Кактэйль пасьля трэніроўкі або чым нарошчваць цягліцы. Чырвонае мяса і рак: чым небясьпечны лішак бялку? Камбінацыі бялкоў.
Для чаго ў хлеб дадаюць павідла і бульбу? Ці можна есьці хлеб тым, хто хоча схуднець? Ці смачнейшы і здаравейшы беларускі хлеб за астатнія ў сьвеце?
Чым незвычайныя чарніцы і іх сёстры дурніцы; як лепш назапасіць — марозіць ці сушыць + незвычайны рэцэпт.
У адным з папярэдніх артыкулаў маёй рубрыкі я падзялілася 7 парадамі як павысіць канцэнтрацыю на працы.
Паводле новага буйнога аналізу, калі ў 1980 годзе налічвалася 857 мільёнаў людзей з залішняй вагой і атлусьценьнем, то ў 2013 годзе іх ужо 2,1 мільярда. Трывожная сытуацыя і ў Беларусі.
У гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра сувязь тлустых Амега-3 кіслот з акнэ (прышчамі).
Ультрафіялетавае апраменьваньне і заўчаснае старэньне скуры
Выпівайце як мінімум шклянку вадкасьці (вады, гарбаты) кожныя 2 гадзіны.
Паводле Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя беларусы дасягнулі найвышэйшага спажываньня алькаголю на душу насельніцтва ў сьвеце.
Праз мае рукі прайшлі сотні людзей, якія хацелі пазбавіцца залішняй вагі. З гонарам магу сказаць, што дапамагла кожнаму зь іх.
Нядаўна адна вядомая асоба выказалася: маўляў, чаго ты (беларус) жарэш мяса з бульбай нанач? Сёньня давайце спынімся на позьняй ядзе. Вядомая забарона «ня есьці нічога пасьля 6-й вечара» практычна састарэла.
У Беларусі вядомы панятак экалягічны турызм, але яшчэ ня так шырока вядомы трэнд экалягічнай, ці арганічнай сельскай гаспадаркі, які пашыраецца ў Эўропе.
Галаданьне — гэта поўнае або частковае ўстрыманьне ад ежы. Галаданьне можа быць кароткачасовым і доўгачасовым, добраахвотным або вымушаным.
Адзін з самых спэцыфічных вітамінаў, паводле асьцярожных прагнозаў, можа дапамагчы ў змаганьні з ракам
Соль выкарыстоўваецца ў якасьці ўзмацняльніка смаку і кансэрванта, а таксама дзеля паляпшэньня структуры харчовых прадуктаў. Сёньня пра тое, як зьвязаныя соль, гіпэртанія і старэньне.
Што азначаюць Е зь лічбамі на этыкетках — працягваем аналізаваць склад прадуктаў са спэцыялістам.
Марская капуста дае выдатныя шанцы крыху зраўняцца зь японцамі ў харчаваньні. У ёй ёсьць ёд, мікраэлемэнты і мала калёрыяў.
Сёньня больш падрабязна пра тое, што дрэннага у так званых насычаных і транс-тлушчах і дзе яны бываюць.
Што такое карагінан або ксантанавая камедзь? І такія інгрэдыенты мы можам сустрэць на этыкетках. Таму сёньня пачнём тэму — як іх чытаць і разьбірацца ў складзе прадуктаў.
На прылаўках беларускіх крамаў зьявілася прадукцыя мясцовай вытворчасьці з замяняльнікам цукру стэвіяй. Яе, напрыклад, дадаюць у малочныя прадукты, джэмы ды сочывы.
Або яшчэ раз пра антыаксыданты і дзе іх браць. Калі вы добра ведаеце што гэта такое, дык можаце адразу перайсьці да парадаў на некалькі абзацаў ніжэй.
Крупы, якія здаўна лічыліся таннай і аж занадта простай ежай, вартыя таго, каб панаваць на нашым стале. Пярлоўка зьяўляецца самай багатай крыніцай бэта-глюканаў на зямлі.
На пачатак 2012 году на Беларусі было зарэгістравана амаль што 224 тысячы хворых на цукровы дыябэт.
Лера Красоўская, дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага – бакаляўр здароўя, жыве ў Галяндыі. Яе фокус – даўгалецьце. Лера ўпэўненая, што дасягнуць гэтай мэты можна дзякуючы сучасным навыкам харчаваньня і прапануе свае паслугі землякам.
Лера Красоўская – бакаляўр здароўя – прапануе свае парады землякам.
Лера Красоўская, дачка зьніклага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага — практыкуючы дыетоляг у Галяндыі. Лера ўпэўненая, што як мага даўжэй заставацца маладым можна дзякуючы сучасным навыкам харчаваньня.