Рэфэрэндум у беларускім палітычным лексыконе — лаянкавае слова.
Большасьць расейскай эліты і расейскага грамадзтва нават не задумваюцца пра тое, якая сувязь паміж анэксіяй Крыму і цяперашняй трагедыяй у Кемераве. Хоць сувязь непасрэдная. Бо пакуль улада займаецца «величием страны», стварае новыя ракеты і самалёты-зьнішчальнікі — яна не дае рады дамагчыся, каб цывільныя самалёты ня падалі і кінатэатры зь дзецьмі не гарэлі. Іншымі словамі, яна ня ў стане выконваць свае галоўныя непасрэдныя функцыі.
Прыемна, што 2018 год пачаўся з добрых навінаў зь Беларусі: у Палаце прадстаўнікоў прагучала прапанова ўвесьці «Пасьведчаньне суайчыньніка» для выхадцаў зь Беларусі і іхных нашчадкаў.
Лукашэнка вырашыў ня ехаць на саміт «Усходняга партнэрства» ў Брусэлі, але беларускі рэжым усё роўна прыняў позу пераможцы і агучвае свае патрабаваньні да эўрапейцаў.
Ікона «Зьвязу Палякаў на Беларусі» робіць беларускафобскія заявы, але палякі абураюцца этыкеткай піва.
Зянону Пазьняку ягоная публічнасьць і папулярнасьць дазволіла дабіцца пэўнага рэзанансу для ягонай праграмы ў СМІ і сацыяльных мэдыях. Хацелася б, каб іншыя палітыкі паспрабавалі паспрачацца з Пазьняком, дапоўніць яго ці падтрымаць.
Скандальны і жахліва напісаны артыкул у газэце «Советская Белоруссия» насычаны цікавымі сыгналамі або рысамі, якія шмат што дазваляюць патлумачыць у сытуацыі, у якой цяпер знаходзіцца беларускі рэжым.
На мінулым тыдні Беларусь перажыла другое 19 сьнежня 2010 году: у некага наверсе ня вытрымалі нэрвы пасьля масавых пратэстаў супраць абсурднага падатку на беспрацоўе.
Паміж цяперашнімі пратэстамі ў Расеі і Беларусі шмат агульнага.
Для Беларусі надышла прынцыпова іншая эпоха. Эпоха сур’ёзнай і прафэсіянальнай палітыкі, сур’ёзнага і прафэсійнага дзяржаўнага кіраваньня.
Парадаксальным чынам 90% існуючых у Беларусі нэанацыстаў (сапраўдных: з расавымі тэорыямі і любоўю да гітлераўскай атрыбутыкі) — гэта расейскія нацыяналісты.
Асаблівасьць нашага рэгіёну, ягонай гісторыі і этна-культурнага ляндшафту ў тым, што многіх дзеячаў і многія культурніцкія зьявы можна разглядаць як умоўна прыналежныя да адначасова некалькіх нацыяў.
Камуністы ператварылі памяць пра вайну ў таталітарны рэлігійны культ, у недатыкальную сьвятыню зь беззаганнымі праведнікамі і з анафэмай для тых, хто адступае ад таго, што кажа жрэц.
Афіцыйны твітэр менскай міліцыі пасьпяхова справакаваў вострую дыскусію ў інтэрнэце вакол эратычнага фотаздымку на фоне савецкага помніка Перамогі ў Менску. Пытаньне было пастаўлена так: ці трэба караць за эратычны фотаздымак на фоне помніка, ці ўсё ж-такі не?
Парфёнаў быў не зусім гатовы да таго, што беларусам не спадабаецца, калі беларуска-літоўска-польскую Рэч Паспалітую назваць «Польшчай», а Шагала — не беларускім, а выключна расейскім мастаком.
Немцы чарговы раз дэманструюць добры ўзор таго, як сябе трэба паводзіць у дачыненьні да змрочных пэрыядаў сваёй гісторыі. Сучасным расейцам і ўсім, хто сябе асацыюе з былым СССР, варта гэтаму вучыцца ад іх.
У вызначэньні нашага стаўленьня да падзеяў 1920-х і 1930-х гадоў мы не абавязаныя рабіць выбар паміж Польшчай ці СССР.
Улюблёны аргумэнт некаторых удзельнікаў беларускіх палітычных дыскусій палягае ў тым, што пра стан рэчаў у Беларусі разважаць могуць нібыта толькі людзі, што знаходзяцца ў Беларусі. «Ты хто ўвогуле такі?» — бяспройгрышны спосаб выказацца, калі няма чаго заявіць па зьмесьце размовы.
Вельмі ўразіў нядаўні тэкст летувіскага літаратара Марюса Івашкявічюса пра Галакост у Летуве і памяць пра яго на прыкладзе гадавіны расправы над габрэямі ў ягоным родным мястэчку Маляты.
Улады будуць і далей ствараць ілюзію магчымасьці пераменаў, але сапраўднай дэмакратызацыі такім чынам не адбудзецца
Я думаю пра ўсіх маіх знаёмых, хто зьехаў адсюль. Я думаю пра ўсіх тых людзей, хто адсюль зьехаў, але каго я ня ведаю. Хайфа, Нью-Ёрк, Варшава, Масква. Я разумею, што я ў пэўным сэнсе сам адзін зь іх. Мне шкада.
