Расьпісаў шмат храмаў, у тым ліку царкву ў родным мястэчку, дзе ў сцэне Страшнага суда зьмясьціў выявы прадстаўнікоў сучаснай улады.
Дзевятнаццацігадовым студэнтам Менскага мэдыцынскага інстытуту яго прысудзілі да расстрэлу за “актыўную агітацыю з ужываньнем нацыянальных і рэлігійных забабонаў”. Вырак быў заменены на 25 гадоў канцлягераў.
Апаленага сонцам гаспадара роднай зямлі можна сустрэць у шэрагах удзельнікаў усіх дэмакратычных акцый.
Адмыслоўца экалягічнага турызму Алена Селях. Найбольш яе цікавіць жывёльны сьвет. Асаблівую сымпатыю выяўляе да ваўкоў, якіх гадуе, зь якімі сябруе, якіх песьціць.
Дваццацігадовым настаўнікам Гудзевіцкай школы ён вырабіў улёткі з заклікам «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» і раскідаў іх зь цягніка па шляху ў Менск.
Дзесяць гадоў таму Яўген Змушка арганізаваў свой рок-гурт «Мутнае вока», у якім грае, сьпявае, для якога стварае музыку і тэксты, без якога не ўяўляе сваю будучыню.
Радыё Свабода прэзэнтуе праект «21 слова для 21-га стагодзьдзя». Відэафільмы распавядаюць пра людзей сучаснай Беларусі, чые ідэі, чыны і лёсы ствараюць у краіне незалежную соцыякультурную прастору.