Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нашая гульня пакуль не пачалася». Эксклюзіўнае інтэрвію зь беларускім сапэрам, які ваюе за Ўкраіну з 2015 году


 «Пан Зубр», архіўнае фота
«Пан Зубр», архіўнае фота

Як бачаць будучыню Беларусі беларускія добраахвотнікі з вайсковых акопаў на ўсходзе Ўкраіны? Ці сапраўды, паводле іх, улады Беларусі рыхтуюцца да вайны?

На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае беларускі добраахвотнік з пазыўным «Пан Зубр», які змагаецца на баку Ўкраіны з 2015 году. Ён быў у батальёне «Азоў», тактычнай групе «Беларусь», палку Каліноўскага, а цяпер — у складзе Ўзброеных сілаў Украіны ў інжынэрных войсках сапэрам. «Пан Зубр» даваў інтэрвію Свабодзе ў 2016 годзе і параўноўвае свой погляд на рэчы тады і цяпер.

Глядзіце размову на відэа цалкам

Тут фрагмэнты гутаркі

  • На дадзены момант, калі глябальна глядзець, Беларусь разам з Расеяй удзельнічае ў забойстве ўкраінцаў. Мы ўцягнутыя даволі шчыльна. Беларускія добраахвотнікі, арганізацыі і рухі ва Ўкраіне, сфармаваная дыяспара геапалітычна ўплываць на сытуацыю ў Беларусі ня могуць. Мы можам камэнтаваць, рабіць заявы, дапамагаць Украіне ў яе барацьбе, але пакуль нашая гульня (гэта маё суб’ектыўнае меркаваньне) не пачалася. У дадзены момант нас яшчэ на мапе ўвогуле няма. На шахматнай дошцы свабодная Беларусь яшчэ не пачала сваю гульню. Фармаваньне — гэта доўгі працэс, трэба прайсьці ўсе стадыі. Зь цяперашнім лідэрствам, з заявамі людзей, якія кажуць «вызваляць Беларусь»... Гэта як у Яраша (былы лідэр «Правага сэктару». — РС) папулісцкія заявы.
  • Я не лічу, што ў людзей быў адэкватна пралічаны плян. Быў разьлік на тое, што раптам памрэ Лукашэнка ці высадзяцца іншаплянэтнікі. Рэальнага разьліку не было, было пустое абяцаньне і надзея. Да пляну як такога мы яшчэ не набліжаемся. У нас няма дастаткова сурʼёзнай структуры, каб стварыць такі плян дзеяньняў. Для таго каб весьці баявыя дзеяньні з рэгулярнымі войскамі ці ўзяць ваенным шляхам пэўную тэрыторыю пад свой кантроль, патрэбны пэўны рэсурс, падрыхтоўка людзей і разуменьне працэсаў. Нам патрэбныя спэцыялісты, а на дадзены момант мы іх ня маем і не разьвіваемся.
  • Я б хацеў, каб пачалі задаваць тыя пытаньні, якія сапраўды цікавяць людзей. Усе займаюцца папулізмам. Ад нязручных пытаньняў усе хочуць адкруціцца. Самае лепшае, што мы можам зрабіць, — стварыць нейкую дыскусійную пляцоўку і выпрацаваць там канцэпцыю, зь якой мы зможам рухацца далей і прапаноўваць нешта для Ўкраіны ці ў іншых кірунках, важных для Беларусі і яе сувэрэнітэту.
  • Я б сказаў, што ўсе беларускія падразьдзяленьні, якія цяпер ёсьць ва Ўкраіне, набяруць пяць сотняў байцоў (беларусаў зь беларускімі пашпартамі). За два гады мяркую, што больш за 5 тысяч байцоў прайшло праз полк Каліноўскага ды іншыя падразьдзяленьні. Мы губляем, мы ня можам утрымаць гэтых людзей у падразьдзяленьнях, каб яны ваявалі. Ёсьць розныя прычыны гэтаму.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG