Сёлета шмат якія інтэрнэт-выданьні зьмясьцілі шэраг рэйтынгаў гарадоў Эўропы і сьвету, складзеных «замежнымі адмыслоўцамі». Зь іх вынікае, што сталіца Беларусі паводле якасьці жыцьця нібыта ледзь ня самы горшы горад на зямлі, а ў Эўропе то пэўна. А насамрэч — і сёньня, і ў аддаленай гісторыі, ці быў, ці ёсьць Менск горадам, якасным для жыцьця?