Пасьля ўчорашніх праблемаў у працы Skype шмат хто задаўся пытаньнем, які з мэсэнджэраў больш стабільны. Прыкметна радзей узьнікала пытаньне, які зь іх больш бясьпечны.
Зь невядомых прычын мы адчуваем сябе ў бясьпецы ў інтэрнэце. Хіба некаторыя баяцца “ляпнуць лішняга” ў сацсетках, толькі адзінкі напраўду турбуюцца пра сваю бясьпеку.