Кот у народных уяўленьнях беларусаў. Гутарка з этнакультуролягам, доктарам філялягічных навук Тацянай Валодзінай.
Чаму беларусы адных асобаў зрабілі сваімі героямі, а іншых — не? Чаму лёгка, а мо і прынцыпова, аддалі іх іншым народам? Свае і чужыя, чужыя — свае.
Якой была беларуская народная астралёгія? Як прадказвалі, варажылі, замаўлялі па зорках беларусы ў сваім мінулым? І што з народнай астралёгіі застаецца ў сьвядомасьці беларусаў аж да сёньня?
У Беларусі, як і ў бальшыні краінаў Эўропы, працягваецца працэс урбанізацыі. Як гэты працэс уплывае ён на культуру і нацыянальную сьвядомасьць народу? Ці можна казаць, што беларусы ня толькі колькасна, але і якасна сталі гарадзкой нацыяй?
Беларускія ўлады кажуць пра неабходнасьць павелічэньня пэнсійнага ўзросту. Маўляў, насельніцтва старэе, бюджэт ня можа яго пракарміць. А колісь — у якім узросьце беларусы кідалі працаваць і чым пасьля займаліся? Як выглядала іхняя "пэнсія"? Ці былі яны шчасьлівыя, дажываючы свой век?
Эўропа сутыкнулася з вострай праблемай мігрантаў, якія ўцякаюць са сваіх краінаў ад вайны і голаду. Ці напаткае гэты працэс Беларусь? Ці змогуць мірна суіснаваць беларусы і ўцекачы?