Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны, рэпрэсіі над лекарамі, разьвенчвае міты пра даступнасьць і якасьць мэдычных паслугаў у Беларусі і аналізуе сыстэмныя памылкі сыстэмы аховы здароўя.
Якія пагромы магчымыя ў Беларусі? Якія карані антысэмітызму і пры якіх умовах ён прымае агрэсіўныя формы? Як прапаганда выклікае нянавісьць людзей да розных групаў — габрэяў, палякаў, так званых «зьбеглых»?
У этэры Свабоды Premium аналітык Сяргей Чалы расказаў пра тое, як робіцца грамадзка-палітычнае шоў «Ноч з Чалым» і што чакае аўдыторыю.
Што рабіць, калі ідэолягі на працы прымушаюць уступаць у партыю «Белая Русь» ці Беларускі саюз жанчын? Ці можна плённа скарыстаць вымушанае сяброўства ў праўладных арганізацыях?
Вітаньні й разьвітаньні, падзякі й прабачэньні — важныя маркеры беларускай прасторы. Выбар іх вялікі, яны прыдатныя на ўсе жыцьцёвыя сытуацыі. Ці дасканала імі валодаем?
У Варшаве адкрылася выстава, прысьвечаная беларускім жанчынам. Даведаліся ў мастачкі Ганны Каран, як прыйшла ідэя праекту, як праходзіла праца над творамі і якія далейшыя пляны.
У Беларусі мяняюцца правілы для вайсковаабавязаных: позвы праз СМС, большыя штрафы, зьмены тычацца службы па кантракце і адтэрміноўкі ад мабілізацыі. Навошта гэта ўладам, ці адпавядаюць зьмены міжнародным юрыдычным нормам і каго яны закрануць у Беларусі найперш?
28-гадовы Алесь раней ваяваў за Ўкраіну, а бацька траіх дзяцей Захар да вайны працаваў інжынэрам. Як пачуваюцца ўраджэнцы Беларусі ў ізраільскім войску і калі чакаюць сканчэньня вайны?
Пракурор патрабуе сьмяротнай кары бацьку, якога абвінавацілі ў забойстве 3-гадовага сына. Чаму пакараньне сьмерцю не зьмяншае колькасьці цяжкіх злачынстваў у грамадзтве і як сьмяротная кара можа пераўтварыцца ў інструмэнт палітычных рэпрэсій?
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня», прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка знаходзіцца зь візытам у Чэхіі.
У кастрычніку 1523 году ў Кракаве на лацінскай мове выйшла паэма «Песьня пра зубра», якую напісаў заснавальнік рэнэсанснай лацінамоўнай паэзіі Беларусі Мікола Гусоўскі. Гэты твор стаў першай адрасаванай эўрапейскаму чытачу ліра-эпічнай паэмай пра жыцьцё і дзейнасьць продкаў беларусаў.
Прапануем вам праверыць вашае веданьне беларускай мудрасьці і дасьціпнасьці, захаванае ў народных прымаўках і прыказках. Мы цытуем прымаўку або прыказку ў няпоўным выглядзе і даем вам на роздум тры варыянты папаўненьня. Выберыце правільны.
Госьць Свабоды Premium — нямецкі экспэрт і бізнэс-кансультант Даніэль Крутцына, які больш за 15 гадоў працаваў у Беларусі ў сфэры інвэстыцый, з 2015 па 2020 гады быў чальцом назіральнай рады Банку разьвіцьця Беларусі.
Госьця Свабоды Premium — вядомая беларуская баскетбалістка, экс-капітан беларускай баскетбольнай зборнай Кацярына Сныціна, якая падтрымала мірныя пратэсты.
Паразмаўлялі зь беларускай Аляксандрай, сыну якой паставілі дыягназ «сындром дэфіцыту ўвагі і гіпэрактыўнасьці» (СДУГ). Даведаліся, зь якімі праблемамі сутыкаюцца такія дзеці і іхныя бацькі. А таксама распыталі пра такі сындром у аналітыка паводзінаў Альберта Фейгельсона.
