Многія чулі, што трапіць на заблякаваны сайт можна праз Tor — хітрую праграму, што адчыняе ўсе дзьверы ў інтэрнэце. Значна менш людзей ведаюць, што за Tor хаваецца зусім іншы таемны інтэрнэт, недасяжны звычайным карыстальнікам.
Пасьля ўчорашніх праблемаў у працы Skype шмат хто задаўся пытаньнем, які з мэсэнджэраў больш стабільны. Прыкметна радзей узьнікала пытаньне, які зь іх больш бясьпечны.
Зь невядомых прычын мы адчуваем сябе ў бясьпецы ў інтэрнэце. Хіба некаторыя баяцца “ляпнуць лішняга” ў сацсетках, толькі адзінкі напраўду турбуюцца пра сваю бясьпеку.