Мы правядзём вас праз шосты круг пекла.
Вольга Класкоўская, былая палітзьняволеная:
«Мяне і яшчэ адну зьняволеную, якая была хворая на рак, гналі ў прамым сэнсе. Нас гналі цераз чыгуначныя рэйкі. Сьвятло ліхтарыкаў ад канвою, брэх сабак. Было такое ўражаньне, што ты ў канцлягеры».
Ганна Вішняк, былая палітзьняволеная:
«Гомельская калёнія... гэта ня страшна, гэта брыдка. Я там зьмяніла дзесяць атрадаў».
Віктар Пархімчык, былы палітзьняволены:
«Шклоўская калёнія падпарадкоўваецца апошнім трэндам у расчалавечваньні. Задача — катаваць. У шклоўскай калёніі я мог заўважыць, як паступова закручваюцца гайкі».
Аляксандар Кабанаў, былы палітзьняволены:
«Біцьцё ў наваполацкай калёніі — нармальная зьява. Калі ў іншых калёніях у ШЫЗА можна атрымаць 5 і 7 дзён ШЫЗА, то ў „адзінцы“ такое не распаўсюджана. У самім ШЫЗА яшчэ 10 даюць, яшчэ 10».
Сёмаму кругу пекла — жодзінскай, магілёўскай і горадзенскай турмам — прысьвечана пятая частка падкасту Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ», якая выйдзе ў аўторак 30 красавіка.
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.
Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.