецца ад папярэдніх: жанчыны больш не шукаюць спачуваньня і разуменьня, як гэта было раней.
Новы закон мусіць абараніць людзей, для якіх дом стаў турмой, а сям’я — інстытутам катаваньня.
Можна дыпляматычна ўхіляцца ад адказу, але фактычна дзеці ў нас абароненыя горш за пэдафілаў.
Пераход на асобы — досыць звычайная ў сварках практыка. І хай гэта лічыцца неэтычным, але калі аргумэнты па сутнасьці сканчваюцца, людзі часта пад уплывам эмоцый пераходзяць да абмеркаваньня асобаў апанэнтак ці апанэнтаў.
Грудное кармленьне — ня нейкі ганебны і брудны працэс, які трэба хаваць у грамадзкіх прыбіральнях ці прымерачных кабінках.
Калі некаму падаецца, што чарговае навучаньне жанчын «быць асьцярожнымі» — гэта добрая ідэя, дык гэтыя людзі памыляюцца.
Юры Вяргейчык лічыць, што жанчынам трэба ствараць ідэальныя ўмовы для жыцьця? Дык хай пачне зь сябе і перастане выказваць у публічнай прасторы ідэі, якія жанчын дыскрымінуюць.
«Вітаю, я супрацоўнік РАУС, прывёз жанчыну ў крызісны пакой, дзьверы зачынены. На гарачай лініі далі ваш нумар».
У Беларусі паступова павышаецца пэнсійны ўзрост, і пакуль што гэта адбываецца сымэтрычна для жанчын і мужчын, але экспэрты не выключаюць таго, што ў будучым жанчыны «дагоняць» мужчын, і сыходзіць на пэнсію ўсе будуць у адным і тым жа ўзросьце. І гэта, кажуць, частка барацьбы на шляху да дасягненьня гендэрнай роўнасьці.
Пакуль у падручніках па астраноміі Плютон то становіцца плянэтай, то зноўку перастае ёй быць, на працоўным навучаньні ўсё стабільна: дзяўчаты вучацца шыць, вязаць і гатаваць, а хлопцы — працаваць з дрэвам, мэталам і станкамі.
У Беларусі дзецьмі займаюцца амаль заўжды жанчыны, і гэтага ня варта ігнараваць.
Беларускія сем’і, у якіх ёсьць непаўналетнія дзеці, нашмат часьцей аказваюцца за мяжой беднасьці.
Муж спрабуе забіць жонку — плаціць 857,5 рублёў. Жонка спрабуе выгароджваць яго ў судзе, і плаціць за гэта 735 рублёў.
Калі музычны конкурс выйграе канвэнцыйна прыгожая жанчына з мадэльнымі парамэтрамі 90-60-90, яе зьнешнасьць успрымаецца публікай як дадзенае.
Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала называе галадоўку ўдзельніц руху «Маці 328» ціскам і ўмяшаньнем у правасудзьдзе — дзяржава зноў спрабуе выдаць белае за чорнае і наадварот.
Мамы ствараюць рухі, змагаюцца з сыстэмай, абвяшчаюць галадоўкі, патрабуюць зьменаў у заканадаўстве. Нават калі яны разумеюць, што ня маюць ніякіх шанцаў на перамогу
Прагрэс — гэта не заўжды распрацоўка новых мэтадаў ці новай апаратуры. Часам трэба проста прызнаць свае памылкі.
Мне не патрэбныя прычыны, каб не станавіцца мамай. І калі я не фарбуюся перад тым, як выйсьці з кватэры, — я не «шукаю ўвагі».
Стаўленьне беларускага грамадзтва да шлюбу кардынальна мяняецца, і рэлігійным ды палітычным дзеячам давядзецца з гэтым проста зьмірыцца.
Частка грамадзтва гатова прабачыць і легітымізаваць што заўгодна, калі паверыць, што гэтае «што заўгодна» дастаткова кампэнсавана заслугамі
Пройдзе час, і трагедыя ў Кемераве пачне забывацца, эмоцыі стануць слабейшымі, але вельмі важна памятаць пра некалькі рэчаў.
Каб у войску было меней зьдзекаў і садызму, прымусовую службу варта замяніць кантрактнай і па-сапраўднаму дапусьціць да яе жанчын.
Беларускія мужчыны могуць атрымаць права на двухтыднёвы дэкрэтны адпачынак. Але без грашовай кампэнсацыі.
На дзяржаўным тэлебачаньні ў барацьбе паміж фэмінізмам і патрыярхатам перамаглі грошы.
Хочацца верыць, што і ў беларускіх радзільнях аднойчы можна будзе нараджаць па-людзку.
У грамадзкай сьвядомасьці ёсьць толькі ПМС — перадмэнструальны сындром, якім так часта тлумачаць любыя нязручныя паводзіны жанчыны. Вось і парадокс: ПМС ёсьць, а мэнструацый няма.
Тэмай каханьня пранізана ўся масавая культура: рамантычная лінія — гэта абавязковая частка любога мастацкага сцэнару (выключэньні бываюць хіба што ў культурных прадуктах, створаных для маленькіх дзяцей).
Найлепш хлусьня спрацуе тады, калі яна будзе перамяшаная з праўдай. А калі гэта ўсё яшчэ і зьвязана з тэмай клопату пра здароўе, дык посьпех падманшчыкаў і падманшчыц забясьпечаны: хварэць і паміраць большасьць людзей дакладна не хоча.
Намесьнік прэм’ер-міністра Васіль Жарко днямі заявіў, што «сёлета разьмеркаваньне мусіць быць стопрацэнтным». Калі ўлады хочуць натхніць яшчэ большую колькасьць маладых людзей эміграваць, дык такія крокі — гэта выдатны спосаб.
Колькі непрыстойных и злачынных учынкаў было апраўдана словамі «Гэты чалавек ня змог пераадолець запал! Каханьне было надта моцным!»
Расказваючы пра тое, як яна стала ахвярай дамаганьняў альбо сэксуальнага гвалту, жанчына рызыкуе страціць сяброў, працоўнае месца і нават сям’ю.
Колькасьць фактаў пэдафіліі ў Беларусі, паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, за апошнія пяць гадоў вырасла ў 15 разоў. Гучыць страшна, але я ўпэўнена, што гэта добры статыстычны паказчык.
Рэклямны прадукт «па старой добрай звычцы» робіцца выключна з улікам мужчынскай гетэрасэксуальнай аўдыторыі, у якой ёсьць улада і грошы.
Форма геніталій не ўплывае на працоўныя здольнасьці чалавека, і адмена сьпісу — гэта сацыяльна арыентаваны крок.
Калі рашэньні па важных пытаньнях прымаюць толькі мужчыны, дык зь вялікай імавернасьцю тады проста ігнаруюцца інтарэсы жанчын — цэлай паловы грамадзтва.
Чыноўнікі ад мэдыцыны, а вы дакладна ўпэўненыя, што ўсе патрабаваньні да абсьледаваньняў цяжарных жанчын у Беларусі маюць сваёй мэтай клопат пра здароўе жанчыны і плоду? Я ў гэтым, напрыклад, моцна сумняюся.
Стварэньне ўласнай сям’і — гэта больш не абавязак, а адна з магчымасьцяў. І не заўжды яна найбольш прывабная.
Загрузіць яшчэ