Адмыслоўца экалягічнага турызму Алена Селях. Найбольш яе цікавіць жывёльны сьвет. Асаблівую сымпатыю выяўляе да ваўкоў, якіх гадуе, зь якімі сябруе, якіх песьціць.
Дваццацігадовым настаўнікам Гудзевіцкай школы ён вырабіў улёткі з заклікам «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» і раскідаў іх зь цягніка па шляху ў Менск.
Дзесяць гадоў таму Яўген Змушка арганізаваў свой рок-гурт «Мутнае вока», у якім грае, сьпявае, для якога стварае музыку і тэксты, без якога не ўяўляе сваю будучыню.
Радыё Свабода прэзэнтуе праект «21 слова для 21-га стагодзьдзя». Відэафільмы распавядаюць пра людзей сучаснай Беларусі, чые ідэі, чыны і лёсы ствараюць у краіне незалежную соцыякультурную прастору.