Ва ўмовах цяперашняга расейскага крызісу, які нібыта абяцае быць горшым за крызісы і дзьве тысячы восьмага, і дзевяноста восьмага гадоў, надта горш у штодзённым побытавым пляне ў нас у Маскве жыць пакуль, здаецца, ня стала.
На гэтым тыдні споўнілася 111 гадоў з дня нараджэньня Айн Рэнд — аднаго з самых яскравых і радыкальных лібэральных пісьменьнікаў і філёзафаў 20-га стагодзьдзя.
Мала ў Расеі хто праводзіць рэальныя паралелі паміж тым, што пісалі гэтыя людзі ў сваіх творах, і рэчаіснасьцю вакол сябе — асабліва цяпер.
2016 год пачаўся абвалам на сыравінным рынку, эканамісты кажуць пра надыход пэрыяду таннай нафты.
Мультыкультуралізм было модна крытыкаваць і дзесяць, і пятнаццаць гадоў таму. Але праблема Эўропы не ў мультыкультуралізме.
Пасьля чарговых тэрактаў у Францыі афіцыйныя і неафіцыйныя камэнтатары з нашай посткамуністычнай усходняй Эўропы зноў завялі старую песьню пра дэградацыю і бязвольле талерантных заходнеэўрапейцаў.
Ёсьць у гэтым нейкая своеасаблівая іронія, што сваю інаўгурацыйную прамову Лукашэнка рабіў за адзін дзень да важнага дзяржаўнага сьвята — гадавіны дзяржаўнага перавароту ў Расеі ў кастрычніку 1917 г.
Ворагі тваіх сяброў могуць быць і тваімі ворагамі. Ворагі тваіх ворагаў могуць быць тваімі сябрамі. А можа быць і так, што ты ўвязваесься ў чужую бойку і робіш сабе новых сур’ёзных ворагаў, не асабліва набываючы сабе новых сяброў.
Вось вы ўсё пра дзевяностыя, а я эмацыйна быў і застаюся куды большым настальгікам па васьмідзесятых, калі быў Гарбачоў і Перабудова, Рэйган, Ян Павал II і Тэтчэр.
Сярод шэрагу беларускіх ангельскамоўных публіцыстаў, якія спрабуюць уплываць на меркаваньне заходніх палітыкаў аб Беларусі, чамусьці прынята крытыкаваць Захад больш, чым афіцыйны Менск.
Украіна — гэта той гулец, які найлепшым чынам быў бы здольны ўзяць на сябе функцыю пасярэдніка для магчымага ўрэгуляваньня сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі.
Заўжды, калі закранаеш тэму літоўскай гістарычнай спадчыны, раздаюцца галасы палымяных беларусаў, якія прапануюць Беларусі перайменавацца ў Літву. Прапановы гэтыя наіўныя і ўтапічныя. Піша Алесь Чайчыц
Чаму ўжо цяпер немагчыма разглядаць прэзыдэнцкія «выбары» ў Беларусі, прызначаныя на кастрычнік 2015 году, як свабодныя і справядлівыя.
За апошнія пару месяцаў былі дазволеныя шлюбы паміж людзьмі аднаго полу ў такіх часам архікансэрватыўных краінах, як ЗША і Ірляндыя.
За апошнія месяцы я назіраў ажно дзьве дыскусіі па той самай вельмі цікавай тэме — тэме добрасьці ці дрэннасьці такой рэчы, як «беларускі парадак».
Cлова «Belarus» супярэчыць традыцыйным назвам Беларусі ў заходнеэўрапейскіх мовах. Куды больш мэтазгодна было б перакладаць «Беларусь» індывідуальна як «Белая Русь» (не «Белая Расея»).
Удумацца толькі: незалежная беларуская дзяржава! Хай аўтарытарная і міжнародна-ізаляваная... Сто гадоў таму пра такое можна было толькі марыць.
Пра войны мінулых стагодзьдзяў мы ня памятаем. Пра Другую Сусьветную мы абавязаныя памятаць, каб такое больш ніколі не паўтарылася.
Мой дом не зьяўляецца «кананічнай тэрыторыяй» РПЦ. Мая душа не зьяўляецца «кананічнай тэрыторыяй» РПЦ. І Беларусь таксама нічыёй «кананічнай тэрыторыяй» не зьяўляецца.
25 сакавіка — гэта жывы пульс жывога беларускага грамадзтва, жывой і сапраўднай беларускай нацыі. Піша Алесь Чайчыц.
Беларусь была і застаецца арэнай процістаяньня вонкавых сілаў замест таго, каб быць самастойным гульцом з самастойнымі інтарэсамі.
Калі я амаль пару дзесяцігодзьдзяў таму зацікавіўся гісторыяй, мовай і культурай сваёй гістарычнай радзімы Беларусі, для мяне, канечне ж, важным наноў адкрытым рамантычным складнікам беларушчыны была спадчына Вялікага княства Літоўскага.
Забаўна, што рэжым А. Лукашэнкі ў цяперашні час можа з большай пэўнасьцю давяраць нацыянальна-дэмакратычнай проэўрапейскай апазыцыі, чым сваім традыцыйным ідэалягічным камісарам.
Калі тваёй веры можна нанесьці шкоду якісьці дурацкі малюнак — значыць, твая вера нічога ня вартая. Піша Алесь Чайчыц.