Дачка зьніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі Алена Захаранка тлумачыць, чаму ня лічыць рашэньне швайцарскага суду справядлівым, як зьмяніўся Гараўскі пасьля размовы зь ёю ў 2019 годзе, якімі былі для яе сям’і 24 гады бяз бацькі і чаму немагчыма распарадзіцца сямейнай кватэрай у Менску.
29 верасьня 2023 году спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэньня Ўладзіслава Сыракомлі — паэта-дэмакрата, журналіста, публіцыста, перакладчыка, краязнаўца і гісторыка, палкага патрыёта роднай зямлі. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце дэталі яго жыцьця і творчасьці.
Швайцарскі суд не прызнаў вінаватым экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня Юрыя Гараўскага ў справе аб выкраданьнях апанэнтаў Лукашэнкі.
Повязі між людзьмі немагчымыя бяз сувязі, і чалавецтва яе безупынна ўдасканальвае. Ці ўпэўнена скажам па-беларуску і пра традыцыйныя, і пра зусім новыя сродкі камунікацыі? Нескладаны ТЭСТ на замацаваньне ведаў ;-)
У сваёй прамове на Генасамблеіі ААН кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік гаварыў пра неабходнасьць спыненьня «палітыкі астракізму ў ААН», паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, публікуючы прамову міністра.
З намесьнікам Ціханоўскай у Аб’яднаным пераходным кабінэце, прадстаўніком кабінэту ў міжнародных справах Валерам Кавалеўскім абмяркоўваем вынікі і інсайды візыту Сьвятланы Ціханоўскай і яе каманды ў Нью-Ёрк, дзе праходзіць Генэральная асамблея ААН.
Госьця Свабоды Premium — Лера Красоўская, дачка забітага бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, якая два дні правяла ў судовай залі разам з чалавекам, які прызнаўся ў датычнасьці да забойства яе бацькі.
Якім будзе вырак былому байцу «эскадрону сьмерці» Гараўскаму ў справе зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі? Ці стане суд у Швайцарыі аб палітычных злачынствах у Беларусі пачаткам далейшага крымінальнага перасьледу адказных за забойствы?
20 фактаў пра Натальлю Арсеньневу ў дзень юбілею паэткі.
У каго страляў дырыгент Віталь Алексяёнак? Чаму партыю Сьвеціловіча сьпявае ўкраінская опэрная сьпявачка? Як украінскіх сьпевакоў вучылі беларускаму вымаўленьню? Хто зь вядомых людзей наведаў прэм’еры ў Лёндане і пра што баранэса Кенэдзі пытала рэжысэраў Натальлю Каляду і Мікалая Халезіна?
14, 15 і 16 верасьня — сусьветная прэм’ера опэры «Дзікае паляваньне караля Стаха» паводле бэстсэлера Караткевіча на прэстыжнай лёнданскай сцэне.
Як бачыць свае пэрспэктывы беларуская моладзь у краіне і за мяжой і як ёй могуць дапамагчы дэмакратычныя сілы?
Ці добра вы ведаеце гіcторыю і эпоху бітвы пад Воршай 1514 году? Праверце сябе.
2 верасьня 2023 году Аляксандар Лукашэнка зраўняўся з Іосіфам Сталіным па часе знаходжаньня пры ўладзе.
Расейскія турысты цікавяцца бульбай, літарай «ў» і валошкамі. Даюць 80% даходу. Просяць зьніжкі. Расказваем пра расейскіх турыстаў у Беларусі.
Парк высокіх тэхналёгій спрабуе расьці за кошт замежных кампаній і нават ІП, але дынаміка адмоўная.
Яго ўдзельнікі расказалі Свабодзе, як старажытны нямецкі замак натхніў Чын-Чынаў на новае і адначасова стаў псыхіятрычнай лякарняй.
«Камусьці падабаецца жыць у камфорце, а мне падабаецца жыць у вандроўцы», — кажа Ластоўскі. Большую частку году ён праводзіць у падарожжах.
