4 сакавіка — 90 гадоў Міхалу Дубянецкаму
14 лютага яму споўнілася б 80 гадоў. Героі яго твораў шукалі і часам знаходзілі месца, дзе ёсьць «зацішак, спакой», але сам згаданага спакою не займеў. Любіў клясыку і сам ужо на пачэсных яе старонках. Імя паэта носіць самы вялікі міжнародны паэтычны фэст, які праходзіць у Менску напярэдадні ягонага дня нараджэньня.
12 лютага 1937 году нарадзіўся Алесь Наўроцкі — адзін з самых загадкавых і трагічных беларускіх творцаў другой паловы 20 стагодзьдзя. Майстар вострых, парадаксальных мэтафар, гратэскных, балючых вобразаў.
25 сьнежня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэньня Ўладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы, стваральніцы ягонага музэю і выдатнага пэдагога свайго часу.
Міхась Стральцоў у сваёй «Загадцы Багдановіча» пісаў: «Багдановіч, побач з Купалам і Коласам, — тое трэцяе вымярэньне, безь якога немагчымая пэрспэктыва. 3 Багдановічам нам стала далёка відаць ва ўсе канцы сьвету».
22 жніўня 1861 году нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, стваральнік унікальнага танцавальна-драматычнага тэатру.
18 жніўня 1891 году нарадзіўся Макар Краўцоў, беларускі грамадзка-палітычны і вайсковы дзяяч, пісьменьнік, публіцыст, аўтар словаў гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Пачынальнік у беларускай літаратуры дакумэнтальна-мастацкай прозы, аўтар сцэнара да лепшага беларускага фільму «Ідзі і глядзі», бліскучы прапагандыст беларускай літаратуры ў Расеі, адкрывальнік праўды пра Чарнобыль, нястомны змагар супраць ядзернай зброі.
Сёньня – 25 ліпеня – 19 год са дня сьмерці Натальлі Арсеньневай.
25 ліпеня — дзень сьмерці Уладзіміра Караткевіча. Для нас ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч.
Сёньня Цётцы споўнілася б 140 год. Радыё Свабода сабрала 20 нечаканых фактаў пра беларускую паэтку
Сёньня дзень народзінаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882—1942).
9 чэрвеня спаўняецца 135 год з дня нараджэньня Івана Луцкевіча, грамадзкага і палітычнага дзеяча, стваральніка першага нацыянальнага гістарычнага музэю, заснавальніка першай беларускай гімназіі.
7 чэрвеня 1880 году — дзень народзінаў Вацлава Іваноўскага, беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча, заснавальніка першага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца».
Шчыры камуніст, які захапляўся раманамі Барыса Пастарнака і Аляксандра Салжаніцына. 15 траўня Барысу Сачанку споўнілася б 80
6 траўня — 90 гадоў з дня сьмерці паэта-сьвятара Казіміра Сваяка (Канстанціна Стэповіча).
Ніл Гілевіч дакараў сябе за вернападданасьць, быў перакананы, што палітычныя партыі для Беларусі непатрэбныя, лічыў, што камунізм і сталінізм – розныя рэчы, параўноўваў Кацярыну II з фашыстамі.
Ён быў, па сутнасьці, першым беларускім пісьменьнікам, які зь бязьлітаснай іроніяй і нават самаіроніяй паказаў нам той час, у якім жыў. 18 лютага спаўняецца 123 гады з дня яго нараджэньня.
17 лютага споўнілася 100 гадоў як памерла Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, адна са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 95 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Роўна 100 год таму 23-га студзеня Янка Купала і Ўладзіслава Станкевіч павянчаліся ў касьцёле сьв. Пятра і Паўла. Сярод гасьцей прысутнічаў і славуты МХАТ-аўскі артыст і сябра паэта Васіль Качалаў.
«Я сёньня пачаў бы перадвыбарную кампанію. Я абвясьціў бы барацьбу за пасаду прэзыдэнта. Э—эх, каб дарвацца мне да ўлады! Я паказаў бы ім, у каго лёгіка мацнейшая — у дзяцей ці ў дарослых». Андрэй Макаёнак, «Зацюканы апостал»
Верасень — знакавы месяц у біяграфіі Івана Шамякіна, займальна дынамічнымі творамі якога зачытвалася ў свой час ня толькі Беларусь.
Аўтар незраўнаных «Загадкі Багдановіча» і «Смаленьня вепрука» сам да гэтага часу застаецца да канца неразгаданым творцам.
У жніўні 1934 года выходзіць першы беларускі часопіс для пчаляроў «Беларуская борць». Яго стваральніцай была Людвіка Сівіцкая-Войцік, вядомая як Зоська Верас.
9 ліпеня 1906 году ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд. Адзін зь яго удзельнікаў Канстанцін Міцкевіч неўзабаве трапляе ў турму, зь якой выходзіць Якубам Коласам.
Ён першы сярод беларускіх дзеячоў, хто адкрыта заявіў — Беларусь павінна быць самастойнай. Лічыў, што лепей скончыць свой век на шыбеніцы, чым здрадзіць сябрам. Піша Васіль Дэ Эм.
Чалавек, які шчыра любіў беларускую літаратуру, а сваімі найлепшымі сябрамі лічыў беларускіх пісьменьнікаў. Наш сёньняшні герой — скульптар Заір Азгур.
Паводле словаў Ларысы Геніюш, Максім Танк — «Казачны прынц» беларускай літаратуры. Ён не любіў ўмоўнасьцяў і пафасу. У адрозьненьне ад бальшыні калегаў, не заводзіў раманаў, бо шчыра кахаў.
Яна пачынала свой творчы шлях агітацыйнай паэзіяй, а скончыла — тонкай элітарнай прозай. І як сапраўдная паэтка выявілася менавіта ў прозе.
Яна магла быць суб’ектыўнай, патрабавальнай, рэзкай — але заўсёды шчырай ды праўдзівай. Часам, бязьлітасна праўдзівай. Такіх людзей паважаюць, баяцца, яны раздражняюць, імі ганарацца, на іх крыўдзяцца, а пасьля сьмерці, яны становяцца героямі.
Малады драматург Васіль Дранько-Майсюк сабраў 20 найбольш цікавых і невядомых фактаў пра беларускага мастака, этнографа, археоляга Язэпа Драздовіча