Усё жыцьцё ён ратаваў
Душы людзей
А як сам сьмяротна захварэў
То знайшоў паратунак і целу
Дух яго і матэрыя
Твораць
Аптымізм
Дваццацігадовым настаўнікам Гудзевіцкай школы ён вырабіў улёткі з заклікам «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» і раскідаў іх зь цягніка па шляху ў Менск. Цягам 1948-49 гадоў распаўсюджваў улёткі ў Менску і Горадні. Цудам пазьбег арышту.
Пазьней неаднаразова публічна выступаў супраць русыфікацыі, за што патрапіў пад пастаянны нагляд спэцворганаў.
У 1968 годзе стварыў у сваёй школе ўнікальны Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музэй, які за часы незалежнасьці стаў дзяржаўным.
Трыццаць гадоў таму распрацаваў уласную мэтодыку лекаваньня анкалягічных хваробаў.
Жыве ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзеншчыны.