Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйру амаль за тры гады сваёй працы на пасадзе так і не змагла наведаць Беларусь, але ўважліва сочыць за падзеямі ў краіне.
10 лістапада ўпершыню за 30 гадоў пры ўладзе Аляксандар Лукашэнка сустракаўся зь лідэрамі палітычных партый. Што вельмі адметна. Бо ў той сыстэме, якую ён стварыў, месца партыям увогуле няма. Палітычныя партыі ў аўтарытарным рэжыме асабістай улады — пятае кола дзяржаўнага возу.
Расказваем, што вядома пра Дзьмітрыя Семчанку, якога асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі.
Сяргей Будкін выступіў з праграмным заклікам: «Адпусьціць Вільню, прыняць Вільнюс». Маўляў, замяніць у беларускай мове беларускую назву на сучасную літоўскую. Адкуль магла ўзяцца такая ідэя і што яна значыць?
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі адказвае на пытаньне, чаму Лукашэнку так непакояць парлямэнцкія выбары, якія павінны адбыцца налета, прадказвае, што новая Палата прадстаўнікоў будзе асабліва бляклай, і называе «пятае кола ў возе» новай палітычнай сыстэмы.
Палітычна матываваныя рэпрэсіі не спыняюцца ў Беларусі чацьвёрты год. Расказваем, за што цяпер можна трапіць за краты.
Украіна зь верасьня актывізавала свае атакі супраць караблёў Чарнаморскага флёту Расеі, якія дысьлякуюцца каля берагоў анэксаванага Крыму.
Свабода зьвярнулася з афіцыйнымі запытамі аб далейшым лёсе кіеўскага помніка беларусу, Герою Ўкраіны Міхаілу Жызьнеўскаму, у музэй Рэвалюцыі Годнасьці і да мэра Кіева Віталя Клічко. Атрымалі першы адказ.
Нягледзячы на тры гады рэпрэсій, грамадзяне Беларусі дагэтуль зьнішчаюць афіцыйныя дзяржаўныя сьцягі. Праваабаронцы лічаць такія ўчынкі палітычным выказваньнем і пратэстам супраць дыктатуры.
Дэпутат Бундэстагу ад партыі «Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз» Кнут Абрагам у інтэрвію Радыё Свабода расказаў, у чым асноўны пасыл прысьвечаных Беларусі міжпарлямэнцкага форуму і дэбатаў у Бундэстагу, якія прайшлі ў Бэрліне 7–8 лістапада.
У Беларусі падчас стрыму памёр чалавек — ён выпіў залпам бутэльку гарэлкі за данат падчас трансьляцыі. Разьбіраемся, што такое трэш-блогерства, як яно працуе і чаму адказнасьць для палітычных блогераў зусім іншая.
Працэс праходзіць у акруговым судзе літоўскай сталіцы. На просьбу маці загінулага суд зрабілі закрытым на першым ж паседжаньні.
Раніцай 9 лістапада сілавікі прыйшлі да бацькоў пісьменьніка Сашы Філіпенкі, які даўно жыве за мяжой. Бацьку Філіпенкі затрымалі, дома забралі ўсю тэхніку. Пісьменьнік расказаў Свабодзе, як гэта адбывалася.
Сёлета ў кастрычніку ў Беларусь зь візытам прыяжджаў першы віцэ-прэзыдэнт Ірану Магамад Махбэр. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком ураду Раманам Галоўчанкам.
Эўрапейскі суд у Люксэмбургу 8 лістапада адмовіўся зьняць санкцыі з праўладных беларускіх бізнэсоўцаў Мікалая Вараб’я і Аляксандра Зайцава, а таксама кампаніі «Брэміна-Груп», якая ім належыць.
Праект «Арктык СПГ 2» прадугледжвае будаўніцтва трох тэхналягічных ліній для вытворчасьці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) агульнай магутнасьцю 19,8 мільёна тон за год і стабільнага газавага кандэнсату да 1,6 мільёна тон на год.
Турма, калёнія, ШЫЗА, ПКТ, адзіночная камэра. У такіх умовах палітвязень Віктар Бабарыка, які кінуў у 2020 годзе выклік Лукашэнку, сустракае сваё 60-годзьдзе. Расказваем, што вядома пра былога банкіра і прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду.
Чым важная рэзалюцыя нямецкага Бундэстагу па Беларусі, чаго Ціханоўская дасягнула візытам у Бэрлін, што можна зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь хутчэй далучылася да Эўразьвязу, і калі можа быць гатовы «альтэрнатыўны пашпарт» для беларусаў?
Якія рэгіёны існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVII стагодзьдзі? Як і калі назва «Беларусь» напоўнілася палітычным сэнсам? Дзе праходзілі межы Беларусі ў ХІХ стагодзьдзі? І якія ў ХХ стагодзьдзі прапаноўваліся варыянты назвы для радзімым беларусаў?
Ад пачатку працы АЭС у Беларусі электрычнасьць падаражэла на 21–22% у залежнасьці ад тарыфу. Разьбіраемся, як АЭС уплывае на кошт электраэнэргіі для людзей.
Згодна з заяўкамі, якія адхілілі, у вагонах плянавалася перамяшчаць збожжа, нафту, нафтапрадукты, угнаеньні, мэталапрадукцыю і іншыя грузы.
Украіна разам з Малдовай падалі заяўкі на ўступленьне ў Эўразьвяз амаль адразу пасьля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня на ўкраінскую тэрыторыю.
Палітоляг, дасьледчыца Цэнтру новых ідэй Леся Руднік расказвае пра дыскусіі ў Бэрліне, дзе сабраліся дэпутаты з розных краінаў — удзельнікі групаў «За дэмакратычную Беларусь».
Ці рыхтуюцца ўлады Беларусі да поўнамаштабнага ўступленьня ў вайну? Чаму Лукашэнка назваў беларусаў, палякаў і літоўцаў «адным народам»? Ці займае беларуская ўлада бок ХАМАСу ў яго вайне зь Ізраілем?
Удзельнікамі пагадненьня аб звычайных узброеных сілах у Эўропе пасьля распаду СССР сталі 21 эўрапейская і 8 постсавецкіх краін. Расея выйшла з гэтага пагадненьня цалкам у траўні 2023 году. Беларусь у кастрычніку спыніла дзеяньне нормаў гэтага дакумэнту датычна да Чэхіі і Польшчы.
6 лістапада ў Вільні міністар замежных спраў Швэцыі Тубіяс Більстрэм абвясьціў аб прызначэньні Крыстыны Юганэсан, якая раней працавала амбасадаркай Швэцыі ў Менску, дыпляматычнай прадстаўніцай пры беларускай дэмакратычнай супольнасьці за мяжой.
Аднойчы прынятае рашэньне пра сьвяткаваньне «Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі», зробленае ў зусім іншую гістарычную эпоху, нельга адмяніць, нават калі палітычная сытуацыя радыкальна памянялася.
Пасьлядыплёмная адукацыя (ардынатура) стане абавязковай для выпускнікоў некаторых мэдыцынскіх спэцыяльнасьцяў. Адпрацоўваньне пасьля яе павялічыцца да 5 гадоў.
З павелічэньнем у сэктары Газа колькасьці ахвяр сярод цывільных у выніку ізраільскіх абстрэлаў і баявых дзеяньняў павялічваецца і колькасьць заклікаў да спыненьня агню.
Больш як сто гадоў таму камуністычная ўлада пачала клеіць на беларускіх дзеячоў сьмерцяносныя ярлыкі: „кулакі“, „ахвосьце недабітага нацдэмакратызму“, „ворагі народу“, „польскія шпіёны“. Ярлыкі сёньняшнія — „пятая калёна“, „эти свядомые“ — такая самая злавесная праява „мовы нянавісьці“.
У Бэрліне 7 лістапада пройдзе міжпарлямэнцкая канфэрэнцыя «Падтрымка дэмакратычнай Беларусі сіламі парлямэнтаў» для стварэньня кааліцыі дэпутацкіх груп сяброў новай Беларусі з парлямэнтаў эўрапейскіх краін.
А ў Расеі паведамілі, што раніцай 7 лістапада ўкраінскія войскі атакавалі Крым 17 дронамі.
«Лесапавал» прывозіць Гомельская абласная філярмонія, а «Дзідзюлю» — Берасьцейская філярмонія. Хто ў Беларусі арганізоўвае канцэрты.
Адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму «ГупоЗ», які расказвае пра рэаліі беларускай мэдыцыны, рэпрэсіі над лекарамі, разьвенчвае міты пра даступнасьць і якасьць мэдычных паслугаў у Беларусі і аналізуе сыстэмныя памылкі сыстэмы аховы здароўя.
Падабароннага Марыі Колесавай-Гудзілінай Дзьмітрыя Папова затрымалі пасьля даносаў кіраўніка расейскага «Мужского государства».
Праўладная партыя «Дзеяньне і салідарнасьць» перамагла ў 19 з 32 раёнаў. Гэта ў 8 разоў лепш, чым у 2019 годзе, але гэтая палітычная сіла ўсё роўна нідзе ня зможа сфармаваць большасьць.
Палестынскі бок у вайне на Блізкім Усходзе ўвасоблены зараз найперш ХАМАС (прызнаным у ЗША тэрарыстычнай арганізацыяй) і падтрыманы тэрарыстамі, дыктатарамі і пагромнікамі ва ўсім сьвеце.
Інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка на пункце пропуску «Рава-Руска» ў Львоўскай вобласьці.
Аб прызначэньні Крыстыны Юганэсан, якая раней была абмасадаркай Швэцыі ў Менску, заявіў кіраўнік швэдзкага міністэрства замежных спраў Тубіяс Більстрэм. Цырымонія прайшла ў Віленскай ратушы.
Стала вядома, што Максім Вінярскі чарговы раз адбыў 7 дзён у ШЫЗА.
Трэцяга лістапада, калі ва Ўкраіне адзначалі дзень артылерыйскіх войскаў, вайскоўцаў 128-й брыгады сабралі на пляцы для ўзнагароджаньня. У гэты момант Расея нанесла ракетны ўдар, у выніку якога загінулі 19 вайскоўцаў і больш за 50 атрымалі раненьні.
«Ліміт рэвалюцый у нас вычарпаны», — сьцьвярджаюць Лукашэнка і Пуцін. Хоць ніякіх лімітаў на рэвалюцыі ніводнаму дыктатару ў гісторыі вызначыць яшчэ не ўдавалася.
Гісторык Аляксандар Пашкевіч ацэньвае дзейнасьць дзяржаўнай «камісіі па вяртаньні», адказвае на пытаньне, дзеля чаго яна была створана, і разважае, ці сапраўды ўлада занепакоілася масавымі ўцёкамі беларусаў з краіны.
Пасьля 2020 году дзяржаўныя ведамствы Беларусі пачалі дазваляць сабе ў афіцыйных паведамленьнях абразьлівы тон і мову варожасьці. «Зьбеглыя», «найміты ў форме», «нацысты» — такія словы дазваляюць сабе сілавікі і чыноўнікі. Чаму так адбываецца?
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка папрасіў унутраныя войскі дапамагчы з прэзыдэнцкімі выбарамі. Другі блёк Астравецкай АЭС увялі ў эксплуатацыю, а Лукашэнка раскрытыкаваў «Росатом» за затрымкі. Адпрацоўку для беларускіх лекараў пасьля ардынатуры павялічылі да 5 гадоў.
У асяродзьдзі праўладных прапагандыстаў — чарговая сварка. За апошні час такіх прыкладаў было нямала. Што адбываецца?
Першага лістапада стала вядома, што ўрадавая камісія падпісала акт прыёму другога блёку Астравецкай АЭС у прамысловую эксплюатацыю.
Раней украінцы ўзялі ў палон Максіма Зязюльчыка, які ваяваў у атрадзе «Вэтэран» вайсковай кампаніі «Рэдут», і Андрэя Герыловіча, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнэр». Яны абодва пагадзіліся на ўдзел у абмене з Расеяй на ўкраінскіх вайскоўцаў, але расейскі бок не ўключае іх у сьпісы.
«У часе адбору прымаюцца да ўвагі стаўленьне кандыдата да палітыкі, якую праводзіць дзяржава, гатоўнасьць да ўдзелу ва ўзброенай абароне краіны, узровень яго вайсковай падрыхтоўкі», — адзначаецца ў пастанове.
Загрузіць яшчэ