У кнізе «Жыцьцё пасьля раку» Свабода сабрала гісторыі людзей, якія дакладна ведаюць, што рак вылечваецца. Напярэдадні прэзэнтацыі мы даведваліся, якія перамены адбываліся ў жыцьці герояў пасьля.
Захварэўшы ў 23 гады на анкалёгію і перажыўшы перасадку касьцянога мозгу, Аляксандр Паляшчук вярнуўся ў звычайнае жыцьцё.
На мерапрыемстве выступяць беларускія гурты NAVI, RECHA i RAHIS. Уваход вольны.
«Мне пашчасьціла ў тым, што я трапіла ў Бараўляны. Калі б я там не апынулася, магчыма, усё скончылася б інакш. Гэта цяпер ужо вядома, што прычынай – вірус папілёмы чалавека, ад якога ёсьць вакцына».
Герой новай перадачы «Жыцьцё пасьля раку» — 44-гадовы Ігар Крэбс, які мае анкалягічнае захворваньне міелафіброз. Дзеля трансплянтацыі касьцянога мозгу, ён вымушаны быў пайсьці на эміграцыю ў Ізраіль.
Як зьмянілася ваша жыцьцё пасьля хваробы? Якім досьведам хацелі б падзяліцца?Ці зьявілася новае разуменьне сэнсу жыцьця? Дашліце ваш фотаздымак і кароткі тэкст на мэйл radiosvaboda@gmail.com
«Ніхто ніколі не сумняваўся, што ўсё добра скончыцца, ніхто ніколі не глядзеў на сябе як на „асуджанага чалавека“. Нават цяпер калі я кажу, што прайшла чарговы агляд, — усё добра, усе кажуць: ніхто і не сумняецца!»
«Каб людзі ведалі, што ўсё гэта можна вылечыць. Дык каб ня мой голас, ня верылі б, што гэта магчыма. Як я, калі паступаў на лячэньне, ня верыў, што можна вылечыцца».
«Перамагчы рак — гэта ня значыцца жыць пасьля хваробы 10, 20 ці 50 гадоў. А гэта значыць — кожную хвіліну свайго жыцьця жыць асэнсавана, з Богам. Бо ня мае сэнсу доўга жыць, калі ты ня ведаеш, дзеля чаго ты гэта робіш». <b>Дадалося відэа.</b>
Свабода пачынае цыкль «Жыцьцё пасьля раку» пра анкалягічных хворых, якія пасьпяхова лечацца, ведаюць, што рак гэта — не прысуд, і дапамагаюць іншым усьвядоміць гэта і змагацца з хваробай.
4 лютага — Сусьветны дзень барацьбы з анкалёгіяй.
Валянціне Ляшук са Смаргоні было 36, калі ёй паставілі страшны дыягназ. Яна пазьбягае слова «рак». Кажа: анкалёгія. Сёлета ў траўні будзе 10 гадоў, як ёй зрабілі апэрацыю.
Жыхарцы Клічава Зінаідзе Берагейцы дыягнаставалі рак тоўстага кішэчніка ў 69 гадоў. Анкалёгія змусіла яе ў такім паважным веку прайсьці апэрацыю ды хіміятэрапію.
У жыхаркі Бабруйска Нэлі Халанскай выявілі анкалёгію незадоўга да яе пяцідзесяцігодзьдзя. Прайшоўшы пакутлівы шлях выздараўленьня, яна дапамагае іншым адолець хваробу. Перакананая, што анкалёгія забівае, калі чалавек пачынае шкадаваць сябе і патрабаваць ад іншых шкадаваньня.
Анастасія Войтава: Калі ведаеш цану жыцьцю, калі бачыў людзей, якія паміралі побач, то абсалютна іншае ягонае ўспрыняцьцё. Я не гавару "барацьба за жыцьцё“, лічу, што радасьць жыцьцю нашмат лепей.
10 гадоў таму драматург, сцэнарыст, тэатральны крытык Жана Лашкевіч перажыла анкалягічную апэрацыю. Лічыць, што хвароба паспрыяла якасным зьменам у яе жыцьці. Што дапамагло ня страціць веру ў сябе?