Што вядома пра палітвязьня-філёзафа Ўладзімера Мацкевіча? Што насамрэч адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і як да гэтага паставіўся б Мацкевіч?
Расказваем пра беларускага сабаку, які стаў служыць у паліцыі ЗША і загінуў, калі перасьледаваў падазраванага. Сабаку напісалі нэкралёг, неўзабаве адбудзецца афіцыйная цырымонія разьвітаньня. Кожны ахвотны можа онлайн заказаць кветкі для загінулай жывёліны.
Вядомы берасьцейскі блогер і былы палітвязень Сяргей Пятрухін эвакуаваўся зь Беларусі больш як праз год пасьля вызваленьня. Які ціск зазнаюць былыя палітвязьні ў Беларусі? Што змусіла Пятрухіна рэзаць вены ў магілёўскай турме?
Госьць Ганны Соўсь — папулярны беларускі і ўкраінскі вядоўца, мэдыяаналітык Сяргей Дарафееў. Абмяркоўваем узьдзеяньне рознага кшталту прапаганды падчас вайны і брутальных рэпрэсій.
У 1661 годзе мяшчане Магілёва, які з 1654 году знаходзіўся ў складзе Маскоўскага царства, паўсталі супраць акупантаў і вярнулі горад у склад Рэчы Паспалітай. Гэта адбылося ў часе вайны 1654–1667 гадоў паміж Рэччу Паспалітай і Масквой. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю тых векапомных падзеяў.
Што зьменіцца ў адносінах Кіева з афіцыйным Менскам і з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, калі адбудзецца сустрэча Зяленскага зь Ціханоўскай і чаму, паводле Кізіма, «эпоха, зьвязаная з Лукашэнкам ва ўкраінска-беларускіх адносінах, у мінулым»?
За першыя няпоўныя два месяцы 2024 году ў Расеі загарэліся чатыры беларускія аўтобусы МАЗ. У Беларусі за мінулы год агонь пашкодзіў 6 такіх аўтобусаў. Расказваем, у чым прычына.
Былы кандыдат на прэзыдэнта на выбарах 2006 году, пазаштатны дарадца Ціханоўскай у пытаньнях рэалізацыі эўрапейскага выбару Беларусі Аляксандар Мілінкевіч лічыць, што адбываецца «спроба небеларускіх сілаў адхіліць Сьвятлану Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады».
Па-беларуску можна сказаць, хто каму кім даводзіцца, адным словам — без дыяграмаў і стрэлачак.
2–4 лютага ў Бэрліне — прэм’ера спэктакля паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі.
Калі беларусы змогуць зноў атрымліваць чэскія візы ў Беларусі? Ці аднолькава чэскія ўлады глядзяць на беларусаў і расейцаў?
Тут вучыліся старшыня Савету бясьпекі Расеі Патрушаў і былы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Латыпаў.
Бізнэсовец і мэцэнат расказаў Свабодзе пра канфіскацыю «Маёнтка Падароск», які ён аднаўляў 10 гадоў. А таксама патлумачыў, чаму працягвае ўкладаць грошы ў беларускае.
Кіраўнікі палку імя Каліноўскага Дзяніс Прохараў і Вадзім Кабанчук завіталі ў праскую студыю Свабоды напярэдадні сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Чэхіі ў рамках эўрапейскага турнэ.
Чаму вярнулася нібы забытая хвароба адзёр? Чым яна небясьпечная? Ці трэба рабіць аналізы на антыцелы і ці ў бясьпецы цяпер тыя, хто зрабілі прышчэпкі ў дзяцінстве?
22 студзеня споўніўся 161 год ад пачатку паўстаньня, якое ў Польшчы называюць Студзеньскім, а ў Беларусі паўстаньнем пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Ці добра вы ведаеце храналёгію і даты гэтага паўстаньня? Праверце сябе.
Сьледчы камітэт распачаў так званае спэцвядзеньне ў дачыненьні да 20 чалавек, якіх назваў «аналітыкамі Ціханоўскай». Як і дзеля чаго ўзьнік у нечым рандомны сьпіс і як гэта ўпісваецца ў кантэкст масавых рэпрэсій апошніх дзён.
У Навасадах Дашкевіча ўжо трымалі да пераводу ў Жодзіна. Пра ўмовы ў гэтай калёніі Свабодзе расказаў яе былы супрацоўнік, цяпер праваабаронца Васіль Завадзкі.
У якім фармаце цяпер працуе праект KYKY? Ці ёсьць небясьпека, што донары пакладуць у адзін кошык беларускія і расейскія незалежныя СМІ ў выгнаньні? І хто павінен і можа фінансаваць незалежныя СМІ? Пра гэта Ганна Соўсь размаўляе з сузаснавальніцай і дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай.
Усё, што чалавек робіць рукамі, мае беларускія назвы. Ці ведаеце іх? Праверце сябе.
Турэмныя мэдыкі наўпрост сказалі, што яны маюць распараджэньне: «Палітычным і тым, хто сядзіць за крупцыю, асабліва не дапамагаць».
Ужо тысячу гадоў на беларускіх землях умеюць мураваць. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Як спэцслужбы ўкараняюць сваіх людзей у шэрагі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці за мяжой і ў Беларусі? Як можна выявіць інфарматараў КДБ?