25 жніўня 1991 году Вярхоўны Савет БССР абвясьціў Незалежнасьць Беларусі. Гэтаму папярэднічалі стагодзьдзі змаганьня беларусаў за волю сваёй Бацькаўшчыны. Прапануем вам спраўдзіць, наколькі добра вы ведаеце жнівеньскія падзеі 91-га.
Як меркаваная гібель Прыгожына паўплывае на памежны крызіс? Ці здыме магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю?
Свабода пагаварыла зь беларускамі пра тое, як яны перажываюць немагчымасьць нарадзіць дзіця ад зьняволенага партнэра, і атрымала камэнтар псыхоляга.
Зь Беларусі пасьля 2020 году зьехала сама меней тысяча дактароў-практыкаў. Гэта вынік расьсьледаваньня, якое правялі прадстаўнікі Беларускага фонду мэдычнай салідарнасьці, ініцыятываў «Белыя халаты» і «Зубр».
Беларускія назвы грыбоў і ягадаў ведаць важна, часам нават жыцьцёва важна, асабліва ў сэзон. Ці ведаеце?
Паводле зьвестак праваабарончага цэнтра «Вясна», у беларускіх турмах зараз знаходзяцца 1482 палітвязьні. На волі іх працягваюць чакаць родныя: бацькі, муж і жонка і дзеці. Апошнім расстаньне і траўмы з прычыны рэпрэсій даюцца асабліва цяжка. Бо ў некаторых зь іх у турмах знаходзяцца абое бацькоў.
Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паток мігрантаў, а таксама наплыў кантрабанды. Якія будуць наступствы для беларусаў і ў якім разе тры дзяржавы Эўразьвязу цалкам закрыюць межы зь Беларусьсю?
«Чаравік» восем месяцаў правёў у літоўскім СІЗА і катэгарычна адмаўляе сваю віну ў здарэньні. На волю яго выпусьцілі пад заклад памерам 25 тысяч эўра, ён пад хатнім арыштам.
Навык чытаньня — гэта ж і ўменьне пачуць за літарамі гукі, а за гукамі ўбачыць літары. Каб ён у вас зусім не дэградаваў цягам лета, прапануем ТЭСТ, зусім просты (хоць часам ён і нагадвае кантрольную).
Літва, Латвія і Польшча ўзгаднілі плян закрыцьця межаў зь Беларусьсю ў разе патрэбы. 15 жніўня Літва закрывае два памежныя пераходы. Як закрыцьцё межаў паўплывае на беларусаў, рэжым і эканоміку? Наколькі закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ выгаднае Расеі? Тлумачыць палітоляг і гісторык Роза Турарбекава.
Як сьцьвярджае праўладны дзяяч Юры Васкрасенскі ў сваёй кнізе «Гамбит Воскресенского, или Как я свергал Александра Лукашенко», «паслуга забесьпячэньня аховы ў пэрыяд хатняга арышту ацэньваецца ў 10–12 тысяч даляраў».
На сайце Парку высокіх тэхналёгіяў Аляксандар Базанаў цяпер значыцца як «начальнік». Сярод кадравых рашэньняў Лукашэнкі гэтая інфармацыя пакуль не праходзіла. Невядома таксама, што здарылася з былым кіраўніком ПВТ Усеваладам Янчэўскім.
Госьць «Свабоды Premium» — былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні.
Ці бясьпечна былым палітвязьням заставацца ў Беларусі і што можна зрабіць для палітвязьняў, калі вызваліць іх пакуль немагчыма?
6 жніўня 1517 году ў Празе беларускі асьветнік і першадрукар Францішак Скарына пачаў выданьне Бібліі на старабеларускай мове. Гэты дзень лічыцца пачаткам беларускага кнігадрукаваньня. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце жыцьцё, дзейнасьць і эпоху Скарыны.
Свабода атрымала эксклюзіўны спадарожнікавы здымак палігону «Рэпішча» пад Асіповічамі з 31 ліпеня 2023 году. На ім відаць, што на тэрыторыі палігону ідуць актыўныя будаўнічыя працы.
Падарожжа роварам, цягніком, самалётам — па-беларуску.
Загрузіць яшчэ