Па словах бацькоў адзінаццаціклясьнікаў, сёлета адміністрацыі школ загадзя спрабуюць даведацца пра месцы іх будучага паступленьня. Расказваем, куды едуць вучыцца беларусы.
Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі з адэскай опэры за фота з мужам расейскай опэрнай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, новым дырэктарам бакінскай опэры, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры.
Кліенты з Амэрыкі і Эўропы больш ня хочуць ісьці ў Беларусь. Заказы ідуць з Расеі і арабскіх краін, мяркуе Лібер.
Як беларусы раней адзначалі Каляды, што елі, што пілі, якія песьні сьпявалі, як бавілі калядны час? Ці добра вы ведаеце народныя калядныя традыцыі? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Іней на нарах, «шкляныя» робы, тушкі галубоў у вэнтыляцыі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, што робіцца ў беларускіх СІЗА, турмах і калёніях падчас зімовых маразоў.
Лукашэнка вырашыў пачаць сваю чарговую прэзыдэнцкую кампанію загадзя, аж за паўтара года да даты выбараў. У Расеі ж выбары пройдуць ужо сёлета. Перад навагоднім віншавальным выступам Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі Youtube.
Эканаміст Яраслаў Раманчук ацэньвае прызначэньне новага міністра эканомікі, аналізуе, ці здолее ўлада працягваць падвышаць заробкі ў новым годзе, і кажа пра магчымасьць абвалу, параўнальнага з часамі развалу СССР.
«Расейскі бок не дае іх у сьпісы на абмен, таму мы ня ведаем, дзе яны і што зь імі», — кажуць у палку Каліноўскага пра Яна Дзюрбейку і Сяргея Дзёгцева.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон, які абавязвае рэлігійныя арганізацыі цягам году прайсьці перарэгістрацыю. Патрабаваньні і абмежаваньні сталі больш жорсткімі.
Ядзерная зброя ў Беларусі, тэмпэратурныя рэкорды і новы музэй у Заслаўі. Спраўдзіце, наколькі добра вы памятаеце 2023 год.
Якім быў 2023 год для Беларусі, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Што лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году? Як Ціханоўская адказала Пракоп’еву? І зь якім пасылам зьвернецца да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Бізнэсовец, грамадзкі дзяяч, блогер, адзін з стваральнікаў палку «Пагоня» Вадзім Пракоп’еў тлумачыць, чаму ён вырашыў абірацца ў Каардынацыйную Раду і чаму лічыць гэтую структуру вельмі важнай.
Лукашэнка на працягу 2023 году наведаў адразу тры афрыканскія краіны — Зымбабвэ, Экватарыяльную Гвінэю і Кенію. Ніколі раней ён так часта не бываў у гэтай частцы сьвету.
Лукашэнка падпісаў закон, які істотна зьмяншае сацыяльны пакет для насельніцтва. Як за апошнія гады зьмяншаецца сацыяльная падтрымка беларусаў на фоне павелічэньня выдаткаў на сілавікоў і прапаганду? Абмяркоўваюць эканамістка Аліса Рыжычэнка і кіраўніца праваабарончага цэнтру «Наш дом» Вольга Карач.
Гучны гармонік, пахучы валяр’ян, аптэчная гліцэрына... Вас дзівяць такія словазлучэньні? Тады гэты тэст для вас!
Эўрапейская рада вырашыла пачаць перамовы аб уступленьні Ўкраіны і Малдовы ў Эўразьвяз, Грузія атрымае статус кандыдата ў сябры Эўразьвязу. Як гэтае рашэньне паўплывае на Беларусь — дасьць патэнцыйны шанец на эўраінтэграцыю ці яшчэ больш узмацніць залежнасьць ад Расеі?
Алесь Пушкін (1965–2023) стаў пасьмяротным ляўрэатам прэміі «Чалавек Cвабоды – 2023». Беларуская служба Радыё Свабода штогод прысуджае гэтую ўзнагароду тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету.
Блізьняты Даша і Дзіна ў 2020 годзе паехалі вучыцца ў Варшаву на праграмістак. У 2023-ым яны вандруюць па краінах Паўднёвай Амэрыкі і зарабляюць на жыцьцё зусім не ў ІТ.
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2023 году пра беларусак і для беларусак.
10 сьнежня 1520 году Марцін Лютэр публічна спаліў папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне пратэстантаў ад Каталіцкай царквы і стварэньне пратэстанцкіх цэркваў. Ці добра вы ведаеце гісторыю рэфармацыі ў Беларусі? Праверце сябе.
Кітаіст, навуковы супрацоўнік фонду Карнэгі Цемур Умараў аналізуе вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, ацэньвае, чаму Беларусь патрэбная (альбо не патрэбная) Кітаю, і разважае, ці можа Пэкін паўплываць на адносіны Менску з Захадам.
Беларуска Надзея Нортан расказала Свабодзе, як беларусы ЗША дапамагаюць палітвязьням і каліноўцам і чаго гэта каштуе. Не заўсёды ідзецца пра грошы.
Чыноўнікі кажуць, што падаражаньне зьвязанае з ростам заробкаў і камунальных платаў. Правяраем, ці гэта так.
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца „Слова году“. І сёлета гэтае слова — МОВА.
Ці трымаем у сваёй апэратыўнай памяці самыя звычайныя, штодня патрэбныя беларускія словы? Праверым сябе! А для інтрыгі ў тэсьце ёсьць і парачка словаў радзейшых, але сакавітых.
Загрузіць яшчэ